Get Mystery Box with random crypto!

“Плацяжы не ходзяць. Еўрапейскаму банку правесці плацёж у бок | HARBACEVIČ

“Плацяжы не ходзяць. Еўрапейскаму банку правесці плацёж у бок Беларусі — зарабіць 15 долараў камісіі, а значыць, цана паслаць цябе нах.й — усяго толькі не зарабіць 15 долараў. Гэта прасцей, чым разбірацца, чым ты там насамрэч займаешся ў Беларусі: можа ты прадаеш дзьверы, і яшчэ і калій? Вокны, але яшчэ і нафту?”

“Еўрапейскія страхавыя не страхуюць угоды, раней браў на 100 рублёў тавара, цяпер страхавая гатовая страхаваць толькі на 50, і пастаўшчык кажа — за астатняе давай 100% перадаплату. Дзе яе ўзяць? Падаюць абароты, скарачаем людзей”

“Калі ў цябе ёсць класная ідэя, то табе грошы дадуць пры адной умове — ты адкрываеш кампанію ў якой Эстоніі і перавозіш туды людзей. Калі ў цябе ўжо ёсць праект з бабкамі інвестараў, цябе проста ставяць перад умовай: “Вывозь інжынераў і топ-менеджараў за мяжу”.

Буйныя бізнесмены расказалі (імёны, натуральна, не называем, але думаю што ўсе спікеры як мінімум мільянеры), як уся гэтая рэпутацыйная і фінансавая жопа ўплывае на вядзенне справаў з ЕС. Ніхто з іх не пад санкцыямі, але гэта ўжо рэальнасць, у якой пачынаюць жыць усе.

Чытайце рэфлексіі па спасылцы: https://bit.ly/3iwnCL4 калі ёсць што сказаць дадаткова, то пішыце ў асабісты герметычны бот @Harbacevic_bot