Get Mystery Box with random crypto!

Але паглядзіце, чаму людзі крычаць 'фашысты', а не 'НКВДзісты' | Historyja

Але паглядзіце, чаму людзі крычаць "фашысты", а не "НКВДзісты". На маю думку, тут такія прычыны. Сама дзяржава выкарыстоўвае слова "фашысты" на пратэстоўцаў, як бы клін клінам выбіваецца. Па-другое, ІІ сусьветная вайна сядзіць у галаве кожнага беларуса. Веды пра Галакост у Беларусі лепшыя, чым веды пра савецкі тэрор. Чаму нацысты? Бо нацысты, калі акупавалі Беларусь, забівалі людзей публічна: вывады людзей з гета, сьмерці падпольшчыкаў. НКВД рабіў сваю працу патаемна. Пра Курапаты падчас акупацыі ніхто ня ведаў. Таму людзі ўзгадваюць тое, што ім знаёма, узгадваюць вайну. Але гэта некарэктнае гістарычнае параўнаньне - кажа гісторык Андрэй Катлярчук.