Get Mystery Box with random crypto!

Па крымінальнай справе ў Мінску затрыманы выкладчык універсітэ | RADNIANKOU

Па крымінальнай справе ў Мінску затрыманы выкладчык універсітэта Джорджа Вашынгтона Стас Гарэлік

Пра ягонае затрыманне паведаміў сябра Аляксандр Карняйчук на сваёй старонцы ў фэйсбуку. Паводле Карнейчука, а 2 ночы спецслужбы ўварваліся ў кватэру Гарэліка, правялі ператрус і звезлі мужчыну. Ён паспеў патэлефанаваць бацьку і сказаць, што яму інкрымінуюць КК 342 “Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзел у іх”.

У Мінску разам з Гарэлікам была ягоная жонка-амерыканка Марыса, яна не затрыманая. Дзе цяпер Гарэлік – ніхто не ведае.
Стас Гарэлік – дактарант універсітэта Джорджа Вашынгтона. Ягоныя навуковыя інтарэсы – сучасныя аўтарытарныя рэжымы. Апошнім часам ён шмат пісаў пра беларускія выбары.

Магчыма, гэта неяк звязана з справай палітэхнолага Віталя Шклярава, які быў затрыманы яшчэ перад прэзідэнцкімі выбарамі. 6 жніўня Аляксандр Лукашэнка сказаў, што сярод затрыманых ёсць “уладальнікі амерыканскіх пашпартоў, жанатыя на амерыканках, якія працуюць на Дзярждэп”.