Get Mystery Box with random crypto!

Historyja

Лагатып тэлеграм-канала historyja — Historyja H
Лагатып тэлеграм-канала historyja — Historyja
Адрас канала: @historyja
Катэгорыі: Факты
мова: беларускі
Падпісчыкі: 5.74K
Апісанне з канала

Kanał pra našu historyju / Канал пра нашу гісторыю ⏳
Kantakt / Кантакт: @PanHistoryjaBot

Ratings & Reviews

3.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 11

2022-07-20 17:56:56 Расія вечна нападае на суседзяў і іншыя краіны – гэты відавочны гістарычны факт варта тлумачыць беларусам, асабліва палітычным неафітам.

Час ад часу ў беларукіх СМІ заўважаецца нейкі эўфемізм, што гэта не Расія і расіяне напалі на Украіну, а нібыта толькі Пуцін. Падобны наратыў спрабуюць прасоўваць "хорошие" расейцы, якіх глядзяць ужо антылукашэнкаўскія, але далей слаба нацыянальна свядомыя і не зусім добра зарыентаваныя ў палітыцы беларусы, хаця нават многія расейскамоўныя ўкраінцы ўжо не вераць расійскім "лібералам" (не ў класічным сэнсе гэтага тэрміну).

Пару тлумачэнняў з прыкладамі. Самая крывавая ў нашай гісторыі вайна, гэта Крывавы патоп – вайна маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча Масковіі з Рэччу Паспалітай. Паўстанні Касцюшкі, 1830-31 гг., Каліноўскага 1863-64 гг. былі не супраць цароў, а супраць расійскага панавання, супраць Расійскай Імперыі. Слуцкія паўстанцы ў 1920 годзе змагаліся не толькі з Леніным, а бальшавікамі (саветамі). У 1939-40 гг. фіны змагаліся не са Сталіным, а з саветамі. Паўстанні ў Венгрыі (1956) і Чэхаславаччыне (1968), антысавецкія пасляваенныя супрацівы ў краінах Балтыі, Беларусі, Польшчы, Украіне і іншых былі не проста супраць Сталіна, а супраць савецкай акупацыі. Чачэнцы ў канцы 1990-х змагаліся не з Пуціным (які тады не правіў) і нават не з прэзідэнтам РФ Ельцыным, а з Расіяй. Падобна Грузія ў 2008 годзе. Прыкладаў шмат.

Бо праблема не проста ў маскоўскіх/савецкіх/расійскіх царах, генсеках, прэзідэнтах, а агульна ў Расіі, расіянах і расейцах ды комслексна русском мире. Даўно пара гэта сабе ўсвядоміць як нашы суседзі і іншыя ў рэгіёне, якія жывуць у сваіх свабодных нацыянальных дзяржавах, бо памятаюць сваю гісторыю. Калі беларусы хочуць жыць падобна, таксама павінны гэта зразумець і прыняць як падставу.

Словы Каліноўскага далей актуальныя, хаця мінула больш за паўтары стагоддзя.
2.9K viewsedited  14:56
Адкрыць / каментаваць
2022-07-20 16:59:57
Выступ Лукашэнкі ў Вярхоўным Савеце яшчэ пад гербам Пагоня, 1994 год.

Выбраны народам прэзідэнт абураецца, што Вярхоўны Савет ставіць яго як парушальнікам "каких-то законов", а яшчэ моцна апелюе да народа (народ, ад народа, для народа і так далей). Папулісцкі прыём, які далей нядрэнна дзейнічае.
405 views13:59
Адкрыць / каментаваць
2022-07-20 14:59:58
20 ліпеня 1567 года адбылася бітва на рацэ Уле пад Чашнікамі, у якой вялікалітоўскі атрад колькасцю 2 тыс. чалавек на чале з Раманам Сангушкам перамог маскоўскі корпус ваяводы Пятра Срэбнага (8 тыс. чалавек).
769 views11:59
Адкрыць / каментаваць
2022-07-20 12:59:58
Год таму памерла Эльжбэта Радзівіл, для якой палац у Нясвіжы быў родным домам.
1.0K views09:59
Адкрыць / каментаваць
2022-07-20 10:59:58
20 ліпеня 2016 года ў Кіеве загінуў журналіст Павел Шарамет.
1.1K views07:59
Адкрыць / каментаваць
2022-07-20 07:59:58
20 ліпеня 1994 года адбылася інаўгурацыя новаабранага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.

Выбар народа стаў пачаткам канца дэмакратызацыі ў Беларусі і пачаткам неасавецкага аўтарытарызму.
1.3K views04:59
Адкрыць / каментаваць
2022-07-19 22:58:44
889 views19:58
Адкрыць / каментаваць
2022-07-19 20:02:30 Сяргей Бяспалаў – не толькі стваральнік многіх вядомых беларускіх праектаў, у тым ліку Мая Краіна Беларусь, але таксама блогер, журналіст і Каліновец. Нядаўна ён стварыў свой аўтарскі канал.

У яго канале шмат цікавых запісаў пра Беларусь, Украіну, але не толькі. Каму цікава больш, падпісвайцеся на Bes Live
1.3K views17:02
Адкрыць / каментаваць
2022-07-19 14:24:07
683 views11:24
Адкрыць / каментаваць
2022-07-19 13:47:08
"Чарговы трэшачок ад Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь. Па іх версіі быццам бы не было ўзброенага супраціву да 28.06.1941 г. ні на тэрыторыі акупаваных Польшчы і Францыі, на Балканах, у Югаславіі, мабыць па іх версіі была ціш ды благадаць. А можа проста супрацоўнікі і прадстаўнікі адміністрацыі, адказныя за навуку ў музеі, не ведаюць, што, каб напісалі не Другая сусветная, а Вялікая айчынная вайна, то і не было б аніякага ляпу. Таварышчы музейцы, вучыце матчастку. Другая сусветная вайна пачалася 01.09.1939 г., а скончылася 02.09.1945. А з 22.06.1941 па 09.05.1945 была Вялікая айчынная, як адна з фазаў Другой сусветнай"

Крыніца: Антон Астаповіч
836 views10:47
Адкрыць / каментаваць