Get Mystery Box with random crypto!

Кулінарыя па-беларуску

Лагатып тэлеграм-канала kulinarbel — Кулінарыя па-беларуску К
Лагатып тэлеграм-канала kulinarbel — Кулінарыя па-беларуску
Адрас канала: @kulinarbel
Катэгорыі: харчаванне
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 334
Апісанне з канала

Свет ЕЖЫ. Рэцэпты, цікавосткі, гісторыя.

Ratings & Reviews

4.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

2

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні

2020-06-11 20:10:20
Рэклама ў Маладзечне
793 views17:10
Адкрыць / каментаваць
2020-05-14 13:58:29 Сябры, пакуль не гатуем, зараз слухаем беларускамоўную музыку @muzskarb і абмяркоўваем яе ў адпаведным чаце. Запрашаю!
1.1K views10:58
Адкрыць / каментаваць
2020-02-21 21:56:47 Гэты рэцэпт можна выкарыстоўваць як аснову для падобных цукерак, можна дадаваць розныя начынкі, пячэнне, вафлі.
2.4K views18:56
Адкрыць / каментаваць
2020-02-21 21:56:06
Шакаладныя цукеркі

Інгрэдыенты:
Горкі шакалад 200гр
Тлустыя вяршкі 200гр
Міндаль 50-100гр
Масла на вока, калі вяршкі не тлустыя

Гатаванне:
1. У рондаль наліць вяршкі і паставіць на моцны агонь. Вяршкі ў мяне былі не тлустыя, 10%, таму я вырашала дадаць крыху масла, колькасць якога ўзяла на вока.
2. Шакалад разламаць на невялікія кавалачкі і дадаць да вяршкоў. У мяне была спартакаўская шакаладная плітка.
3. Трэба добра перамешваць, бо шакадная маса будзе гусцець і варта кантраляваць, каб не прыгрэла.
Павінна атрымацца аднародная густая маса карычневага колеру.
4.Пасля рондаль варта паставіць у прахалоднае месца, напрыклад, на балкон, пакуль шакалад не застыне, каб яго можна было скачаць у шарыкі.
5. Гэтым часам падрыхтуем арэхі. Іх трэба раздрабніць у кавамолцы.
6. І, нарэшце, бярэм невялікія кавалачкі шакаладнай масы, скачваем у шарык, абкачваем у арэхах, выкладаем на талерачку і пакідаем на ноч, каб цукеркі канчаткова застылі.

Смачна есці!
#рэцэпты
1.8K views18:56
Адкрыць / каментаваць
2020-02-21 19:45:19 Добры вечар, сябры! Ці сумавалі без "Кулінарыі"?

З нагоды Дня роднай мовы, вырашыла, што хопіць адпачываць (але ж які там адпачынак, калі шмат працы ) і пачынаць нешта публікаваць, бо за гэты час назбіралася ўжо крыху рэцэптаў, не беларускай кухні, але таксама смачных.
884 views16:45
Адкрыць / каментаваць
2020-01-20 18:51:04 Пачаўся першы ў Беларусі літаратурна-кактэльны конкурс. Бар Каліноўскі сумесна з выдавецтвам Галіяфы запрашаюць прыняць удзел ды распрацаваць свой рэцэпт кактэля.

Падрабязнасці чытайце тут.
1.5K views15:51
Адкрыць / каментаваць
2020-01-20 13:57:21 Праснакі выпякалі з жытняй, ячнай, грэцкай, зрэдку пшанічнай мукі. Замешвалі крутое цеста на вадзе або сыроватцы. Пяклі тоўстым блінам проста на чарэні печы ці на патэльні. Калі мукі не хапала, яе часткова замянялі варанай тоўчанай бульбай. Часам ужывалі пшанічныя высеўкі, тоўчанае канаплянае ці ільняное насенне.

Каржы спажывалі дома і бралі ў дарогу. Пасыпалі соллю, кменам, змазвалі здорам, спажывалі таксама залітымі смятанай ці тоўчанымі ягадамі.

У габрэйскай традыцыі блізкая праснаку маца. Яе ўжываюць падчас свята Песаху ў памяць аб Выхадзе габрэяў з Егіпта на чале з Майсеем: “І спяклі яны з цеста, якое вынеслі з Егіпта, праснакі, бо яно яшчэ не скісла, таму што яны выгнаныя былі з Егіпта і не маглі марудзіць і нават ежы не прыгатавалі сабе на дарогу” (Вых. 12:39). Маца як прэсны хлеб адрозніваецца ад егіпецкага кваснага хлеба. У сімвалічным сэнсе яна выступае сімвалам чысціні, святасці, які супрацьпастаўляецца распусце ў Егіпце.
https://telegra.ph/Hlebnyya-kreh%D1%9Enyya-Prasnak-01-20

#гісторыяежы
965 viewsedited  10:57
Адкрыць / каментаваць
2020-01-20 13:30:06
Маці цеста тады учыніла з вадой, праснакоў нарабіла з чаромхай лясной. Дубоўка
44 views10:30
Адкрыць / каментаваць
2020-01-19 19:15:32
Незвычайная падача страў #цікавае
779 views16:15
Адкрыць / каментаваць