Get Mystery Box with random crypto!

Правялі разам з Народным Апытаннем даследаванне, як дзеянні ЕС | RADNIANKOU

Правялі разам з Народным Апытаннем даследаванне, як дзеянні ЕС ці Расіі паўплываюць на пратэстную аўдыторыю. Вось некалькі інсайтаў:

1. Cанкцыі з боку Еўрапейскага саюзу натхняюць пратэст. Ва ўзмацненне пратэсту пры ўвядзенні санкцый да беларускіх уладаў і буйных дзяржаўных прадпрыемстваў верыць 59% апытаных.

Для пратэсту гэта праява міжнароднай падтрымкі, адабрэнне мэтаў і каштоўнасцяў пратэсту, гэта працуе на ўзмацненне салідарнасці і еднасці.

2. Расія ўспрымаецца як галоўны знешні гулец, ад яе эканамічнай падтрымкі шмат у чым залежыць лёс Лукашэнкі. 77% лічаць, што РФ можа моцна ўплываць на сітуацыю ў Беларусі. Яшчэ 16% лічаць, што ў РФ ёсць поўны кантроль над сітуацыяй.

67% апытаных упэўнены, што Лукашэнка захавае ўладу (хоць пратэсты і захаваюцца), калі атрымае крэдытаў на яшчэ некалькі мільярдаў ад Расіі.

3. Пратэст не збіраецца здзімацца. Ва ўсіх сцэнарах менш 3% верыць, што пратэст спыніцца, а Лукашэнка захавае ўладу (нават калі РФ вырашыць падтрымаць рэжым сілавым шляхам). У новых акцыях гатовы ўдзельнічаць каля 75% пратэстнай аўдыторыі.

4. Хто падтрымае пратэст — той і атрымае народную любоў. З зацягваннем крызісу ўсё больш будзе расці роля знешніх актараў, чаканні ад іх. Ужо зараз пратэст лічыць, што Расія не будзе ратаваць Лукашэнка: 79% не вераць у магчымасць сілавой падтрымкі, 66% не вераць у эканамічную падтрымку рэжыму. Дапамога мірнаму пратэсту будзе з’яўляцца ключом для будучых добрых адносін з беларусамі.


Яшчэ больш графікаў і высноваў шукайце ў разборы для TUT.by — https://news.tut.by/economics/710428.html