Get Mystery Box with random crypto!

Хаця цяпер праходзяць 'Армейскія гульні' і сумнеўныя ваенныя б | HARBACEVIČ

Хаця цяпер праходзяць "Армейскія гульні" і сумнеўныя ваенныя барты шмыгаюць туды-сюды, але некаторыя рэйсы выклікаюць асаблівую заклапочанасць.

Як вядома @harbatsevich, у маршрутах грамадзянскай авіяцыі існуе заяўка на прылёт 18-19 жніўня ў Мачулішчы грузавога ІЛ-76 RIF6802 расійскай Нацгвардыі (ляціць праз Ярмоліна-Чкалаўскі) з мэтай "перавозкі асабовага складу і маёмасці войскаў Нацыянальнай гвардыі".

Першапачаткова ў заяўцы гаварылася пра "да 155 чалавек і 3 тоны груза", рэйс выконваецца "у інтарэсах МУС РБ".

І вось што адметна: па нашай інфармацыі, цягам дня заяўка так і застаецца незадаволенай ваеннымі, якія кіруюць дазволамі на палёт (Генштаб). Заяўка абнаўляецца, цяпер з яе знік пункт пра 155 чалавек, але яна дагэтуль не пацверджаная. WTF?

P. S. У нядзелю ў Беларусі сядаў (ужо ўляцеў) RIF6829 Нацгвардыі, таксама з Ярмоліна, там было пару пасажыраў і 3 тоны груза, першапачаткова два гэтыя самалёты меліся ляцець у адзін дзень, але RIF6802 16-га не даляцеў, не ясна і ці даляціць сёння. Прэс-служба МУС інфармацыяй аб самалётах пакуль не валодае.

@nashaniva @harbatsevich