Get Mystery Box with random crypto!

Дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі XII склікання ад апазіцыі Б | Historyja

Дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі XII склікання ад апазіцыі БНФ Сяргей Навумчык адказаў на заяву прарасійскага дзеяча Валеры Цапкалы, які на пытанне аб падтрымцы Лукашэнкі сказаў, што ў 1994 годзе «мы все были наивными людьми». Навумчык адказвае ў запісе НЯ ЎСЕ БЫЛІ «НАІЎНЫМІ», дзе разбурае розныя лукашэнкаўскія міфы адносна гісторыі, а таксама піша:

Яшчэ ў 1993 годзе дэпутаты Апазыцыі БНФ выступілі з заявай (яна была надрукаваная ў парламэнцкай «Народнай газэце»), дзе патрабавалі пазбавіць дэпутата ад Шклоўскай выбарчай акругі № 310 Аляксандра Лукашэнку дэпутацкага мандату. Прычына – дзяржаўная здрада, здрада Беларусі, ягоныя дзеяньні па ліквідацыі беларускай Незалежнасьці і аднаўленьня савецкай імпэрыі шляхам аб’яднаньня з РФ («Я готов на коленях ползти в Россию»). У тым жа 1993 Васіль Быкаў у той жа «Народнай газэце» выступіў з артыкулам «Каб захаваць ўладу, яны гатовыя аб’яднацца хоць з самім д’яблам», які быў рэакцыяй на заявы Лукашэнкі (...) «Наіўны» Валер Цапкала, тагачасны дарадца старшыні Вярхоўнага Савета Шушкевіча, не чытаў газэты Вярхоўнага Савета? Узгаданыя ім у якасьці такіх жа «наіўных» дэпутаты Ганчар, Сініцын, Лябедзька не чыталі таксама? Ня чулі выступы Лукашэнкі з трыбуны сэсіі ВС, дзе ён сыстэматычна зьдзекваўся з сувэрэнітэту, зь беларускай мовы, з тых, хто абараняў нацыянальныя каштоўнасьці – дэпутатаў БНФ, іх калег па парламэнце?