Get Mystery Box with random crypto!

HARBACEVIČ

Лагатып тэлеграм-канала harbatsevich — HARBACEVIČ H
Лагатып тэлеграм-канала harbatsevich — HARBACEVIČ
Адрас канала: @harbatsevich
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 2.87K
Апісанне з канала

Арцём Гарбацэвіч. Даслаць інфармацыю, папрасіць інвайт у закрыты чат ex-"Хромого Беса" (пакуль яшчэ не прызнаны экстрэмісцкім) — @Harbacevic_bot

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

3

1 stars

0


Апошнія паведамленні 6

2021-07-21 18:34:47 “Плацяжы не ходзяць. Еўрапейскаму банку правесці плацёж у бок Беларусі — зарабіць 15 долараў камісіі, а значыць, цана паслаць цябе нах.й — усяго толькі не зарабіць 15 долараў. Гэта прасцей, чым разбірацца, чым ты там насамрэч займаешся ў Беларусі: можа ты прадаеш дзьверы, і яшчэ і калій? Вокны, але яшчэ і нафту?”

“Еўрапейскія страхавыя не страхуюць угоды, раней браў на 100 рублёў тавара, цяпер страхавая гатовая страхаваць толькі на 50, і пастаўшчык кажа — за астатняе давай 100% перадаплату. Дзе яе ўзяць? Падаюць абароты, скарачаем людзей”

“Калі ў цябе ёсць класная ідэя, то табе грошы дадуць пры адной умове — ты адкрываеш кампанію ў якой Эстоніі і перавозіш туды людзей. Калі ў цябе ўжо ёсць праект з бабкамі інвестараў, цябе проста ставяць перад умовай: “Вывозь інжынераў і топ-менеджараў за мяжу”.

Буйныя бізнесмены расказалі (імёны, натуральна, не называем, але думаю што ўсе спікеры як мінімум мільянеры), як уся гэтая рэпутацыйная і фінансавая жопа ўплывае на вядзенне справаў з ЕС. Ніхто з іх не пад санкцыямі, але гэта ўжо рэальнасць, у якой пачынаюць жыць усе.

Чытайце рэфлексіі па спасылцы: https://bit.ly/3iwnCL4 калі ёсць што сказаць дадаткова, то пішыце ў асабісты герметычны бот @Harbacevic_bot
9.1K viewsedited  15:34
Адкрыць / каментаваць
2021-07-16 21:00:17
Ва Упраўленні справамі прэзідэнта — новы кіраўнік.

Валерый Іваноў «курыраваў» маці і жонку Лукашэнкі, ягоны сын узначальвае мытню.

Расказваем, чым яшчэ ён вядомы.

https://bit.ly/2Td3p48
2.6K views18:00
Адкрыць / каментаваць
2021-07-11 15:02:04
"Сталін прыбраў ваеначальнікаў, і гэта прывяло да ваеннай катастрофы, а знікненне з актыўнага поля такіх людзей, як Дынько, прывядзе да катастрофы гуманітарнай".

Калегі, блізкія, сваякі, нобелеўскі лаўрэат расказваюць, хто такі затрыманы нашанівец Андрэй Дынько.

Чытайце па спасылцы: https://bit.ly/36vtZJ0
1.7K views12:02
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 15:38:56



“Мы да апошняга спрабавалі знаходзіцца ў рамках прававога поля, бо “дзяржава” адчуццё гэтага прававога поля ўжо даўно страціла. Але мы, прынамсі, спрабавалі ў ім заставацца і працавалі ў рамках закону.

Калі яны нам не пакідаюць магчымасці працаваць легальна, і працаваць у рамках іхніх жа законаў, то мы будзем дзейнічаць іначай. І, канечне ж, мы будзем працаваць далей, бо частка нашай каманды знаходзіцца ў бяспечных месцах, і мы будзем працягваць рабіць “Нашу Ніву”, і мы будзем пашыраць “Нашу Ніву”, яны яе не знішчаць, сваім гэтым тупым накатам.

Мы ўсё роўна знойдзем людзей, бо на рынку і беларусаў, якія засталія без работы, і нават рускіх — у Расіі ж таксама забарона на прафесію, — і яны наймалі сабе прапагандыстаў з “Раша Тудэй”, а хто нам забараняе наняць “варагаў”, каб яны пераехалі ў Кіеў, ці Варшаву, ці Вільню, хоць у Нью-Ёрк, і пачалі “валіць” гэты рэжым? “Хістаць” яго, ці, не ведаю, якая там іх тэрміналогія?


Ці паступім мы так? Не ведаю,
мы яшчэ ацэнім колькі яны нам прасторы пакідаюць, каб не стаць радыкаламі, пры гэтым, радыкаламі вельмі інфармаванымі, і вельмі абазнанымі. Радыкалізаваная “Наша Ніва” гэта не Хартыя і нават не Нехта, гэта падасца ім часопісамі Мурзілка”, — каментарый для “Радыё Свабода” адносна падзей сённяшняга дня.
16.7K viewsedited  12:38
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 12:51:16 Пакуль улады спрабуюць разграміць “Нашу Ніву”, затрымліваючы людзей і блакуючы сайт, кожны чалавек можа нам дапамагчы, бо наша сіла ў распаўсюдзе праўдзівай і праверанай інфармацыі. Таму дзейнічайце цяпер так:

— Раскажыце сваім сябрам і сваякам пра тэлеграм-канал НН, разашліце гэтае паведамленне па ўсім спісе вашых кантактаў. Хай яны падпісваюцца на @nashaniva і павялічваюць кола чытачоў. Наша Ніва гэта ўнікальная крыніца эксклюзіваў. Пакуль што мы будзем публікаваць навіны тут, а потым тут жа абвесцім пра новы вэб-адрас, на які пераедзе сайт.

Вось усе нашыя сацсеткі, падпісвайцеся і на іх:

УКантакце: https://vk.com/nashaniva
Instagram: https://www.instagram.com/nashaniva/
Facebook: https://www.facebook.com/nashaniva/
Twitter: https://twitter.com/nashaniva
Аднакласнікі: https://ok.ru/nashaniva


— Падказвайце нам журналісцкія тэмы, навіны, сюжэты. Калі нашых калег не адпусцяць, інфармацыю нам стане збіраць цяжэй, цяпер як ніколі нам трэба і ваша інфармацыйная дапамога. Пішыце ў наш новы бот @nasa_niva_bot усё тое цікавае, што вы ведаеце, што назіраеце, з чым сутыкаецеся. Свае крыўды і радасці.

Жыве Беларусь!
1.5K views09:51
Адкрыць / каментаваць
2021-06-29 18:00:57 Чыжа выпусцілі пад хатні арышт. Які паламаны ў чалавека лёс — перастаў быць блізкім нават з сынам. Цудоўны прыклад для цяперашніх “гаспадароў жыцця”, блізкіх да печкі. І нідзе яго не чакаюць. Па легендзе, папулярнай у Беларусі, расійскі крыміналітэт выдаў яму чорную метку і пагражае забіць за старыя справы. Але ці так гэта цяжка даведацца, проста байка.

https://nn.by/?c=ar&i=275228
6.5K viewsedited  15:00
Адкрыць / каментаваць
2021-06-26 19:13:57 “Что можете сказать про бизнесменов, попавших в персональный список ЕС?”, — пытанне праз @Harbacevic_bot

Паспрабаваў сказаць нешта небанальнае, але не ўлазіць у тлгрм. Чытайце гісторыі поспеху і няўдач па спасылках.

Пра Цяцерына: https://telegra.ph/Cyaceryn-06-26
Пра Зайцава: https://telegra.ph/Alyaksandr-Zajca%D1%9E-06-26
Пра Алексіна: https://telegra.ph/Alyaksej-Aleks%D1%96n-06-26
Пра Гуцэрыева: https://telegra.ph/M%D1%96ha%D1%96l-Gucehrye%D1%9E-06-26
Пра Шатрова: https://telegra.ph/Alyaksandr-SHatro%D1%9E-06-26
7.1K views16:13
Адкрыць / каментаваць
2021-06-22 18:58:19 Калі нам кажуць “падаткі”, мы разумеем, што гэта хлусня і трэба чытаць як “палітыка пад выглядам падаткаў”. Ёсць адчуванне, што ў рамках “контрсанкцый” пад удары трапяць бізнесы з вялікай доляй заходняга капіталу, напрыклад, вялікай доляй ЕБРР. Раней у беларускіх бізнес-колах лічылася, што калі ўзяць у партнёры ЕБРР, то гэта можа стаць сімвалічным шчытом, так яно, у прынцыпе, і было. І прыход у 21vek азначае або што шчыт перастаў працаваць, або што ў гэтым і ёсць мэта — не даць еўрапейцам вярнуць інвестыцыі. Злыя языкі гавораць, што хутчэй другое. Назіраем.

Кантакт для сувязі @Harbacevic_bot
11.6K viewsedited  15:58
Адкрыць / каментаваць
2021-06-20 20:30:03
Адмін Саўбеліі або не той, за каго сябе выдае, або гэта нейкая future post іронія — рофліць з яшчэ неагучанага.

Рэальнасць жа ў тым, што чалавек на фота "вырашаў" пытанне выхада з СІЗА Кірэйкава (Green).

Па чутках у бізнес-асяродках, Кірэйкаву за выхад прыйшлося вываліць агулам $15 млн., з якіх тыя самыя $5 млн. — Баскаву і Кагановічу "на Дынама", $8 млн. — у "прэзідэнцкі спартыўны клуб", $2 млн. — у кампенсацыю "шкоды" для перакваліфікацыі артыкула і змены меры стрымання. Атрымаў графік плацяжоў па выхадзе.

Для справядлівасці трэба сказаць, фыркалі і банкі, якія крэдытуюць будоўлю на месцы Чэрвеньскага рынка — калі б Кірэйкаў не выйшаў, то ў катлаван прыйшлося б запускаць карасей. Але што лічба ў $5 млн. выпадкова аказалася трапнай — тое факт
15.1K viewsedited  17:30
Адкрыць / каментаваць
2021-06-17 22:23:59 Аляксандр Зайцаў, Сяргей Цяцерын, Аляксей Алексін, Міхаіл Гуцэрыеў: падрыхтавацца да кепскіх навін у панядзелак.
12.3K views19:23
Адкрыць / каментаваць