Get Mystery Box with random crypto!

Такі настрой, што душа цягнецца да Ларысы Геніюш Гэта белару | HOSCIECHKA

Такі настрой, што душа цягнецца да Ларысы Геніюш

Гэта беларуская паэтка і пісьменніца. У яе вельмі цяжкі лёс, таму давайце пагутарым пра некаторыя моманты яе жыцця

Яна доўгі час хадзіла “ў дзеўках”, бо шукала “сваё”. Да яе сваталіся святары, шляхцюкі, але яна нікога не выбірала. Чаму? Бо не бачыла ў гэтых мужчынах “беларускасці”

Калі знайшла мужа-беларуса, то з часам за ім пераехала ў Чэхаславакію. Там атрымала новае грамадзянства. Але савецкая ўлада хацела яе вярнуць на радзіму, бо яна пісала “вострыя” вершы

Ларысу з мужам пасадзілі ў вязніцу ў Чэхаславакіі. Іх злавілі прыблізна 5 сакавіка 1948 года. Але яна перад гэтай падзеяй паспела замовіць торт для мужа на народзіны на 8 сакавіка. І яны забыліся пра гэты ласунак праз затрыманне. Але які быў шок, калі ім прывезлі гэты торт у вязніцу. І яго яны з’елі разам з даглядчыкам.