Get Mystery Box with random crypto!

Пасля чэшскай вязніцы іх пакідала па іншых мясцінах. Так, Лары | HOSCIECHKA

Пасля чэшскай вязніцы іх пакідала па іншых мясцінах. Так, Ларыса з’явілася ў Гулагу. Вязні ведалі, што яна паэтка, таму выпрошвалі вершаў, якія ім там дапамагалі трымацца. І калі прасілі радкі, то казалі: “Маці, глюкозы”.

Яе вызвалілі з мужам у 1956 годзе. Калі пераехалі ў Зэльву, то за ёй сачылі. Ад яе адбягалі як ад “хваравітай”. У аўтобусах месца не давалі. Калі падала, то ўсе смяяліся. Адзіны, хто не кідаў яе – гэта Максім Танк. Ён дапамагаў ёй выдаваць вершы.

Вязніцы, Гулаг адабралі ў Ларысы сына. Калі яна яшчэ сядзела ў Чэхаславакіі, то хлопчык прыходзіў да сцен вязніцы і чакаў, што бацькоў выпусцяць. Але гэтага не адбылося, таму яго размеркавалі ў дзіцячы дом. Там ён і зламаўся. З часам запіў, але змог стаць лекарам у Беластоку.