Get Mystery Box with random crypto!

“Мы да апошняга спрабавалі знаходзіцца ў рамках прававога поля | HARBACEVIČ





“Мы да апошняга спрабавалі знаходзіцца ў рамках прававога поля, бо “дзяржава” адчуццё гэтага прававога поля ўжо даўно страціла. Але мы, прынамсі, спрабавалі ў ім заставацца і працавалі ў рамках закону.

Калі яны нам не пакідаюць магчымасці працаваць легальна, і працаваць у рамках іхніх жа законаў, то мы будзем дзейнічаць іначай. І, канечне ж, мы будзем працаваць далей, бо частка нашай каманды знаходзіцца ў бяспечных месцах, і мы будзем працягваць рабіць “Нашу Ніву”, і мы будзем пашыраць “Нашу Ніву”, яны яе не знішчаць, сваім гэтым тупым накатам.

Мы ўсё роўна знойдзем людзей, бо на рынку і беларусаў, якія засталія без работы, і нават рускіх — у Расіі ж таксама забарона на прафесію, — і яны наймалі сабе прапагандыстаў з “Раша Тудэй”, а хто нам забараняе наняць “варагаў”, каб яны пераехалі ў Кіеў, ці Варшаву, ці Вільню, хоць у Нью-Ёрк, і пачалі “валіць” гэты рэжым? “Хістаць” яго, ці, не ведаю, якая там іх тэрміналогія?


Ці паступім мы так? Не ведаю,
мы яшчэ ацэнім колькі яны нам прасторы пакідаюць, каб не стаць радыкаламі, пры гэтым, радыкаламі вельмі інфармаванымі, і вельмі абазнанымі. Радыкалізаваная “Наша Ніва” гэта не Хартыя і нават не Нехта, гэта падасца ім часопісамі Мурзілка”, — каментарый для “Радыё Свабода” адносна падзей сённяшняга дня.