Get Mystery Box with random crypto!

Дэталі праз 10 хвілін на сайце nashaniva.com Але агулам сітуац | HARBACEVIČ

Дэталі праз 10 хвілін на сайце nashaniva.com Але агулам сітуацыя такая: праз санкцыі «Беларусбанк» знаходзіцца пад пагрозай адтоку 1,8 мільярдаў долараў! Аказваецца, дамовамі з замежнымі крэдыторамі (у тым ліку кітайскімі і расійскімі, само сабой і заходнімі) прадугледжаны кавенанты (штрафы) у выпадку трапляння банка пад санкцыі ці вылета з міжнародных рэйтынгаў — а гэта ўжо адбылося. 1,8 -- гэта сума да запатрабавання.

У самым негатыўным сцэнары з банка спагоняць 22% усіх яго валютных пасіваў (агулам яны складаюць 8 млрд долараў), гэта магутнейшы ўдар па ліквіднасці, што, у сваю чаргу — моцны трыгер для далейшага адтоку рэсурсаў і кліентаў з банку. Лічба ў 1,8 мільярдаў долараў апісваецца эканамістамі як «гамон». Пры гэтым адзначаецца, што праз бюракратычныя моманты партнёры яшчэ не запатрабавалі датэрміновага пагашэння ранейшых крэдытаў і штрафаў. 

Заходнія структуры адмаўляюць банку ў крэдытаванні, ён вымушаны звяртацца да рускіх, а тыя закладаюць прэмію за рызыку і прапануюць браць крэдыты ў расійскіх рублях пад 16% гадавых)))) Банк не можа як мае крэдытаваць дзяржаўны сектар, скончыў апошні квартал са стратамі.

Але пардон, больш дэталяў чытайце неўзабаве на НН.

UPD: Поўны тэкст выдадзены па спасылцы