Get Mystery Box with random crypto!

HARBACEVIČ

Лагатып тэлеграм-канала harbatsevich — HARBACEVIČ H
Лагатып тэлеграм-канала harbatsevich — HARBACEVIČ
Адрас канала: @harbatsevich
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 2.87K
Апісанне з канала

Арцём Гарбацэвіч. Даслаць інфармацыю, папрасіць інвайт у закрыты чат ex-"Хромого Беса" (пакуль яшчэ не прызнаны экстрэмісцкім) — @Harbacevic_bot

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

3

1 stars

0


Апошнія паведамленні 4

2021-09-27 14:06:28
Крыніцы: затрыманы вядомы бізнэсмен, уласнік «Тытана», «Цівалі» і «Трума» Віталь Сініцкі. Ён сам напісаў на сябе заяву

Як стала вядома @nashaniva, затрыманы буйны дзеяч сталічнай нерухомасці Віталь Сініцкі. Ён кіруе кампаніяй «Сігмаполюс», якой належаць мінскія бізнэс-цэнтры «Тытан», «Цівалі», «Арлан», «Хваля» (яе арандуе Wargaming), «Анкор», гандлёвы цэнтр «Трум» і іншыя. Таксама Сініцкі займаецца забудовай участка насупраць тэатра Музкамедыі на Нямізе. 

У свежым рэйтынгу паспяховых і ўплывовых бізнэсменаў ад «Ежедневника» Сініцкі займае 38 месца. 

Затрыманне Сініцкага адбылося ў выніку недарэчнага ланцужка падзей. 

Чытайце больш па спасылцы
2.4K views11:06
Адкрыць / каментаваць
2021-09-24 20:09:54 Думаю, усе слухалі злівы “Кіберпартызан” пра “лясное ўёбішча” aka эсэсаўку Вольгу Чамаданаву, у выкананні іншых эсэсаўцаў, бібы і бобы — Падвойскага і Казлова.

Што гэта за людзі, і чаму не любяць Чамаданаву? Напісаў, ЧЫТАЙЦЕ ПА СПАСЫЛЦЫ.
3.7K viewsedited  17:09
Адкрыць / каментаваць
2021-09-20 12:48:05 Імаверныя кандыдаты на хлапок у пятым пакеце: Беларусбанк, банк Дабрабыт, Белінвестбанк, Белаграпрамбанк, Банк Развіцця, Белтэлекам, дрэваапрацоўка.

Пакуль што супраць трох асноўных дзяржаўных банкаў, у якіх аблугоўваюцца экспарцёры і крэдытуюцца стратныя прадпрыемствы, дзейнічаюць толькі лайтовыя еўрапейскія санкцыі, якія забараняюць доступ на еўрапейскі рынак капітала і фінансаванне дзяржаўных праектаў. Гэта не адное і тое ж, што поўная забарона на супрацоўніцтва, якая цяпер абмяркоўваецца ў еўрапейскіх і амерыканскіх кабінетах.
9.9K views09:48
Адкрыць / каментаваць
2021-09-15 13:32:06
Супрацоўнік МУС на ўваходзе ў ПВТ са сваім «прад’явіце дакументы» — ілюстрацыя стану беларускага IT, што цяпер думае не пра адкрыццё ўніверсітэтаў, а пра тое, як з найменшымі стратамі перажыць палітычны шторм.

На пошуку ворагаў сярод айцішнікаў рэакцыйныя сілы разлічваюць набраць палітычныя балы. Іх асноўны тэзіс агучаны вуснамі Андрэя Савіных: «Каб выйсці з палітычнага крызісу, трэба ліквідаваць дыспрапорцыі, якія да яго прывялі».

Існуе меркаванне, што калі народ у жніўні высыпаў на вуліцы, атачэнне не стала казаць Лукашэнку, што яго не прызнаюць усе слаі насельніцтва. На пытанне «хто гэтыя людзі?» дарадцы адказалі: «Іпэшнікі і айцішнікі».

Аргументы добра ляглі ў агульную канву выбудоўвання альтэрнатыўнай рэальнасці, згодна з якой прычына крызіса ў Беларусі — не падтасоўка выбараў, а змова ўсіх з усімі.

Беларускае ІТ праходзіць фазу дзяржаўнага тэрору з вялікімі стратамі, піша Арцём Гарбацэвіч.
2.9K views10:32
Адкрыць / каментаваць
2021-09-15 12:24:00 Хто з паважаных фаловераў разумее, як будзе развівацца сітуацыя з цыгарэтамі і пастаўкамі тытуня пасля бана Гродненскай фабрыкі з боку British American Tobacco? Маякніце кллск у @Harbacevic_bot
3.8K views09:24
Адкрыць / каментаваць
2021-09-03 14:51:58 Дэталі праз 10 хвілін на сайце nashaniva.com Але агулам сітуацыя такая: праз санкцыі «Беларусбанк» знаходзіцца пад пагрозай адтоку 1,8 мільярдаў долараў! Аказваецца, дамовамі з замежнымі крэдыторамі (у тым ліку кітайскімі і расійскімі, само сабой і заходнімі) прадугледжаны кавенанты (штрафы) у выпадку трапляння банка пад санкцыі ці вылета з міжнародных рэйтынгаў — а гэта ўжо адбылося. 1,8 -- гэта сума да запатрабавання.

У самым негатыўным сцэнары з банка спагоняць 22% усіх яго валютных пасіваў (агулам яны складаюць 8 млрд долараў), гэта магутнейшы ўдар па ліквіднасці, што, у сваю чаргу — моцны трыгер для далейшага адтоку рэсурсаў і кліентаў з банку. Лічба ў 1,8 мільярдаў долараў апісваецца эканамістамі як «гамон». Пры гэтым адзначаецца, што праз бюракратычныя моманты партнёры яшчэ не запатрабавалі датэрміновага пагашэння ранейшых крэдытаў і штрафаў. 

Заходнія структуры адмаўляюць банку ў крэдытаванні, ён вымушаны звяртацца да рускіх, а тыя закладаюць прэмію за рызыку і прапануюць браць крэдыты ў расійскіх рублях пад 16% гадавых)))) Банк не можа як мае крэдытаваць дзяржаўны сектар, скончыў апошні квартал са стратамі.

Але пардон, больш дэталяў чытайце неўзабаве на НН.

UPD: Поўны тэкст выдадзены па спасылцы
4.5K viewsedited  11:51
Адкрыць / каментаваць
2021-09-01 17:04:58 Дзень сумных навін. Кітайцы спынілі гуцэрыеўскаму “Слаўкалію” крэдытную лінію на 580 мільёнаў долараў

З пляцоўкі Нежынскага ГОКа з’язджаюць забудоўшчыкі, а гуцэрыеўскія менеджары вешаюць ім лапшу: “Ну і што, што кітайцы не плоцяць? У нас босс мільярдэр, для яго гэта не грошы, бярыце крэдыты і дабудоўвайце, мы ўсё аплоцім пазней, бля будзем!

Нагадаю, што крэдыт амаль на паўтары мільярды долараў (выкарыстана 820 млн.) выдадзены пад гарантыі беларускага ўрада, а аддаваць бабкі Гуцэрыеў павінен быў бы з неіснуючых прыбыткаў. Хто ведае, мо адкруцяць назад і такі выдадуць, а калі не выдадуць мы ўплоцім.

Падрабязней чытайце тут
2.7K viewsedited  14:04
Адкрыць / каментаваць
2021-09-01 12:43:28 https://t.me/nashaniva/32516

Служыш фашызму, кашмарыш у турмах асуджаных па 328 малалетак, звальняеш сумленных выкладчыкаў з Акадэміі гэтак званага “МУС”, а потым піздуеш дапрацоўваць 5 год да пенсіі выкладчыкам тактыкі ў званні генерал-маёра з перспектывай ніколі не патрымаць у руках генеральскай пенсіі, а атрымаць максімум сацыяльную (((((
2.9K viewsedited  09:43
Адкрыць / каментаваць