Get Mystery Box with random crypto!

Палітолаг Валеры Крабалевіч пракаментаваў навіну, што лукашэнк | Historyja

Палітолаг Валеры Крабалевіч пракаментаваў навіну, што лукашэнкаўцы будуць забіраць пашпарты сваім сілавікам. Гэта чарговы прыклад, што дыктатура ніякая не беларуская, не наша, а пабудаваная на чужык, масоўскіх (дэспатычных) прынцыпах:

"З гісторыі з пашпартамі мы бачым, што Лукашэнка стварае для сілавікоў своеасаблівую сыстэму прыгоннага права. У гэтым пляне ў іх цяпер менш правоў, чым у звычайных грамадзян, якія маюць магчымасьць выехаць за мяжу. Варта заўважыць, што ў мадэлі ўсходніх дэспатый (у тым ліку ў Расеі да другой паловы ХVIII стагодзьдзя) статус прыгонных мелі як сяляне, так і буйныя землеўласьнікі, дваранства. Апошнія павінны былі служыць манарху, напрыклад у войску. У сёньняшняй Беларусі становішча сілавікоў нагадвае алюзіі з гісторыі фэадалізму. Іх юрыдычны і фактычны стан падобны да статусу янычараў у Асманскай імпэрыі, самураеў у сярэднявечнай Японіі ці апрычнікаў у часы Івана Жахлівага ў Расеі. Іхныя шырокія правы ў дачыненьні да прасталюдзінаў не зьмянялі іхны ж рабскі статус адносна сувэрэна. Дарэчы, у Вялікім Княстве Літоўскім шляхта мела значна больш правоў, чым сёньняшнія беларускія чыноўнікі. Такі гістарычны парадокс. І ён лішні раз паказвае, у якія змрочныя часы Лукашэнка адкінуў Беларусь"