Get Mystery Box with random crypto!

Historyja

Лагатып тэлеграм-канала historyja — Historyja H
Лагатып тэлеграм-канала historyja — Historyja
Адрас канала: @historyja
Катэгорыі: Факты
мова: беларускі
Падпісчыкі: 5.74K
Апісанне з канала

Kanał pra našu historyju / Канал пра нашу гісторыю ⏳
Kantakt / Кантакт: @PanHistoryjaBot

Ratings & Reviews

3.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 8

2022-07-26 17:19:59 Кожны раз, калі нехта кажа пра ўспаміны Салжаніцына, згадваецца аповесць "У капцюрох ГПУ" Францішка Аляхновіча, якая з'яўляецца адным з першых у свеце апісаннем савецкіх лагераў.



544 views14:19
Адкрыць / каментаваць
2022-07-26 14:59:52 Як вадома, некаторыя беларусы на жаль далей глядзяць расійскіх блогераў. Адзін з іх, неякі Кац, зноў выпусціў ролік на тэмы Беларусі і Украіны і зноў, так бы мовіць, абмазаўся. Вось коратка, што не так і як расійскі "ліберальны" блогера прасоўвае русскомирные…
1.1K viewsedited  11:59
Адкрыць / каментаваць
2022-07-26 13:51:33
1937 год: саветы змагаюцца з беларускімі кнігамі 2022 год: неасаветы змагаюцца з беларускімі кнігамі
1.1K viewsedited  10:51
Адкрыць / каментаваць
2022-07-26 12:16:45
1.3K views09:16
Адкрыць / каментаваць
2022-07-26 10:59:58
1.3K views07:59
Адкрыць / каментаваць
2022-07-26 08:59:59
"Эй, згіне вораг, як Бог нам паможа
За нашу крыўду, за горкі наш жаль.
Запяём песьню: «Хваліць цябе, Божа!»
Лягчэй будзе сэрцу, як згіне маскаль.

Зямля ты наша, зямля ты сьвятая,
Радзі нам збожжа ды судзі пажаць, –
Не прыйдзе вораг з маскоўскага краю
На магазын наша зерне браць!"

Уладзіслаў Сыракомля
721 views05:59
Адкрыць / каментаваць
2022-07-25 22:11:03 Цікавы запіс Алеся Кіркевіча ў палеміцы з Алесям Краўчэвічам. Тэма вельмі старая, а менавіта стаўленне да шляхты. Як вядома, расійская і спалучаная лукашэнкаўская (мікс расійскай і савецкай) прапаганда спрабавалі выставіць шляхту як "врага протого народа Белой Руси". Аднак, беларускі пункт гледжання іншы. Алесь Кіркевіч піша:

"...Ніхто са шляхты не робіць святых. Хочаце любіць святых у гісторыі – не будзеце любіць нікога. Шляхта мела багата грахоў, але дакладна не больш за сялянаў, мяшчанаў, мясцовага кліру ўсіх канфесіяў ці тутэйшых жыдкоў. Ніводная з гэтых супольнасцяў ніколі і не думала пра ніякае нацыятварэнне.

Шляхта была такой, якой была. Са сваімі інтарэсамі. Са сваім стылем. Са сваім кодэксам паводзінаў. З разгуляйствам, пыхай, іррацыянальнасцю, гонарам, рашучасцю, авантурызмам. Але гэта і ёсць рысы пасіянарнай супольнасці, якая здольная нешта стварыць. Пакінуць след у гісторыі. Не жыве па інэрцыі. Акурат выхадцы са шляхты стварылі ўсё вартае на нашых землях у дамадэрную эпоху. І не трэба судзіць людзей 16-17 стст. па мерках 20-21 стст. Даруйце, але Януш Радзівіл не меў змогі штудзіраваць Энтані Сміта, Цімаці Снайдэра або Алеся Краўцэвіча.

У Японіі былі самураі, якія ў наступным сталі легендай і брэндам. Але мадэрная Японія паўстала хутчэй насуперак самураям, як “ворагам прагрэсу”. У Германіі было рыцарства і дваранства. Але мадэрная Германія паўстала хутчэй насуперак нашчадкам рыцараў, як “ворагам прагрэсу”. У Амерыцы былі каўбоі з кольтамі ды “банды Ню-Ёрка”. Але мадэрныя ЗША паўсталі хутчэй насуперак каўбоям. Ню-Ёрк – насуперак тым бандам. Але японцы, немцы, амерыканцы ганарацца сваёй гісторыяй. Без самураяў, рыцараў ці каўбояў іх гісторыі не існуе. Дакладней, яна стае нецікавай. А ў шырокім разуменні нецікавая гісторыя не існуе. Бо яна нікога не "вставляет", апроч спецыялістаў-кніжнікаў.

Тое самае са шляхтай. Не чапайце святога. Шляхта – “народжаныя з шабляй” – маюць быць адным з цэнтральных архетыпічных вобразаў нацыі, калі мы ў прынцыпе бачым нацыю ў перспектыве.
Інакш застануцца коласавы блінцы, паламаныя грушкі ды павалены плот. Усё тое, што мы ненавідзелі на ўроках бел-літа. Усё тое, што нават рускія забараняць не будуць. Бо яно не страшнае. І не цікавае".

Акрамя таго ў каментарах пад запісам шмат цікавых каментарў, у якіх звяртаецца ўвагу, што шматлікія прадстаўнікі нашай інтэлігенцыі і іншыя нацыянальныя дзеячы (Каліноўскі, Багушэвіч, Абуховіч, Іваноўскі, Лучына, Уласаў, Купала, Аляхновіч і інш.) - якраз павходзілі са шляхты. А яшчэ звяртаецца ўвага, што даўно пара адыходзіць ад наратыву, нібыта беларусы - гэта толькі лапці, сяло, каса і ўсё.

Крыніца: Алесь Кіркевіч
925 viewsedited  19:11
Адкрыць / каментаваць
2022-07-25 18:00:00
Фінская ўлётка да матросаў-беларусаў і украінцаў ВМФ СССР - "абаронцаў" базы на высьпе Ханко (Гангут), 1941 год.
679 viewsedited  15:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-25 16:00:00
Пра праваслаўны (бело)русский мир на Падляшшы

"«Muzeum ikon» у Супраслі вельмі цікава зроблены, але ўвесь набіты выключна расійскімі абразамі.
Прынамсі, тыя, што атрыбутаваныя — спрэс пазначаныя як “Россія”. І нават веткаўскія абразы пазначаныя як “Россія”. Мяркую, што бачыў пару абразоў уніяцкага пісьма, але яны не атрыбутаваныя, а выкарыстоўваюцца ў якасьці элементаў афармлення прасторы, а не як самастойныя экспанаты калекцыі.
Не ведаю, мо, я проста занадта прыдзірлівы? Кстати, приличное количество икон Невьянского письма, своеобразная перекличка с «Музеем Невьянской иконы» Евгения Ройзмана в Екатеринбурге" - піша Павал Бераговіч.
1.0K views13:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-25 12:21:00
75 гадоў таму нарадзіўся Аляксандр Мілінкевіч – карэнны гарадзенец, праўнук паўстанца 1863-64 гг. і ўнук рэпрэсаванага беларускага актывіста, навуковец, палітык, кандыдат у прэзідэнты Беларусі, беларускі дзеяч, былы «віцэ-мэр» Горадні (1990-1996). Чалавек заслужаны для Горадні і Беларусі. Сярод многага, варта нагадаць, што менавіта пан Мілінкевіч арганізаваў рэстаўрацыю гарадзенскага старога гадзінніка і фактычна пачаў працэс вяртання гістарычных назваў вуліц.

Найлепшыя віншаванні пану Аляксандру!
830 views09:21
Адкрыць / каментаваць