Get Mystery Box with random crypto!

Historyja

Лагатып тэлеграм-канала historyja — Historyja H
Лагатып тэлеграм-канала historyja — Historyja
Адрас канала: @historyja
Катэгорыі: Факты
мова: беларускі
Падпісчыкі: 5.74K
Апісанне з канала

Kanał pra našu historyju / Канал пра нашу гісторыю ⏳
Kantakt / Кантакт: @PanHistoryjaBot

Ratings & Reviews

3.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 3

2022-08-29 19:10:19
Беларусы ЗША хочуць паставіць флагшток з беларускім сцягам побач з помнікам Касцюшку ў Філадэльфіі. Разам з ім мусяць з'явіцца яшчэ тры флагшлокі — са сцягамі ЗША, Польшчы і Літвы. Касцюшка — герой чатырох краінаў.

Крыніца
2.4K views16:10
Адкрыць / каментаваць
2022-08-29 17:00:00 Важна разабрацца, чаму, уласна, гэтая вайна пачалася? Чаму яна так доўга ішла? Што папярэднічала ёй? Дагэтуль, думаю, можна ўвергнуць у шок некаторых настаўнікаў гісторыі і студэнтаў тым фактам, што ў 1939-м быў сумесны парад Вермахта і Чырвонай Арміі ў Брэсце. Сама думка, што нацызм — роўна бальшавізм, камунізм, і што Гітлер такі ж злачынца, як Сталін, можа падацца дзікунскай для прадстаўніка афіцыйнай ідэалогіі. Хоць калі разабрацца ў перадумовах, то ўсё робіцца зразумелым.

Немагчыма ставіць пад сумнеў генацыд. Але давайце тады глядзець на тэму шырэй і казаць, што генацыд беларускага народу быў развязаны і савецкім рэжымам, і мы фактычна пазбавіліся эліты ў 1930-я. І давайце вадзіць дзяцей не толькі ў Хатынь, што безумоўна важна, але і ў Курапаты, і расказваць пра гэтую частку трагедыі беларускага народу.

Выкажу, магчыма, парадаксальную думку, але пры тым, што вельмі шмат усяго гаворыцца, публікуецца, здымаецца (маю на ўвазе, на афіцыйным узроўні), тэма Другой сусветнай вайны ў нас абсалютна не прамоўленая. Больш-менш яна асэнсаваная на нейкім альтэрнатыўным узроўні, але тое ніяк не стыкуецца з афіцыйным. І паколькі ўсё, што сыходзіць з афіцыйнага боку, працягвае савецкую лінію, то ўдзельнікам працэсу — ідэолагам, прадзяржаўным гісторыкам, аўтарам, скульптарам — цалкам утульна ў гэтай бурбалцы, бо гэта звязана з іхнім ранейшым савецкім досведам, з прыхільнасцю да Савецкага Саюза.

Кіраўнік Беларускай Рады культуры Сяргей Будкін
1.8K views14:00
Адкрыць / каментаваць
2022-08-29 15:00:00 "Гурток Баброўскага так і не здолеў уцямна сфармуляваць, што такое Беларусь. Якія героі і сімвалічныя рэаліі адрозніваюць яе ад суседніх народаў і краін. Адзінае, на што іх хапіла – катэгарычна адмовіцца ад культурнай спадчыны, створанай лацінскай цывілізацыяй…
1.9K viewsedited  12:00
Адкрыць / каментаваць
2022-08-29 12:46:50
Беларуская народная вопратка. Некаторыя малюнкі Лявона Баразны.
2.0K views09:46
Адкрыць / каментаваць
2022-08-29 11:00:00
Часопіс беларускіх скаўтаў “Наперад!”, другая палова 1940-х.
1.9K views08:00
Адкрыць / каментаваць
2022-08-28 19:30:00
Мала хто ведае і яшчэ менш памятае, але дзед легендарнага ў 1980-я і 1990-я гг. Зянона Пазняка таксама быў палітыкам і беларускім дзеячам.

Ян Пазняк нарадзіўся 19 лютага 1895 (або 1887 ці 1897) года. Яшчэ да Першай сусветнай вайны далучыўся да беларускага руху. Акрамя публіцыстыкі дзейнічаў ў беларускім хрысціянска-дэмакратычным руху ў Заходняй Беларусі, у тым ліку ў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі (БХД). Пасля пачатку Другой сусветнай вайны, з прыходам саветаў у Заходнюю Беларусь быў арыштаваны. Далнейшы лёс невядомы. Хутчэй за ўсё быў расстраляны чэкістамі з НКУС (НКВД).

Аднак і пасля расстрэлу, яго асоба не давала спакою ворагам Беларусі. Біяграфія Яна Пазняка была шмат разоў фальсіфікаваная з боку камуністаў (саветаў) і пазей прарасійскіх групоўках. Мэтай была дыскрэдытацыя яго ўнука Зянона Пазняка, які стаў адным з сімвалаў беларускага Адраджэння канца XX ст.
2.2K views16:30
Адкрыць / каментаваць
2022-08-02 22:12:58
русский мир baicca łacinki

Pišuć, što bylaja kantrabandystka i ciapier kacapskaja aktyvistva Bondarava pačala zamahannie z haradzienskimi ukazalnikami na bielaruskaj łacincy. Kab bylo bolš smiešna, jana ličyć, što łacinka - heta prajaŭ kalabaracyi
834 views19:12
Адкрыць / каментаваць
2022-08-02 21:01:09
#Зэльва, від на касцёл св.Тройцы
1916 / 2022
(фота: poshyk.info)
1.0K views18:01
Адкрыць / каментаваць
2022-08-02 17:59:57 Сфера гісторыка-культурнай і архітэктурнай спадчыны, нягледзячы на гучныя навіны пра рэстаўрацыю асобных аб’ектаў і папулярызацыю пэўных абрадаў, культурных элементаў па-ранейшаму застаецца ў крызісным стане. Гучныя дзяржаўныя праграмы, скажам, «Замкі Беларусі», скарачаюцца ў фінансаванні, а потым і ўвогуле замаруджваюцца. Сталіся звыклай практыкай такія нядаўнія «інцыдэнты», як абрушэнне сцяны касцёла Узнясення Дзевы Марыі ў Зэмбіне, «рамонт» брукаванкі пад Стоўбцамі, затынкоўка мазаікі на мінскай гімназіі №15 па вуліцы Багдановіча…

https://reform.news/322961-nam-zastalasja-spadchyna-anty-top-ab-ekta-gistoryka-arhitjekturnaj-spadchyny-jakija-my-gubljam-prosta-zaraz
1.3K views14:59
Адкрыць / каментаваць
2022-08-02 15:59:58
Як думаеце, ці пачнуць лукашэнкаўцы караць за сцвярджэнне гістарычнага факту, што была Другая сусветная, якая пачалася 1 верасня 1939 (што пярэчыць міфу "вов") ды факт супрацы саветаў з нацыстамі?

Фота з Берасця верасня 1939 года, дзе адбыўся супольны нацысцкага-савецкі парад.
1.5K views12:59
Адкрыць / каментаваць