Get Mystery Box with random crypto!

'Гурток Баброўскага так і не здолеў уцямна сфармуляваць, што т | Historyja

"Гурток Баброўскага так і не здолеў уцямна сфармуляваць, што такое Беларусь. Якія героі і сімвалічныя рэаліі адрозніваюць яе ад суседніх народаў і краін. Адзінае, на што іх хапіла – катэгарычна адмовіцца ад культурнай спадчыны, створанай лацінскай цывілізацыяй і завяшчаць усе сімвалічныя правы на Беларусь царскай уладзе, як адзінай процівазе польска-літоўскім панам"

"Паражэнне паўстання 1830-31 гг. і размах рэпрэсій, непараўнальны з Каралеўствам (Царствам) Польскім, прымусіў літвінаў масава задумацца над уласным паходжаннем. Камунікацыя з братамі-«караняжамі» была даволі складанай, літоўска-беларускія губерні былі адделеныя ад Каралеўства Польскага ў тым ліку і мытным бар’ерам. Затое было значна мацнейшым адчуванне ўсемагутнасці, усюдыіснасці царскай улады. Абачлівыя людзі разумелі, што змагацца за незалежнасць ад Імперыі, за вяртанне да прававых і культурных традыцый Рэчы Паспалітай тут давядзецца у зусім іншых умовах, чым уласна ў Польшчы, і ўжываць пры тым зусім іншых аргументаў"

Пра літвінаў Міцкевіча, Сыракомлю, Манюшку, Нарбута, Крашэўскага, шанаванне традыцыі ВКЛ, а таксама Баброўскага і іншых. Гісторык Алесь Белы разважае пра пачаткі "літвінскай" ідэі. Гаворка пра літвінскай у нармальным, гістарычным сэнсе, а не фокл-хістары фрыковым.

Пра пачаткі "літвінскай" ідэі. Частка 1-я
Пра пачаткі "літвінскай" ідэі. Частка 2-я