Get Mystery Box with random crypto!

Мала хто ведае і яшчэ менш памятае, але дзед легендарнага ў 19 | Historyja

Мала хто ведае і яшчэ менш памятае, але дзед легендарнага ў 1980-я і 1990-я гг. Зянона Пазняка таксама быў палітыкам і беларускім дзеячам.

Ян Пазняк нарадзіўся 19 лютага 1895 (або 1887 ці 1897) года. Яшчэ да Першай сусветнай вайны далучыўся да беларускага руху. Акрамя публіцыстыкі дзейнічаў ў беларускім хрысціянска-дэмакратычным руху ў Заходняй Беларусі, у тым ліку ў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі (БХД). Пасля пачатку Другой сусветнай вайны, з прыходам саветаў у Заходнюю Беларусь быў арыштаваны. Далнейшы лёс невядомы. Хутчэй за ўсё быў расстраляны чэкістамі з НКУС (НКВД).

Аднак і пасля расстрэлу, яго асоба не давала спакою ворагам Беларусі. Біяграфія Яна Пазняка была шмат разоў фальсіфікаваная з боку камуністаў (саветаў) і пазей прарасійскіх групоўках. Мэтай была дыскрэдытацыя яго ўнука Зянона Пазняка, які стаў адным з сімвалаў беларускага Адраджэння канца XX ст.