Get Mystery Box with random crypto!

Я ўжо стамілася крычаць ва ўнутар сябе Штодня чую абрАзы. І | HOSCIECHKA

Я ўжо стамілася крычаць ва ўнутар сябе

Штодня чую абрАзы. І мне прылятае за памылку ў слове ці нібы павярхоўна расказваю гісторыю – спіс бясконцы Не крыўджуся – імунітэт. Але што рабіць з тымі, хто толькі стаў на шлях беларускасці?

Зараз крычаць пераходзьце на мову – ок. Але тыя, хто крычаў – крытыкуюць за памылку. Вы проста не ўяўляеце колькі бачу паламаных людзей – жах! Ці ствараецца круты праект – і крытыкам патрэбна ж яго ачарніць. А яшчэ, любяць сказаць тварам – здзіві мяне! Пасля такога ў мяне пытанне - як можна нешта пачынаць, калі сабе ставім палкі ў кола?

Крытыкі, ачарняючы, калі ласка, прапаноўвайце. Я была б рада паглядзець вашыя праекты – і не казаць, што вы лапухі, а падтрымаць словам, дзеяннем, бо з часам усё адшліфуецца!

У мяне ўжо няма сіл. Душа хоча дарыць павагу, дабрыню, любоў. Колькі разоў ужо хацела ўсё кінуць, але Містыфікацыя і сяброўка А. мяне падымалі. І, дзякуючы падтрымцы, ставілі на ножкі.

Цяпер за сябе не баліць, а баліць за крытыкаў – гэта ж вы пазбаўляеце свет суперменаў!