Get Mystery Box with random crypto!

28 ліпеня 1812 года нарадзіўся Юзаф Крашэўскі – беларускі і по | Historyja

28 ліпеня 1812 года нарадзіўся Юзаф Крашэўскі – беларускі і польскі пісьменнік, гісторык, мастак ды выдавец.

Яго бацькі паходзілі з ваколіц Пружан, дзе мелі свае маёнткі. Сам Юзаф закончыў Свіслацкую гімназію і Віленскі ўніверсітэт, а таксама ўдзельнічаў у вызвольным антырасійскім паўстанні 1830–1831 гадоў. Крашэўскі пакінуў пасля сябе вялікую пісьменніцкую спадчыну, у тым ліку многія гістарычныя працы і раманы, таксама пра гістарычную Літву.

Яго творчасць паўплывала на многіх будучых пісьменнікаў і паэтаў, у тым ліку такім польскіх і беларускіх класікаў як Эліза Ажэшка, Баляслаў Прус, Генрык Сянкевіч і Янка Купала. У Свіслачы захавалася вуліца названа ў яго гонар.