Get Mystery Box with random crypto!

Учора ўвечары мяне пацягнула на творчасць Паўлюка Труса А сён | HOSCIECHKA

Учора ўвечары мяне пацягнула на творчасць Паўлюка Труса А сёння падумала – а можа вас з ім пазнаёміць?

Мы маглі б яго страціць як паэта. Бацькі хацелі, каб сын адразу пайшоў працаваць. Але Паўлюк хацеў вучыцца, таму маці заступілася за яго перад татам, каб сыну даць вялікае жыццё.

У Паўлюка характар фармаваўся з дзяцінства. У 8 год ён адзін араў зямлю. Ісці за кабылкай уперад было не складана. А калі яна даходзіла да канца і трэба было перакідаць барану ў суседнюю раллю, то тут у хлопчыка не было моцы. Ён сядаў і плакаў. Выплакаўшыся, разумеў - за яго ніхто гэтага не зробіць, таму знаходзіў моц у сабе – і перакідаў барану.

Калі паехаў вучыцца ў горад, бацькам перавадзіў грошы. І па чутках, тата вырашыў нажыцца на сыне. З кожным разам прасіў усё больш і больш. Казалі, што на вёсцы ён быў ледзь не самым багатым чалавекам.

Паўлюк падчас вучобы са сваімі сябрамі выдаваў вусную газету “Чырвоны прамень”. Яны збіралі навіны пра студэнтаў і выкалдчыкаў, потым у залі сатырычна расказвалі пра іх.