Get Mystery Box with random crypto!

Historyja

Лагатып тэлеграм-канала historyja — Historyja H
Лагатып тэлеграм-канала historyja — Historyja
Адрас канала: @historyja
Катэгорыі: Факты
мова: беларускі
Падпісчыкі: 5.74K
Апісанне з канала

Kanał pra našu historyju / Канал пра нашу гісторыю ⏳
Kantakt / Кантакт: @PanHistoryjaBot

Ratings & Reviews

3.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 4

2022-08-02 14:29:58
Былы прэзідэнт РФ напісаў запіс пра аднаўленне СССР. Навошта гэтая інфармацыя?

Некаторыя падпісанты буйных беларускіх каналаў далей не разумеюць, што крытыка савецкага таталітарызму – гэта не апраўданне фашызмаў ці нацызму. Гэта адзін з многіх прыкладаў. Хіба, што канкрэтна гэта быў расійскі троль, тады крыху іншая справа.

І за адно адказ, чаму час ад часу (бо гэта не 90% як напісаў каментатар ) робяцца асветніцкія, тлумачальныя запісы на дадзеную тэму.
1.4K views11:29
Адкрыць / каментаваць
2022-08-02 13:06:28 Пішуць, што кацапка Бондарава не дабілася свайго, так што бібліятэка будзе названа ў гонар Адама Мальдзіса
582 views10:06
Адкрыць / каментаваць
2022-08-02 12:17:53 Палітолаг Валеры Крабалевіч пракаментаваў навіну, што лукашэнкаўцы будуць забіраць пашпарты сваім сілавікам. Гэта чарговы прыклад, што дыктатура ніякая не беларуская, не наша, а пабудаваная на чужык, масоўскіх (дэспатычных) прынцыпах:

"З гісторыі з пашпартамі мы бачым, што Лукашэнка стварае для сілавікоў своеасаблівую сыстэму прыгоннага права. У гэтым пляне ў іх цяпер менш правоў, чым у звычайных грамадзян, якія маюць магчымасьць выехаць за мяжу. Варта заўважыць, што ў мадэлі ўсходніх дэспатый (у тым ліку ў Расеі да другой паловы ХVIII стагодзьдзя) статус прыгонных мелі як сяляне, так і буйныя землеўласьнікі, дваранства. Апошнія павінны былі служыць манарху, напрыклад у войску. У сёньняшняй Беларусі становішча сілавікоў нагадвае алюзіі з гісторыі фэадалізму. Іх юрыдычны і фактычны стан падобны да статусу янычараў у Асманскай імпэрыі, самураеў у сярэднявечнай Японіі ці апрычнікаў у часы Івана Жахлівага ў Расеі. Іхныя шырокія правы ў дачыненьні да прасталюдзінаў не зьмянялі іхны ж рабскі статус адносна сувэрэна. Дарэчы, у Вялікім Княстве Літоўскім шляхта мела значна больш правоў, чым сёньняшнія беларускія чыноўнікі. Такі гістарычны парадокс. І ён лішні раз паказвае, у якія змрочныя часы Лукашэнка адкінуў Беларусь"
816 views09:17
Адкрыць / каментаваць
2022-08-02 07:59:59
Старая Вільня
884 views04:59
Адкрыць / каментаваць
2022-08-01 21:18:50 Дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі XII склікання ад апазіцыі БНФ Сяргей Навумчык адказаў на заяву прарасійскага дзеяча Валеры Цапкалы, які на пытанне аб падтрымцы Лукашэнкі сказаў, што ў 1994 годзе «мы все были наивными людьми». Навумчык адказвае ў запісе НЯ ЎСЕ БЫЛІ «НАІЎНЫМІ», дзе разбурае розныя лукашэнкаўскія міфы адносна гісторыі, а таксама піша:

Яшчэ ў 1993 годзе дэпутаты Апазыцыі БНФ выступілі з заявай (яна была надрукаваная ў парламэнцкай «Народнай газэце»), дзе патрабавалі пазбавіць дэпутата ад Шклоўскай выбарчай акругі № 310 Аляксандра Лукашэнку дэпутацкага мандату. Прычына – дзяржаўная здрада, здрада Беларусі, ягоныя дзеяньні па ліквідацыі беларускай Незалежнасьці і аднаўленьня савецкай імпэрыі шляхам аб’яднаньня з РФ («Я готов на коленях ползти в Россию»). У тым жа 1993 Васіль Быкаў у той жа «Народнай газэце» выступіў з артыкулам «Каб захаваць ўладу, яны гатовыя аб’яднацца хоць з самім д’яблам», які быў рэакцыяй на заявы Лукашэнкі (...) «Наіўны» Валер Цапкала, тагачасны дарадца старшыні Вярхоўнага Савета Шушкевіча, не чытаў газэты Вярхоўнага Савета? Узгаданыя ім у якасьці такіх жа «наіўных» дэпутаты Ганчар, Сініцын, Лябедзька не чыталі таксама? Ня чулі выступы Лукашэнкі з трыбуны сэсіі ВС, дзе ён сыстэматычна зьдзекваўся з сувэрэнітэту, зь беларускай мовы, з тых, хто абараняў нацыянальныя каштоўнасьці – дэпутатаў БНФ, іх калег па парламэнце?
1.1K views18:18
Адкрыць / каментаваць
2022-08-01 19:45:36 Як вядома, расійскі блогер Кац зноў вырашыў хайпануць не беларускай тэме. Ізноў нагаварыў глупстваў, у тым ліку пра нашу беларускую мову. "Наша Ніва" выпусціла ролік, у якім таксама патлумачыла, што не так у роліку блогера, які вечна лезе ў нерасійскія тэмы…
1.2K viewsedited  16:45
Адкрыць / каментаваць
2022-08-01 18:29:59
Берасцейская крэпасць абаранялася ад наступаючых нацысцкіх войскаў не толькі ў 1941-м. У верасні 1939 года ў цытадэлі мужна змагаліся з нацыстамі жаўнеры Войска Польскага, сярод якіх было шмат жыхароў Заходняй Беларусі.

Верасень 1939-га. Забытая абарона Брэсцкай крэпасці
1.3K views15:29
Адкрыць / каментаваць
2022-08-01 16:22:32 У навіне чытаем: У Літве ствараецца беларускае вайсковае падразьдзяленьне

Так, нешта такое ўжо было
1.5K viewsedited  13:22
Адкрыць / каментаваць
2022-08-01 15:59:59 "Гурток Баброўскага так і не здолеў уцямна сфармуляваць, што такое Беларусь. Якія героі і сімвалічныя рэаліі адрозніваюць яе ад суседніх народаў і краін. Адзінае, на што іх хапіла – катэгарычна адмовіцца ад культурнай спадчыны, створанай лацінскай цывілізацыяй і завяшчаць усе сімвалічныя правы на Беларусь царскай уладзе, як адзінай процівазе польска-літоўскім панам"

"Паражэнне паўстання 1830-31 гг. і размах рэпрэсій, непараўнальны з Каралеўствам (Царствам) Польскім, прымусіў літвінаў масава задумацца над уласным паходжаннем. Камунікацыя з братамі-«караняжамі» была даволі складанай, літоўска-беларускія губерні былі адделеныя ад Каралеўства Польскага ў тым ліку і мытным бар’ерам. Затое было значна мацнейшым адчуванне ўсемагутнасці, усюдыіснасці царскай улады. Абачлівыя людзі разумелі, што змагацца за незалежнасць ад Імперыі, за вяртанне да прававых і культурных традыцый Рэчы Паспалітай тут давядзецца у зусім іншых умовах, чым уласна ў Польшчы, і ўжываць пры тым зусім іншых аргументаў"

Пра літвінаў Міцкевіча, Сыракомлю, Манюшку, Нарбута, Крашэўскага, шанаванне традыцыі ВКЛ, а таксама Баброўскага і іншых. Гісторык Алесь Белы разважае пра пачаткі "літвінскай" ідэі. Гаворка пра літвінскай у нармальным, гістарычным сэнсе, а не фокл-хістары фрыковым.

Пра пачаткі "літвінскай" ідэі. Частка 1-я
Пра пачаткі "літвінскай" ідэі. Частка 2-я
1.4K views12:59
Адкрыць / каментаваць
2022-08-01 13:13:19
Пазналі месца?
1.5K views10:13
Адкрыць / каментаваць