Get Mystery Box with random crypto!

Беларусы змагаюцца не проста супраць Лукашэнкі, яны змагаюцца | RADNIANKOU

Беларусы змагаюцца не проста супраць Лукашэнкі, яны змагаюцца за мару пра новую Беларусь

Улады ўжо даўно перасталі нешта абяцаць беларусам. Няма ні дзяржаўнай ідэалогіі, ні бачання будучыні. Яны на гэта не здольны, ім гэта не цікава.

У выніку беларусы самі стварылі мару пра новую краіну — Новую Беларусь. Мы будуем грамадства будучага фармату, дзе поўная лічбавізацыя будзе спалучацца з моцнай офлайн-актыўнасцю. Новы мэр Мінску будзе дамаўляцца з дваравымі чатамі, а ўлады — з “Белымі халатамі”. Платформа “Голас” таксама нікуды не знікне — зменяцца толькі пытанні, якія праз яе будуць вырашацца.

Пра гэта не заўсёды атрымліваецца думаць цяпер, пры такім гвалце. Але ўсё ж варта памятаць: мы будуем адну з самых яскравых і перадавых нацый Еўропы.

Апроч Новай Беларусі паразмаўлялі з Рыгорам і Іванам яшчэ пра дэградацыю эліт сённяшніх і рэйтынгі будучых кандыдатаў, а таксама новы паспяховы фармат пратэсту. Enjoy!

https://newbelarus.vision/podcast/ideaby-s09e03