Get Mystery Box with random crypto!

Перастрэлка на Якубоўскага ў Мінску — экстраардынарны выпадак. | HARBACEVIČ

Перастрэлка на Якубоўскага ў Мінску — экстраардынарны выпадак. Не прыгадваецца, каб за апошнія 10 год забівалі супрацоўнікаў КДБ. З улікам змантаванага відэа застаецца шмат пытанняў: хто страляў першы, як загінуў Зельцэр, навошта здымала (і куды стрыміла?) мінская сям’я.

Але сэнс не ў тэхнічных дэталях. У сухой рэшце мы маем самае галоўнае пытанне: што ў гэтай сітуацыі было такога, каб яна каштавала адразу двух жыццяў? І хто насамрэч вінаваты ў тым, што яна адбылася? Пытанне рытарычнае. Галоўны людаед і яго дробныя генералішкі-людаедзікі знішчылі яшчэ дзьве беларускія душы, якія не павінны былі гінуць.