Get Mystery Box with random crypto!

Historyja

Лагатып тэлеграм-канала historyja — Historyja H
Лагатып тэлеграм-канала historyja — Historyja
Адрас канала: @historyja
Катэгорыі: Факты
мова: беларускі
Падпісчыкі: 5.74K
Апісанне з канала

Kanał pra našu historyju / Канал пра нашу гісторыю ⏳
Kantakt / Кантакт: @PanHistoryjaBot

Ratings & Reviews

3.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 6

2022-07-30 21:12:14
Але паглядзіце, чаму людзі крычаць "фашысты", а не "НКВДзісты". На маю думку, тут такія прычыны. Сама дзяржава выкарыстоўвае слова "фашысты" на пратэстоўцаў, як бы клін клінам выбіваецца. Па-другое, ІІ сусьветная вайна сядзіць у галаве кожнага беларуса. Веды пра Галакост у Беларусі лепшыя, чым веды пра савецкі тэрор. Чаму нацысты? Бо нацысты, калі акупавалі Беларусь, забівалі людзей публічна: вывады людзей з гета, сьмерці падпольшчыкаў. НКВД рабіў сваю працу патаемна. Пра Курапаты падчас акупацыі ніхто ня ведаў. Таму людзі ўзгадваюць тое, што ім знаёма, узгадваюць вайну. Але гэта некарэктнае гістарычнае параўнаньне - кажа гісторык Андрэй Катлярчук.
1.8K views18:12
Адкрыць / каментаваць
2022-07-30 19:59:52
Пытанне да тых, якія пра неасавецкае (лукашэнкаўскае) тэлебачанне пішуць «Геббелс-тв».

Ці былі выпадкі, што сам Гэбельс ці агульна нацысцкая прапаганда зацята змагаліся з нямецкай культурай і пры гэтым хвалілі чужую, напрыклад польскую ці французскую?

Чаму ігнаруецца, што Лукашэнка і Азаронак рэгулярна хваляць Сталіна і амаль усё, што расейска-савецкае?

Ці лукашэнкаўская і агульна расійская прапаганда хваляць нацысцкі, ці савецкі таталітарызм?

Падобных пытанняў больш. Ці проста сорамна прызнацца, што "родное советское" не такое роднае?
2.0K views16:59
Адкрыць / каментаваць
2022-07-28 17:53:28 Добры каментар да пытання каго ВКЛ:

"Але чаму ж такая пазіцыя адносна «нашага ўсяго» выклікала рэзкую крытыку з боку многіх цалкам нацыянальна арыентаваных даследчыкаў? Няўжо нават яны не лічаць ВКЛ беларускім?

Тут неабходны кароткі экскурс у гісторыю пытання. Памятаеце, як яно было яшчэ гадоў з трыццаць таму? З аднаго боку — вотум недаверу да афіцыйнай версіі мінулага (мужыцкай і прарасійскай), з другога — з'яўленне версій альтэрнатыўных, часам вельмі экзатычных. Але ў дадатак — велізарная цікавасць да вывучэння. Попыт на сапраўдную гісторыю.

Гэтая сяўба прынесла ўраджай. З'явілася цэлая плеяда абсалютна прабеларускіх гісторыкаў, якія, аднак, не гатовыя слепа абслугоўваць ні адзін з палітычных дыскурсаў — і, тым больш, ісці на вяроўцы за плебсам. Іх стала настолькі шмат, што новыя шарыкавы да гэтага часу ўсіх перадушыць не могуць!

Яны сумленныя і аб'ектыўныя, і таму адзін за адным крышаць ў друз усе міфы, якія трапляюцца на шляху. Не толькі савецкія, але і нацыяналістычныя (зноў-такі, у нейтральным сэнсе слова).

Міф пра тое, што менавіта беларусы стварылі ВКЛ, пакуль жмудзіны гулялі сваімі хвастамі, седзячы на дрэвах, проста не мог пазбегнуць гэтай долі. Яго разнеслі ў пух і прах — без злога намеру, чыста ў імя праўды. Нават такому непахіснаму маральнаму аўтарытэту, як Ермаловіч, дасталося на арэхі.

І сёння, калі кагосьці з сапраўдных гісторыкаў узяць за грудкі і задаць прамое пытанне: «Брат, скажы як на духу, дык хто ж стварыў ВКЛ: беларусы ці літоўцы?», ён выразна растлумачыць: тыя, хто яго ствараў, і думаць не думалі, што праз шмат стагоддзяў тут раптам з'явяцца нацыянальныя дзяржавы. А ўслед за імі — і палітыкі, якія пачнуць дзяліць мінулае.

Тады, у Сярэднявеччы, клопаты наогул іншыя былі: ці ты мядзведзя, ці ён цябе … не да этнагенезу. Хоць ён, зразумела, ішоў сваёй чаргой, але мы гэта ўсвядомілі толькі задняй датай. І цяпер можам смела сцвярджаць, што ВКЛ адыграла ў гэтым працэсе выключную ролю — прычым як для беларусаў, так і для літоўцаў.

Шчыра кажучы, не ведаю, як ідзе справа са зваротнага боку мяжы, дзе гэты міф доўгія гады меў люстраное адлюстраванне: ВКЛ стварылі выключна літоўцы. Хочацца верыць, не горш. Ва ўсякім разе, у асяроддзі інтэлектуалаў. Хоць не сумняюся, што калі спытаць меркаванне таксістаў у Коўне, тыя абавязкова зарадзяць пра «наша ўсё». Ну, і будуць пабітыя той жа картай: мінскі таксіст, які апошні (спадзяюся, крайні) раз вёз мяне да аўтобуса на Варшаву, таксама прывёў шмат аргументаў на карысць адназначнай беларускасці Вялікага Княства.

Што, зрэшты, нядзіўна. Масы патрабуюць адназначных адказаў. Пачуўшы пытанне «Ну, карацей, дык было ВКЛ беларускай (або літоўскай) дзяржавай?», ні адзін адэкватны гісторык не адкажа: «Так, натуральна!». Замест гэтага ён пачне паглыбляцца ў падрабязнасці, з якіх ясна толькі тое, што не «ўсё так адназначна». Той, хто пытаўся, хутка стоміцца гэта слухаць і знойдзе сабе іншага гісторыка".

Крыніца
498 views14:53
Адкрыць / каментаваць
2022-07-28 15:42:35 Што там лукашэнкаўцы і іх расійскія гаранты казалі пра "переписывание истории"? Чарговы прыклад, што ў Беларусі могуць затрымаць нават за выказванне відавочных фактаў.

https://t.me/viasna96/12838
884 viewsedited  12:42
Адкрыць / каментаваць
2022-07-28 15:38:11
Цікава, ці карыкатурыст ведае, чым быў Беларускі Народны Фронт (БНФ), хто дзейнічаў у яго рамках і за што?
844 views12:38
Адкрыць / каментаваць
2022-07-28 14:55:25
Падборка прапагандысцкіх савецкіх плакатаў з выкарыстаннем слова народны/народ. Тэрмін, які па сённяшні дзень часта выкарыстоўваецца ў прапагандзе і папулізме.
1.1K views11:55
Адкрыць / каментаваць
2022-07-28 12:38:51 Цікава зроблены, гістарычны зварот прэзідэнта Украіны.

"Мы не калонія, не анклаў, не пратэктарат, не губерня, эялэт ці каронны край, не частка чужых імперыі, не "землі ў складзе", не саюзная рэспубліка, а вольная, самастойная, суверэнная, непадзельная и незалежная дзяржава".

А пазней кароткі пераказ украінскай гісторыі і спалучэнне з актуальнай расійска-украінскай вайной.

https://t.me/V_Zelenskiy_official/2672
718 viewsedited  09:38
Адкрыць / каментаваць
2022-07-28 11:46:35
Прыклад з Берасця спалучэння старога і новага. Як вам?
882 views08:46
Адкрыць / каментаваць
2022-07-28 10:00:10
28 ліпеня 1812 года нарадзіўся Юзаф Крашэўскі – беларускі і польскі пісьменнік, гісторык, мастак ды выдавец.

Яго бацькі паходзілі з ваколіц Пружан, дзе мелі свае маёнткі. Сам Юзаф закончыў Свіслацкую гімназію і Віленскі ўніверсітэт, а таксама ўдзельнічаў у вызвольным антырасійскім паўстанні 1830–1831 гадоў. Крашэўскі пакінуў пасля сябе вялікую пісьменніцкую спадчыну, у тым ліку многія гістарычныя працы і раманы, таксама пра гістарычную Літву.

Яго творчасць паўплывала на многіх будучых пісьменнікаў і паэтаў, у тым ліку такім польскіх і беларускіх класікаў як Эліза Ажэшка, Баляслаў Прус, Генрык Сянкевіч і Янка Купала. У Свіслачы захавалася вуліца названа ў яго гонар.
1.1K views07:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-28 08:59:58
28 ліпеня 1914 года пачалася Першая сусветная вайна.

Першая сусветная, а Беларусь і беларусы: Каля 900 тыс. жыхароў беларускіх губерняў былі прызваны ў рады расійскай арміі, з іх 70 тыс. «аддалі» жыццё. У падзеях ваенных гадоў загінула 60 тыс. мірных жыхароў, яшчэ 50 тыс. былі сілай сагнаны ў Германію. Расійскія ўлады загналі ў бежанства ад 1,5 да 2,2 млн жыхароў беларускіх тэрыторыі. Многія з іх ужо не вярнулася на Радзіму.

Страты Беларусі цалкам параўнальныя са стратамі насельніцтва Бельгіі (тым больш, што ў Бельгіі жыло прыкладна столькі ж людзей, колькі ў беларускіх губернях). Але Бельгія прызнана адной з галоўных ахвяр гэтай вайны!
1.1K views05:59
Адкрыць / каментаваць