Get Mystery Box with random crypto!

HARBACEVIČ

Лагатып тэлеграм-канала harbatsevich — HARBACEVIČ H
Лагатып тэлеграм-канала harbatsevich — HARBACEVIČ
Адрас канала: @harbatsevich
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 2.87K
Апісанне з канала

Арцём Гарбацэвіч. Даслаць інфармацыю, папрасіць інвайт у закрыты чат ex-"Хромого Беса" (пакуль яшчэ не прызнаны экстрэмісцкім) — @Harbacevic_bot

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

3

1 stars

0


Апошнія паведамленні 8

2021-02-24 16:08:22 Іван Наскевіч напісаў дысер сумнеўнай навуковай каштоўнасці і ў неспадзяваны час, падрабязнасці: https://nn.by/?c=ar&i=268870

У чым можа быць прычына?

У юрыдычных колах ацэньваюць навуковую работу старшыні СК як дзейнасць у кірунку захавання маналітнасці сваёй арганізацыі.

Ужо некалькі месяцаў як існуюць чуткі, што існаванне Следчага камітэта ў цяперашнім выглядзе пад пагрозай, маўляў: Міністэрства ўнутраных спраў хоча самастойна расследаваць злачынствы, якія ўваходзяць у раздзел 27 Крымінальнага кодэкса (злачынствы супраць грамадскай бяспекі) і прапануе «адрэзаць» ад СК частку супрацоўнікаў пад гэтыя мэты з пераводам іх у штат МУС. 

Тое ж самае можа адбыцца і са спецыялістамі па эканоміцы, бо ДФР таксама хацеў бы расследаваць эканоміку самастойна. Таму лёс СК выглядае туманна, а Наскевіч, маўляў, дзейнічае на карысць захавання структуры і навуковая работа — як элемент яго барацьбы.

***

Ананімна паведаміць навіну, папрасіць інвайт у закрыты экспертны чат канала — @harbatbot
12.2K viewsedited  13:08
Адкрыць / каментаваць
2021-02-22 16:11:17 Шакуцін рызыкуе паўтарыць лёс Чыжа — інтрыгі царадворцаў і еўрапейскія санкцыі развальваюць бізнес.

Што ёсць цяпер:

— У "Амкадора" заблочаны фінансавыя аперацыі ў ЕС.
— Еўрапейскія партнёры адмаўляюцца ад паставак камплектуючых (дакумент).

Што стала з ранейшымі буйнымі вялікімі праектамі:

— У 2018-м Шакуцін страціў адзін са сваіх узорных актываў — пакет «Амкадора» у шклоўскім сельскагаспадарчым холдынгу ТАА «Купалаўскае» апынуўся ў дзяржаўнай уласнасці, хоць Шакуцін інвеставаў туды дзясяткі мільёнаў долараў. Aбазнаныя ўказваюць на сувязь паміж гэтай падзеяй і арыштам брата Сяргея ў тым жа 2018-м. Цяпер землі пад шкловам атрымлівае іншы бізнесмен ))))

— Няпэўны таксама лёс гіганцкага комплекса «Шантэр-Хіл» на праспекце Пераможцаў, які Шакуцін пачынаў будаваць яшчэ ў 2016-м годзе. У 2021-м, ва ўмовах краха эканомікі, незразумела, што рабіць з 142 тысячамі квадратных метраў. Як нам вядома, перапрафіляваць комплекс пад жыллё — адзінае, што рэальна цяпер прадаць, — у Шакуціна не атрымалася.

Цалкам па спасылцы: https://nn.by/?c=ar&i=268671

***

Даслаць навіну, папрасіць інвайт у чат канала з экспертамі ў эканоміцы і не толькі — @harbatbot
13.5K views13:11
Адкрыць / каментаваць
2021-02-19 12:30:09 Сталі вядомы пункты сакрэтнага плана па выратаванні БМЗ, чый доўг крэпкія хазяйственнікі давялі пад $1,5 млрд:

— Частку доўга бярэ на сябе Мінфін (бюджэт, усе мы);
— 15% доўгу спісваецца, ранейшыя аблігацыі выкупаюцца з дысконтам у 15%;
— Доўг пралангіруецца да 2050 года (па даўгах БМЗ будуць плаціць яшчэ вашы ўнукі);
— Каля $350 мільёнаў крэдытнай запазычанасці перавялі ў статутны фонд прадпрыемства (гэта амаль як спісанне доўгу, але прыгажэй выглядае на паперы. Банкі атрымліваюць ілюзію, што іх грошы зашыты недзе там, у прадпрыемстве);
— Абмяркоўваецца крэдыт на абслугоўванне бюджэтнага займа (вы як ўзялі крэдыт, а потым яшчэ адзін крэдыт каб плаціць толькі працэнты па першым);
Вішанка. З зімы 2020-га БМЗ штомесяц крэдытуецца беларускімі банкамі на $6 млн., каб выплочваць заробкі.

У дэталях апісана тут: https://nn.by/?c=ar&i=268451

***

@harbatbot — падкажыце нетрывіяльных журналісцкіх тэм.
16.1K views09:30
Адкрыць / каментаваць
2021-02-15 16:26:06 Некалькі крамаў (імаверна 2) забяруць сабе «Суседзі», астатнія (імаверна 4) адыдуць «Еўраопту». А вось гіпермаркет «падвіс» і пакуль не мае пакупніка.

«Бігз» праваліў сваю маркетынгавую палітыку, праваліў пазіцыянаванне і продажы. З даўгамі незразумела, імаверна, пастаўшчыкоў кінуць. Самая вялікая доля (37,3%) у «Бігзе» належыць кіпрскаму афшору "Гепракон Лімітэд». Уласніца іншых 30% у долі -- Наталля Лукомская, -- у 2005-2006 атрымала зямлю ў Драздах у адной партыі з Мясніковічам, Кабяковым і іншымі чыноўнікамі.

Імаверна, на падыходзе да банкруцтва і сетка «Домашний».

https://nn.by/?c=ar&i=268364
29.7K views13:26
Адкрыць / каментаваць
2021-02-13 00:51:26 Удакладненне фразы з тэкста на сайце: «Сэнс пытанняў з боку органаў пакуль незразумелы, знаёмыя Кірэйкава кажуць, што фармальна «нешта налічылі», нефармальна існуюць чуткі пра палітычную прычыну арышта».

Імаверна, палітычны складнік ужо зразумелы: кажуць, Кірэйкава западозрылі ў актыўнай падтрымцы бастуючых шахцёраў. Што звязвае яго з Салігорскам дакладна не ведаю, але нешта звязвае — свой першы гіпермаркет ён адкрываў менавіта там.

Цяжка тут падабраць небанальныя аргументы для тых, хто ўжо ладзіць гэты пагром. Але ў Green’е працуюць 4500 чалавек. І іх «выразаць»? Колькасна гэта траціна МТЗ, разам з сем’ямі ≈15 тысяч. Выставіць на вуліцу і пакрыўдзіць столькі чалавек адным махам — гэта моцны тэмп. І выразны сігнал тым, хто пры грошах, але спадзяваўся неяк пераседзець.

Але ніякай карысці ў гэтым пагроме нават для цяперашняй дзяржавы не будзе, страты з усіх бакоў. Нельга сцерці ўсіх у нуль, з нуля жыць не будзеш.


https://nn.by/?c=ar&i=268259
15.4K viewsedited  21:51
Адкрыць / каментаваць
2021-02-12 22:41:23 Напісаў некалькі высноваў з г.зв. УНС:

— НЭПу канец — у прыватным бізнесе вышэйшае кіраўніцтва пабачыла палітычную небяспеку. У бізнес-колах цяпер вядуць размовы «як бы не празяваць момант і паспець выехаць». Капіталы і мазгі будуць уцякаць, бо ўзмацняецца і цісне «атмосфера преднационализации», як сказаў адзін з суразмоўцаў.

— Былі думкі, што пачнецца гандаль палітвязнямі, замест гэтага пачаўся гандаль суверынітэтам — анансавана адмова ад імкнення да нейтралітэту да яшчэ большай залежнасці ад Расіі.

— Радыкалізавалася і рыторыка адносна «ўнутраных ворагаў». На Сходзе гэтым разам давалі слова ў тым ліку адкравенна беснаватай публіцы. У краіне, якая за часы Незалежнасці не ведала ўнутраных канфліктаў, нагнятаецца штучны падзел па ўкраінскім узоры.

Цалкам па спасылцы: https://nn.by/?c=ar&i=268277
6.1K viewsedited  19:41
Адкрыць / каментаваць
2021-02-04 16:17:04 Становіцца вядома пра цэлую кампанію па арышце дзярж. функцыянераў: дырэктар мінскага ГУМа, дырэктар САК «Алімпійскі», даходзяць чуткі пра крымінальныя справы ў «БелМИС», СГЦ «Заходні», а таксама «хабарная справа» сяброў пракурора г. Віцебска ды шмат каго яшчэ.

Напамін усім тым у сістэме, хто думаў, што можна працягваць жыць у 2019-м, калі навокал 1937. Але не мае значэння, колькі подпісаў вы «сабралі» за вылучэнне таго самага кандыдата — калі вельмі трэба, то ахвяруюць і вамі.

Гэта варта трактаваць так, што пры адсутнасці іншых спосабаў вярнуць рэйтынг вырашылі пускаць кроў ужо пад выглядам барацьбы з карупцыяй. У 94-м жа пракаціла, можа і цяпер пракоціць? Псіхалагічная пастка.

Імаверна, вішанкай новай кампаніі меў стаць Румас. Пры тым, што ўсе блізкія з ім кажуць, што ў чалавека абсалютна не было палітычных амбіцый, пераемнікам Лукашэнкі яго бачылі хіба што фантазёры, у рэальнасці ён марыў атрымаць Белгазпрамбанк і займацца тым, чым умее. Ды й сюжэт з Тураўскім заводам не новы — яго яшчэ вясной 2020-га раскручваў Анфімаў, але тады на самым высокім узроўні сказалі Румаса не чапаць, а цяпер успомнілі. Чаму? Логіка раскручвання рэпрэсій менавіта такая — ужо не абавязкова быць «палітычным».

У краіне, якой кіруюць органы бяспекі, заўтра могуць паўстаць пытанні і да іншых, «нейтральных»: «А чаму рыбай займаецца гэты, а не мы? А чаму нафтай займаецца той, а не мы? Гэта ж мы выратавалі любімую». А пасадзіць цяпер можна любога.

Назіраем.
111.9K views13:17
Адкрыць / каментаваць
2021-02-03 15:57:42
Ілюстрацыя фінансавага стану гэтага самага Тураўскага малаказавода, які ўзводзілі на ільготныя дзяржаўныя бабкі ў інтарэсах і па праекце колішняга таварыша Румаса Ігара Чарняўскага (ён там сузаснавальнік): 54,2 млн непакрытых стратаў, 317,1 млн абавязкаў па крэдытах і лізінгу.

Імаверна, частка запісаных у крэдыты грошай могуць быць грашыма акцыянераў у выглядзе займаў. Гэта такі хітрык, які робіць выплату падаткаў трошкі прыемней.

Але, хай нават так, усё адно карціна такая, што надзеі на самаакупляльнасць завода амаль няма.
12.2K views12:57
Адкрыць / каментаваць
2021-02-03 15:10:28 Першае: Румас на волі ў адной з заходніх краін — паехаў на Дзень народзінаў сына ў Лондан і не вярнуўся.

Другое: Банкіраў з дзяржаўных банкаў сапраўды кашмараць, кажуць, кашмарыць ДФР — учора некаторыя не вярнуліся з допытаў, у т.л. і блізкі сябра Румаса Генадзь Сысоеў, з якім яны разам ішлі ўсю дарогу. Румас бегаў па кабінетах і даваў асабістыя гарантыі, калі Сысоева з крымінальнай справай знялі з пасады кіраўніка Белінвестбанка.

Трэцяе: За што кашмараць? За даўнюю гісторыю з Тураўскім малочным заводам, які сябры-камерсанты пабудавалі ў чыстым полі за ільготныя дзяржаўныя бабкі Белаграпрамбанка, пазначыўшы тэрмін акупляльнасці 7 год — акурат у 2020-м. А там страты і ніякай надзеі на прыбытак.

У дэталях апісаў тут: https://nn.by/?c=ar&i=267731
18.9K views12:10
Адкрыць / каментаваць