Get Mystery Box with random crypto!

Historyja

Лагатып тэлеграм-канала historyja — Historyja H
Лагатып тэлеграм-канала historyja — Historyja
Адрас канала: @historyja
Катэгорыі: Факты
мова: беларускі
Падпісчыкі: 5.74K
Апісанне з канала

Kanał pra našu historyju / Канал пра нашу гісторыю ⏳
Kantakt / Кантакт: @PanHistoryjaBot

Ratings & Reviews

3.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 10

2022-07-23 12:59:59
23 ліпеня 1896 года нарадзіўся Антон Валынчык - выдатны беларускі кампазітар, харавы дырыжор, педагог. Пан Антон апрацаўваў шматлікія беларускія народныя песні, а свае, якія тварыў, кампанаваў на словы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Адама Русака, Петруся Броўкі і іншых беларускіх літаратараў. Таксама ў канцэртных праграмах увасабляў творы класікаў - Баха, Бетховена, Манюшкі і інш.

Антона Валынчык меў вялікі ўклад у беларускую культуру, за што яго не любіла тагачасная камуністычная наменклатура, адхіляючы ад кіраўніцтва ансамблям "Нёман" і называючы "неблагонадёжным", "националистам", што апошняе было як кляймо ў навамове саветаў.
1.3K views09:59
Адкрыць / каментаваць
2022-07-23 09:59:58
23 ліпеня 1922 года на царкоўным сінодзе ў менскім саборы святых апосталаў Пятра і Паўла была заснаваная Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква.
1.7K views06:59
Адкрыць / каментаваць
2022-07-22 17:45:37
Працяг змагання з могілкамі. Неасавецкая адміністрацыя знішчыла чарговыя могілкі Арміі Краёвай на Гарадзеншчыне. Тым разам у вёсцы Стрыеўцы.

Крыніца
1.5K views14:45
Адкрыць / каментаваць
2022-07-22 10:59:58
22 ліпеня 1793 года падчас Гродзенскага сойма быў падпісаны акт з Расіяй, якой войскі стаялі з гарматамі нацэленымі на замак, дзе адбываўся сойм. Акт гэты прычыніўся да II раздзелу Рэчы Паспалітай і ўтраты Менскага, Брацлаўскага, Кіеўскага і Падольскага ваяводства, а таксама часткі Віленскага, Навагрудскага, Берасцейскага і Валынскага, разам 250 тыс. km².
1.7K views07:59
Адкрыць / каментаваць
2022-07-22 07:59:59
597 views04:59
Адкрыць / каментаваць
2022-07-21 20:56:08 "Беларусь – гэта Еўропа і ніяк не можна сказаць, што гэта частка русского мира. Ніяк. Тут хутчэй русский мир сваёй палітыкай расезіацыі на працягу XIX-XX стагоддзяў намагаўся вырваць Беларусь ад еўрапейскага свету"

Вельмі цікавы, варты ўвагі і даволі цвярозы погляд на гісторыю і сучаснасць Беларусі з боку вядомага ўкраінскага папулярызатара гісторыі. Нават многія беларусы маглі б нешта даведацца пра нашу гісторыю. А тым больш украіны. І яшчэ тлумачэнне рэальнай беларускай сітуацыі, насуперак эмацыйай крытыцы з боку некаторых.



247 viewsedited  17:56
Адкрыць / каментаваць
2022-07-21 18:38:05
787 views15:38
Адкрыць / каментаваць
2022-07-21 16:59:56
Тады вуліца Фундуклееўская. Сёння вуліца Багдана Хмяльніцкага №42 у Кіеве. Тут знаходзілася консульства Беларускай Народнай Рэспублікі.
984 views13:59
Адкрыць / каментаваць
2022-07-21 13:59:56 Памятаеце, мы некалькі разоў звярталі ўвагу, што расіяне лезуць са сваімі русскомирными фільмікамі на тэму нашай гісторыі. Першы запіс, другі запіс, трэці запіс, чацвёрты запіс. У іх класічны набор: хорошое маскоўскае праваслаўе, Расія і СССР, а дрэнныя ВКЛ, шляхта, каталікі і так далей.

Дзякуючы петыцыі выявілася, што гэтыя адыёзныя расійскія відэа ўжо круцяць у менскім транспарце.
1.5K views10:59
Адкрыць / каментаваць
2022-07-21 08:59:56 Як вядома, расіяне стагоддзямі любяць лезці з парадамі (і войскамі) да іншых, а пазней абурацца, калі сустракаюць супраціў. Не выключэнне і блогеры. Сумнавядомы Максім Кац чарговы раз ляпнуў глупства, тым разам пра "нацыяналізм" і гэта выклікала хвалю абурэння…
1.6K views05:59
Адкрыць / каментаваць