Get Mystery Box with random crypto!

HARBACEVIČ

Лагатып тэлеграм-канала harbatsevich — HARBACEVIČ H
Лагатып тэлеграм-канала harbatsevich — HARBACEVIČ
Адрас канала: @harbatsevich
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 2.87K
Апісанне з канала

Арцём Гарбацэвіч. Даслаць інфармацыю, папрасіць інвайт у закрыты чат ex-"Хромого Беса" (пакуль яшчэ не прызнаны экстрэмісцкім) — @Harbacevic_bot

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

3

1 stars

0


Апошнія паведамленні 7

2021-03-25 22:42:59
Беларусы, са святам 25 сакавіка! Хай адзінымі дазволенымі выбухамі ў нашых гарадах будуць грамы салютаў Волі і Незалежнасці.
22.8K views19:42
Адкрыць / каментаваць
2021-03-24 14:32:45 Нямногія разумеюць, якую рыбу вылавілі ў Конга. Калі Зінгман акажацца ў амерыканскім СІЗА, то можа нагаварыць столькі ўсяго, што ўласнікі беларускіх пашпартоў з усім вядомымі прозвішчамі ўжо наўрадці злётаюць у Афрыку.

Адзін з самых уплывовых, але таемных эмісараў рэжыма, які ў свой час нават Чыжа выкінуў з Афрыкі (дэталі па спасылцы), мае сувязі з крымінальным светам, у курсе ўсіх афрыканскіх схематозаў.

У Стары Свет перабраўся з дабраславення бацькі, вядомага ў свой час мінскага габрэя.

У агульных рысах апісаў жыццёвы шлях Зінгмана ў Беларусі: https://nn.by/?c=ar&i=270313
20.9K views11:32
Адкрыць / каментаваць
2021-03-21 14:09:18 ПВТ можа стаць страчаным вобразам таго, як маглі б выглядаць і іншыя сферы эканомікі, калі б дзяржава не сувала туды сваё сацыяльна-арыентаванае аблічча,напісаў пра тое, які лёс беснаватныя гатуюць цэнтру беларускага ІТ і хто ім супрацьстаіць.

Адзін раз, пасля летніх падзей, ПВТ ужо ўдалося адстаяць дзякуючы энэргіі дасведчанага царадворцы Усевалада Янчэўскага. Ён адбіўся з падтрымкай часткі апарата і аргументамі, што «Лукашэнка не можа сам жа і загубіць сваё найлепшае дзецішча», і што «погляды праграмістаў — гэта не здрада, а ўсяго толькі рэальнасці даты каляндара».

Тады выраслі толькі падаткі, але пагроза не сышла, і барацьба абвастраецца. Яна носіць кулуарны характар, уласцівы гэтай сістэме — аналітычныя запіскі, даносы, забегі па кабінетах. 

[…]

Праціўнікі ПВТ набіраюць сілу — гэта людзі ў аднолькавых туфлях, якія вераць у расійскую рэнту, якой з гакам хопіць і на «людзей з дзяржаўным мысленнем», і трошку на дактароў з настаўнікамі.

Айцішнікі для іх — гэта латэнтныя здраднікі, якія заўсёды будуць глядзець на Захад, а Янчэўскі — нічым не лепшы за сотні іншых звольненых менеджараў дзяржсектара, якія «правалілі» работу і дапусцілі росквіт «антыдзяржаўных» настрояў на давераным участку.

[…]

Імаверна, у справе адстойвання ПВТ Янчэўскі будзе абапірацца, сярод іншага, і на добрыя адносіны са Снапковым і новым прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта.
Ідэя сімпатантаў ПВТ у тым, каб захаваць хоць нейкія інстытуты, абапіраючыся на якія краіна магла б вярнуцца да нармальнага жыцця ў посткрызісны час, пасля 12-гадовай стагнацыі. 

[…]

Цалкам чытаць тут: https://nn.by/?c=ar&i=270112
14.4K views11:09
Адкрыць / каментаваць
2021-03-17 12:52:41 Чыжа затрымалі ў панядзелак па вяртанні з Масквы. Схематычна сэнс справы такі: будучы ў даўгах, ён нібыта хаваў прыбыткі ад некаторых яшчэ «жывых» бізнесаў насуперак судовым абавязкам. Разам з ім затрыманы чатыры менеджары. Дэталі тут.
13.9K views09:52
Адкрыць / каментаваць
2021-03-10 23:39:17
Помста за прынцыповую пазіцыю і адмову спансіраваць каккейныя забаўкі ў Мінску — у Беларусі з заўтрашняга дня забаранілі прадаваць адну з самых папулярных Шкода Rapid «у сувязі з прадпісаннем Дзяржстандарта аб неабходнасці ўдакладнення фармулёвак у АТТС (адабрэння тыпу транспартнага сродку».
18.4K viewsedited  20:39
Адкрыць / каментаваць
2021-03-03 22:03:45
Сёння пазбавіўся пасады шматгадовы дэкан факультэта міжнародных адносін БДУ Віктар Шадурскі.
21.2K viewsedited  19:03
Адкрыць / каментаваць
2021-03-02 16:44:37
"Кацярына Барысевіч" ужо — сінонім праўдзівага слова, наш беларускі Інстытут журналістыкі будзе насіць яе прозвішча.

Няма сумневаў у тым, што дзеці Барысевіч і Сарокіна ўсё жыццё будуць ганарыцца сваімі бацькамі, якія не далі абылгаць памяць бязвінна забітага.

Ніхто ніколі не будзе лічыць журналіста і доктара бандытамі, у адрозненні ад іншых удзельнікаў працэса, якім непазбежнасцю руха гісторыі наканавана сустрэцца з Барысевіч у адной судовай зале яшчэ раз, па той бок клеткі.
18.2K views13:44
Адкрыць / каментаваць
2021-03-01 23:36:57 З РНПЦ дзіцячай анкалогіі па палітычных прычынах бягуць дактары -- вядома ўжо прынамсі пра 6 анкагематолагаў, гэта 20% ад агульнай колькасці. Звальняючыся, яны эмігруюць.

Што робіць дзяржава, каб спыніць уцёкі кадраў? Прысылае ў цэнтр ідэолага-кадэбіста, які выклікае смех медыкаў, звяртаючыся да іх словам «калегі», і абгрунтоўвае сваю кампетэнтнасць тым, што «чытаў кнігу пра цэнтр».

Апісанне бязрадаснай сітуацыі і стэнаграма выступулення кадэбіста-ідэолага па спасылцы: https://nn.by/?c=ar&i=269143

Месяц таму я апісваў такія ж каразійныя працэсы ў дарослай анкалогіі: https://nn.by/?c=ar&i=267684

Замежныя краіны ўдала карыстаюцца сітуацыяй у Беларусі, перацягваючы да сябе беларускіх медыкаў: зорак — можна "прадаваць" у прыватных цэнтрах, сярэднякамі — закрываць дзіркі ва ўласнай сістэме аховы здароўя.

У гэты ж час беларускія ўлады адмаўляюцца ад дыялогу з грамадствам і спрабуюць утрымаць кадры, адпраўляючы да іх кадэбістаў, «якія чыталі кнігі». 

***

Падказаць журналісцкую тэму (ананімна), папрасіць інвайт у экспертны чат канала — @harbatbot

***

Прыкруціў каменты да пастоў канала, цяпер можна абмяркоўваць.
11.4K views20:36
Адкрыць / каментаваць