Get Mystery Box with random crypto!

HARBACEVIČ

Лагатып тэлеграм-канала harbatsevich — HARBACEVIČ H
Лагатып тэлеграм-канала harbatsevich — HARBACEVIČ
Адрас канала: @harbatsevich
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 2.87K
Апісанне з канала

Арцём Гарбацэвіч. Даслаць інфармацыю, папрасіць інвайт у закрыты чат ex-"Хромого Беса" (пакуль яшчэ не прызнаны экстрэмісцкім) — @Harbacevic_bot

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

3

1 stars

0


Апошнія паведамленні 3

2022-01-02 23:26:03
З'явілася відэа, як Усхопаў сам заходзіць у РАУС. Праз дзве гадзіны ён будзе мёртвы

Міліцэйскае відэа дае нам адзін вельмі важны адказ: у якім стане быў Усхопаў, калі трапіў унутр. Факт у тым, што на момант уваходу ў будынак Усхопаў здольны асэнсавана звяртацца да супрацоўнікаў (агучваючы пагрозы), выказваць просьбы («здымі капюшон») і нават на фізічныя дзеянні (спроба зрабіць падсечку міліцыянеру).

«Наша Ніва» папрасіла міліцыянераў з вялікім стажам працы разабраць відэа і сітуацыю.

https://nashaniva.com/?c=ar&i=282549

А калі без VPN, то тут.
2.0K views20:26
Адкрыць / каментаваць
2021-12-06 22:28:06
Што трэба разумець у гісторыі з магчымай вайной паміж Расіяй і Украінай

Ужо некалькі тыдняў увесь свет абмяркоўвае імавернасць вялікай вайны паміж Расіяй і Украінай, нагодай для чаго стаў найбуйнейшы падвод расійскіх войскаў да граніц суседкі і агентурная інфармацыя (ці дэзынфармацыя) заходнікаў. Наколькі гэта імаверны сцэнар?

Піша Арцём Гарбацэвіч.

Чытайце па спасылцы.
2.6K views19:28
Адкрыць / каментаваць
2021-11-24 18:31:00
Наступны ў спісе: “ахвіцэр” Максімовіч — якога нават у дэградаваных і адзібіленых колах АМАП лічаць крысай.

Чаму? У 2019 на пенсію выходзіла некалькі байцоў. Традыцыя — збіраць грошы з калектыва на “провады”.

Сабралі, прасці хоспадзі, 1000 долараў.

Але ветэраны іх не дачакаліся, бо Максімовіч бабкі спіздзіў.

Быў напісаны рапарт на імя Караева са скаргай, пацуку грошы давялося вяртаць пад пагрозай крымінальнай справы. Збіраліся выганяць з органаў, але тут 2020 год, ну і вы разумееце — або зверствы, або звальненне.

Обліко морале!
3.7K viewsedited  15:31
Адкрыць / каментаваць
2021-11-24 18:22:20
Дасье на адну з жывёл — чытайце на nashaniva.com

Падонак кашмарыць блогераў і журналістаў у той час, як дачка вучыцца на журфаку і сябруе з тымі, хто выходзіў на акцыі супраць таго фашысцкага свету, які будуе баця.

Калі збіраў рэцэнзіі, адзін з калег расказаў, як Казлоў прапанаваў забіраць сабе віно, адабранае ў каталіцкіх паломнікаў. “А што, выліць?!” — “Ды хоць бы і выліць!” — “Не, падзелім між сабою”. Обліко морале!
2.9K viewsedited  15:22
Адкрыць / каментаваць
2021-10-27 09:08:37 Обліко морале
3.7K views06:08
Адкрыць / каментаваць
2021-10-27 09:08:18
— Атрымаў датэрмінова палкоўніка за Плошчу-2010.
— Будучы звычайным ДАІшнікам стаў мільянерам.
— Прасоўваўся па кар'ернай лесвіцы, бо гуляў у хакей з Віктарам Лукашэнкам.
— Развёўся з першай жонкай, калі яе родная сястра зацяжарыла і нарадзіла. Дзіцё запісана на неіснуючага чалавека.


Хто такі новы намеснік міністра МУС Дзмітрый Карзюк?

Расказваем, што яшчэ вядома.
2.9K views06:08
Адкрыць / каментаваць
2021-10-20 14:26:58
Сябруе з кіраўніком ГУБАЗіК. Што вядома пра Сяргея Хаменку, які стаў новым міністрам юстыцыі

Прызначэнне міністрам юстыцыі намесніка міністра ўнутраных спраў стала нечаканым для многіх. Чалавек без вышэйшай юрыдычнай адукацыі, абсалютна незнаёмы адвакацкім і юрыдычным колам Беларусі. Аднак ад яго ўжо чакаюць закручвання гаек.

Які ён, новы міністр? @nashaniva распытала ў тых, хто ведае Хаменку.

Чытайце па спасылцы
2.7K views11:26
Адкрыць / каментаваць
2021-10-18 14:17:25
Сябраваў з Шапірам і быў звольнены нібыта за «абасраных кароў», але насамрэч не. Расказваем пра экс-міністра сельскай гаспадаркі, які патрапіў у скандальны зліў

На мінулым тыдні аб'яднанне былых сілавікоў апублікавала скандальны зліў, у якім ішло абмеркаванне суседа дачкі былога міністра сельскай гаспадаркі, «якога трэба паставіць на месца».

«Наша Ніва» высветліла, што гаворка ў зліве ішла пра дачку Леаніда Зайца, цяперашняга кіраўніка Магілёўскага аблвыканкама. Гісторыю суседскай спрэчкі мы ўжо падрабязна апісвалі. Але хто такі сам Леанід Заяц? 

Чытайце па спасылцы
2.4K views11:17
Адкрыць / каментаваць
2021-09-29 02:14:40 Перастрэлка на Якубоўскага ў Мінску — экстраардынарны выпадак. Не прыгадваецца, каб за апошнія 10 год забівалі супрацоўнікаў КДБ. З улікам змантаванага відэа застаецца шмат пытанняў: хто страляў першы, як загінуў Зельцэр, навошта здымала (і куды стрыміла?) мінская сям’я.

Але сэнс не ў тэхнічных дэталях. У сухой рэшце мы маем самае галоўнае пытанне: што ў гэтай сітуацыі было такога, каб яна каштавала адразу двух жыццяў? І хто насамрэч вінаваты ў тым, што яна адбылася? Пытанне рытарычнае. Галоўны людаед і яго дробныя генералішкі-людаедзікі знішчылі яшчэ дзьве беларускія душы, якія не павінны былі гінуць.
466 views23:14
Адкрыць / каментаваць
2021-09-27 16:31:10 Еўраопт зноў сабраўся на ІРО — на мінулым тыдні ў адной з фін. інстытуцый (найхутчэй у лонданскім офісе J.P. Morgan) адбылася прэзентацыя кампаніі для яе ацэнкі. Для чаго ж гэта робіцца цяпер — неўзабаве на nashaniva.com (з VPN).

Еўраопт ужо збіраўся выходзіць на ІРО у 2018-м, але ў апошні момант адмовіўся, бо налічылі малую цану, цяпер, выглядае, круціць носам ужо не выйдзе.

Падзяліцца інфармацыяй:
@Harbacevic_bot
a.harbatsevich@protonmail.com
2.7K views13:31
Адкрыць / каментаваць