Get Mystery Box with random crypto!

Хто яшчэ не чытаў: шматгадовы рэдактар 'Советской Белорусіі' П | HARBACEVIČ

Хто яшчэ не чытаў: шматгадовы рэдактар "Советской Белорусіі" Павел Якубовіч даў інтэрв'ю каналу @harbatsevich

Цалкам можна прачытаць тут: https://nn.by/?c=ar&i=257367

Вось вытрымкі:

Трэба прызнаць, што людзі на вуліцах — гэта не бандэраўцы, не наркаманы і не міфічныя рэцыдывісты. Нават калі наступяць халады і дэманстранты перастануць хадзіць, то праблема не вырашыцца. Людзі не забудуць крывадушніцтва Ярмошынай.

— Як чалавек, які 23 гады кіраваў цэнтральнай дзяржаўнай газетай, я канстатую, што дапушчаны цэлы шэраг сістэмных памылак. Прымаліся звычайныя меры: на Русі ад усіх хвароб лечаць адным — пускаюць кроў. Там, дзе трэба тонкая сістэмная работа, пускаюць кроў.

— Зладзействам я лічу арганізацыю карцінкі для Лукашэнкі, паказушніцтва, што ўсё выдатна, толькі наперад! Тое на ўзлёце, гэтае на пад’ёме! Аляксандра Рыгоравіча гэта ўкалыхала, крывое люстэрка стала здавацца рэальнасцю. СМІ перасталі выконваць нават прапагандысцкую ролю, а сталі працаваць на шкоду дзяржаве.

Той, хто парушыў законы і ўзяў смеласць пазбавіць кагосьці жыцця, стане перад законам, гэта злачынствы без тэрміна даўніны, чым бы ён не кіраваўся: загадам або цёмнымі бакамі сваёй душы, — ён адкажа за гэта. Іначай жыццё спыніцца і прыме такія неверагодныя формы, што ўсе мы заплачам.

— Пуцін не прывядзе сюды войскаў, гэта яму навошта? Гэта пацягне палітычны развал пуцінскай Расіі. Сотні тысяч рускіх тут жывуць, беларусы ў цэлым свае людзі і не выступаюць супраць Крамля, і іх забіваць?

— Сёння, калі такая сітуацыя вострая, лёсавызначальная, да яго [Лукашэнкі на мітынгі] прывозяць нейкіх правінцыйных прафсаюзных работнікаў, а перад імі на разагрэве выступаюць такія ж правінцыйныя прафсаюзныя работнікі… Завялая публіка, яны стаяць і глядзяць на гадзіннікі — 6 гадзін жа ехалі. Малапрывабныя прамоўцы нешта тарабаняць завучанае, а іншага яны не ведаюць.