Get Mystery Box with random crypto!

28 ліпеня 1914 года пачалася Першая сусветная вайна. Першая с | Historyja

28 ліпеня 1914 года пачалася Першая сусветная вайна.

Першая сусветная, а Беларусь і беларусы: Каля 900 тыс. жыхароў беларускіх губерняў былі прызваны ў рады расійскай арміі, з іх 70 тыс. «аддалі» жыццё. У падзеях ваенных гадоў загінула 60 тыс. мірных жыхароў, яшчэ 50 тыс. былі сілай сагнаны ў Германію. Расійскія ўлады загналі ў бежанства ад 1,5 да 2,2 млн жыхароў беларускіх тэрыторыі. Многія з іх ужо не вярнулася на Радзіму.

Страты Беларусі цалкам параўнальныя са стратамі насельніцтва Бельгіі (тым больш, што ў Бельгіі жыло прыкладна столькі ж людзей, колькі ў беларускіх губернях). Але Бельгія прызнана адной з галоўных ахвяр гэтай вайны!