Get Mystery Box with random crypto!

Да дня галасавання яшчэ месяц, але ўжо на этапе праверкі подпі | RADNIANKOU

Да дня галасавання яшчэ месяц, але ўжо на этапе праверкі подпісаў бачны адрозненні ў падыходах да падліку. Для мясцовых уладаў гэта магчымасць выслужыцца, паказаць лаяльнасць цэнтральным уладам.

Тут рэкардсменам ідзе Бабруйск, у якім за Лукашэнку сабралі больш за 61 тысячу подпісаў — гэта амаль кожны трэці гараджанін — і Магілёў, у якім за Лукушэнку сабралі амаль 97 тысяч пры насельніцтве ў 357 тысяч.

Але найбольш здзіўляе Брэст. Тут зарэгістравалі амаль усе пададзеныя подпісы за Бабарыку — каля 13 тысяч, гэта ў тры-чатыры разы больш за іншыя абласнікі. За Лукашэнку ў горадзе сабралі толькі 17 500 подпісаў - гэта менш чым у Наваполацку!

На мінулых прэзідэнцкіх выбарах адрозненняў паміж абласнымі гарадамі не было. Лукашэнка набіраў па 75-85%, у сталіцы каля 65%. Або кейс Брэста — гэта памылка, якая будзе выпраўлена 9 жніўня, або мы назіраем за цікавым эксперыментам уладаў.

Улічваючы, што ў гэтым горадзе плануюць правесці першы мясцовы рэферэндум, назіраць за вольным і сумленным горадам на Бугам трэба больш пільна.