Get Mystery Box with random crypto!

HOSCIECHKA

Лагатып тэлеграм-канала hosciechka — HOSCIECHKA H
Лагатып тэлеграм-канала hosciechka — HOSCIECHKA
Адрас канала: @hosciechka
Катэгорыі: харчаванне
мова: беларускі
Падпісчыкі: 629
Апісанне з канала

Рr-менеджэр беларускай гісторыі🌠

Ratings & Reviews

5.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

2

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 2

2022-09-05 15:46:56
Зараз чытаю творы Уладзіслава Галубка

І я здзіўлена наколькі яго творчасць адгукаецца ў маім сэрцы. Не веру, што ён жыў на пачатку XX-га стагоддзя, бо такое адчуванне, што піша пра сённяшні час! І вось ў беларускамоўным творы "Пісаравы імяніны" знайшла выраз, які падарваў мой мозг
565 views12:46
Адкрыць / каментаваць
2022-08-31 11:25:44
Крышачку матывацыі вам ад Янкі Купалы
667 views08:25
Адкрыць / каментаваць
2022-08-30 10:20:16
Памёр у 1929 годзе ад тыфу. Яго дабіла падарожжа па Магілёўшчыне. Прыехаўшы ў Мінск, сустрэўся з сябрамі, але потым яму стала кепска. Ён пайшоў да лекара, развітаўшыся з імі: “Хлопцы, я пайду”. Дайшоў да шпіталя з тэмпературай пад 40, там ён не сказаў, што з'яўляецца знакамітым паэтам. Таму яго пакалалі ў калідоры, дзе на наступны дзень і памёр.
594 viewsedited  07:20
Адкрыць / каментаваць
2022-08-30 10:17:15
Паўлюка ўсе пазнавалі па смеху. Ён так гучна смяяўся, што аднойчы нават выклікалі бацьку на вучобу сына. Але хлопец разумеў, што яму можа прыляцець, таму папрасіў тату прыехаць, калі выкладчыкі былі вельмі занятыя. Як вы зразумелі, ніхто ні з кім не сустрэўся.

Трус быў паэтам ад і для народа. Яго вершы ведалі сяляне. Калі да яго аднагрупніка прыехаў бацька, то той не пазнаў нашага паэта. І калі мужчыне сказалі, што гэта той Паўлюк Трус, то абурэнню і шчасцю не было межаў. Абураўся, бо не змог падзякаваць за творчасць. Радаваўся, бо ўбачыў такую зорку!

Паўлюк моцна любіў жанчын. Менавіта чарнявых. На жаль, нармальных адносін ні з кім не мог зрабіць, бо ў коднай кабеце нешта бачыў больш прыгожае. Так і пераскокваў з адной на другую.
452 views07:17
Адкрыць / каментаваць
2022-08-30 10:16:09
Учора ўвечары мяне пацягнула на творчасць Паўлюка Труса А сёння падумала – а можа вас з ім пазнаёміць?

Мы маглі б яго страціць як паэта. Бацькі хацелі, каб сын адразу пайшоў працаваць. Але Паўлюк хацеў вучыцца, таму маці заступілася за яго перад татам, каб сыну даць вялікае жыццё.

У Паўлюка характар фармаваўся з дзяцінства. У 8 год ён адзін араў зямлю. Ісці за кабылкай уперад было не складана. А калі яна даходзіла да канца і трэба было перакідаць барану ў суседнюю раллю, то тут у хлопчыка не было моцы. Ён сядаў і плакаў. Выплакаўшыся, разумеў - за яго ніхто гэтага не зробіць, таму знаходзіў моц у сабе – і перакідаў барану.

Калі паехаў вучыцца ў горад, бацькам перавадзіў грошы. І па чутках, тата вырашыў нажыцца на сыне. З кожным разам прасіў усё больш і больш. Казалі, што на вёсцы ён быў ледзь не самым багатым чалавекам.

Паўлюк падчас вучобы са сваімі сябрамі выдаваў вусную газету “Чырвоны прамень”. Яны збіралі навіны пра студэнтаў і выкалдчыкаў, потым у залі сатырычна расказвалі пра іх.
365 views07:16
Адкрыць / каментаваць
2022-08-23 08:48:21
Я ўжо стамілася крычаць ва ўнутар сябе

Штодня чую абрАзы. І мне прылятае за памылку ў слове ці нібы павярхоўна расказваю гісторыю – спіс бясконцы Не крыўджуся – імунітэт. Але што рабіць з тымі, хто толькі стаў на шлях беларускасці?

Зараз крычаць пераходзьце на мову – ок. Але тыя, хто крычаў – крытыкуюць за памылку. Вы проста не ўяўляеце колькі бачу паламаных людзей – жах! Ці ствараецца круты праект – і крытыкам патрэбна ж яго ачарніць. А яшчэ, любяць сказаць тварам – здзіві мяне! Пасля такога ў мяне пытанне - як можна нешта пачынаць, калі сабе ставім палкі ў кола?

Крытыкі, ачарняючы, калі ласка, прапаноўвайце. Я была б рада паглядзець вашыя праекты – і не казаць, што вы лапухі, а падтрымаць словам, дзеяннем, бо з часам усё адшліфуецца!

У мяне ўжо няма сіл. Душа хоча дарыць павагу, дабрыню, любоў. Колькі разоў ужо хацела ўсё кінуць, але Містыфікацыя і сяброўка А. мяне падымалі. І, дзякуючы падтрымцы, ставілі на ножкі.

Цяпер за сябе не баліць, а баліць за крытыкаў – гэта ж вы пазбаўляеце свет суперменаў!
584 views05:48
Адкрыць / каментаваць
2022-08-11 12:58:34
Пасля чэшскай вязніцы іх пакідала па іншых мясцінах. Так, Ларыса з’явілася ў Гулагу. Вязні ведалі, што яна паэтка, таму выпрошвалі вершаў, якія ім там дапамагалі трымацца. І калі прасілі радкі, то казалі: “Маці, глюкозы”.

Яе вызвалілі з мужам у 1956 годзе. Калі пераехалі ў Зэльву, то за ёй сачылі. Ад яе адбягалі як ад “хваравітай”. У аўтобусах месца не давалі. Калі падала, то ўсе смяяліся. Адзіны, хто не кідаў яе – гэта Максім Танк. Ён дапамагаў ёй выдаваць вершы.

Вязніцы, Гулаг адабралі ў Ларысы сына. Калі яна яшчэ сядзела ў Чэхаславакіі, то хлопчык прыходзіў да сцен вязніцы і чакаў, што бацькоў выпусцяць. Але гэтага не адбылося, таму яго размеркавалі ў дзіцячы дом. Там ён і зламаўся. З часам запіў, але змог стаць лекарам у Беластоку.
694 viewsedited  09:58
Адкрыць / каментаваць
2022-08-11 12:58:20
Такі настрой, што душа цягнецца да Ларысы Геніюш

Гэта беларуская паэтка і пісьменніца. У яе вельмі цяжкі лёс, таму давайце пагутарым пра некаторыя моманты яе жыцця

Яна доўгі час хадзіла “ў дзеўках”, бо шукала “сваё”. Да яе сваталіся святары, шляхцюкі, але яна нікога не выбірала. Чаму? Бо не бачыла ў гэтых мужчынах “беларускасці”

Калі знайшла мужа-беларуса, то з часам за ім пераехала ў Чэхаславакію. Там атрымала новае грамадзянства. Але савецкая ўлада хацела яе вярнуць на радзіму, бо яна пісала “вострыя” вершы

Ларысу з мужам пасадзілі ў вязніцу ў Чэхаславакіі. Іх злавілі прыблізна 5 сакавіка 1948 года. Але яна перад гэтай падзеяй паспела замовіць торт для мужа на народзіны на 8 сакавіка. І яны забыліся пра гэты ласунак праз затрыманне. Але які быў шок, калі ім прывезлі гэты торт у вязніцу. І яго яны з’елі разам з даглядчыкам.
635 viewsedited  09:58
Адкрыць / каментаваць
2022-08-08 16:58:46 У Інтэрнэце знайшла мульцік зроблены Уладзіславам! Гэта неверагодна

Цікава, што ўсіх гэтых жучкоў ён зрабіў са смалы, дроту, воску і частак рэальных насякомых!

Прыемнага прагляду!



530 viewsedited  13:58
Адкрыць / каментаваць