Get Mystery Box with random crypto!

HARBACEVIČ

Лагатып тэлеграм-канала harbatsevich — HARBACEVIČ H
Лагатып тэлеграм-канала harbatsevich — HARBACEVIČ
Адрас канала: @harbatsevich
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 2.87K
Апісанне з канала

Арцём Гарбацэвіч. Даслаць інфармацыю, папрасіць інвайт у закрыты чат ex-"Хромого Беса" (пакуль яшчэ не прызнаны экстрэмісцкім) — @Harbacevic_bot

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

3

1 stars

0


Апошнія паведамленні 10

2020-08-29 00:03:18 Просім усіх калег распаўсюдзіць інфармацыю пра тое, што ад гэтага моманту Наша Ніва, найстарэйшае беларускае выданне, працуе ў Тэлеграме: @nashaniva
9.9K views21:03
Адкрыць / каментаваць
2020-08-29 00:03:10

Улады Беларусі заблакавалі сайт «Нашай Нівы»

Сайт «Нашай Нівы» NN.by заблакаваны ў Беларусі. Інфармацыйнае паведамленне з падобным зместам ўбачылі абаненты некаторых беларускіх інтэрнэт-правайдараў, у прыватнасці, А1.

Паведамляецца, што «доступ да інфармацыйнага рэсурсу абмежаваны на падставе рашэння міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, прынятага ў адпаведнасці з законам Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі».

Нягледзячы на блакаванне сайта, рэдакцыя працягне працаваць для вас.
8.1K views21:03
Адкрыць / каментаваць
2020-08-26 20:21:18
Думаю, вы чулі, што ў Беларусі не друкуюць нумары "Камсамольскай праўды" і "Народнай Волі" па прычынах "паломкі" тэхнікі ў Доме друку?

Аказваецца, стрэлачка павярнулася немач адолела і тэхніку прыватнікаў: паводле гарадскіх плётак, з праблемай "паломкі абсталявання" сустрэлася і канцалярыя аднаго вядомага вам міністра, калі шукала выканаўцаў, каб надрукаваць эксклюзіўную паштоўку-віншаванне Лукашэнкі з хуткім ДН.

Ну і тэкст - песня, само сабой.
18.1K viewsedited  17:21
Адкрыць / каментаваць
2020-08-26 18:29:53 У Беларусь сёння мае прыбыць кіраўніцтва расійскага ФСБ. Абазнаныя кажуць, што два дні таму чакаўся прылёт самога Бортнікава (дырэктар ФСБ), але тады той не прыляцеў і ці ёсць ён сёння на борце — пытанне. Як і пытанне, з чым ляцяць у Мінск гэтыя эмісары Крамля.
15.2K views15:29
Адкрыць / каментаваць
2020-08-23 16:20:12
Плошча Незалежнасці і праспект а 16-й гадзіне. Відэа чытача @nashaniva.
16.9K views13:20
Адкрыць / каментаваць
2020-08-19 20:24:36 Хто яшчэ не чытаў: шматгадовы рэдактар "Советской Белорусіі" Павел Якубовіч даў інтэрв'ю каналу @harbatsevich

Цалкам можна прачытаць тут: https://nn.by/?c=ar&i=257367

Вось вытрымкі:

Трэба прызнаць, што людзі на вуліцах — гэта не бандэраўцы, не наркаманы і не міфічныя рэцыдывісты. Нават калі наступяць халады і дэманстранты перастануць хадзіць, то праблема не вырашыцца. Людзі не забудуць крывадушніцтва Ярмошынай.

— Як чалавек, які 23 гады кіраваў цэнтральнай дзяржаўнай газетай, я канстатую, што дапушчаны цэлы шэраг сістэмных памылак. Прымаліся звычайныя меры: на Русі ад усіх хвароб лечаць адным — пускаюць кроў. Там, дзе трэба тонкая сістэмная работа, пускаюць кроў.

— Зладзействам я лічу арганізацыю карцінкі для Лукашэнкі, паказушніцтва, што ўсё выдатна, толькі наперад! Тое на ўзлёце, гэтае на пад’ёме! Аляксандра Рыгоравіча гэта ўкалыхала, крывое люстэрка стала здавацца рэальнасцю. СМІ перасталі выконваць нават прапагандысцкую ролю, а сталі працаваць на шкоду дзяржаве.

Той, хто парушыў законы і ўзяў смеласць пазбавіць кагосьці жыцця, стане перад законам, гэта злачынствы без тэрміна даўніны, чым бы ён не кіраваўся: загадам або цёмнымі бакамі сваёй душы, — ён адкажа за гэта. Іначай жыццё спыніцца і прыме такія неверагодныя формы, што ўсе мы заплачам.

— Пуцін не прывядзе сюды войскаў, гэта яму навошта? Гэта пацягне палітычны развал пуцінскай Расіі. Сотні тысяч рускіх тут жывуць, беларусы ў цэлым свае людзі і не выступаюць супраць Крамля, і іх забіваць?

— Сёння, калі такая сітуацыя вострая, лёсавызначальная, да яго [Лукашэнкі на мітынгі] прывозяць нейкіх правінцыйных прафсаюзных работнікаў, а перад імі на разагрэве выступаюць такія ж правінцыйныя прафсаюзныя работнікі… Завялая публіка, яны стаяць і глядзяць на гадзіннікі — 6 гадзін жа ехалі. Малапрывабныя прамоўцы нешта тарабаняць завучанае, а іншага яны не ведаюць.
23.1K views17:24
Адкрыць / каментаваць
2020-08-19 20:00:31
Як стала вядома каналу, з заўтрашняга дня вакантна месца рэктара Акадэмііі кіравання пры прэзідэнце — Генадзя Пальчыка сёння ў АП азнаёмілі з загадам аб звальненні.

Сам Пальчык каналу @harbatsevich гэтую інфармацыю пацвердзіў, але дэталі размовы папрасіў не апублічваць: "Без каментараў".

У недалёкім мінулым Пальчык лічыўся найбольш перспектыўным пераемнікам Карпенкі на пасадзе міністра адукацыі.
@nashaniva @harbatsevich
59.3K viewsedited  17:00
Адкрыць / каментаваць
2020-08-18 13:57:49 Хаця цяпер праходзяць "Армейскія гульні" і сумнеўныя ваенныя барты шмыгаюць туды-сюды, але некаторыя рэйсы выклікаюць асаблівую заклапочанасць.

Як вядома @harbatsevich, у маршрутах грамадзянскай авіяцыі існуе заяўка на прылёт 18-19 жніўня ў Мачулішчы грузавога ІЛ-76 RIF6802 расійскай Нацгвардыі (ляціць праз Ярмоліна-Чкалаўскі) з мэтай "перавозкі асабовага складу і маёмасці войскаў Нацыянальнай гвардыі".

Першапачаткова ў заяўцы гаварылася пра "да 155 чалавек і 3 тоны груза", рэйс выконваецца "у інтарэсах МУС РБ".

І вось што адметна: па нашай інфармацыі, цягам дня заяўка так і застаецца незадаволенай ваеннымі, якія кіруюць дазволамі на палёт (Генштаб). Заяўка абнаўляецца, цяпер з яе знік пункт пра 155 чалавек, але яна дагэтуль не пацверджаная. WTF?

P. S. У нядзелю ў Беларусі сядаў (ужо ўляцеў) RIF6829 Нацгвардыі, таксама з Ярмоліна, там было пару пасажыраў і 3 тоны груза, першапачаткова два гэтыя самалёты меліся ляцець у адзін дзень, але RIF6802 16-га не даляцеў, не ясна і ці даляціць сёння. Прэс-служба МУС інфармацыяй аб самалётах пакуль не валодае.

@nashaniva @harbatsevich
53.5K viewsedited  10:57
Адкрыць / каментаваць