Get Mystery Box with random crypto!

Першае: Румас на волі ў адной з заходніх краін — паехаў на Дзе | HARBACEVIČ

Першае: Румас на волі ў адной з заходніх краін — паехаў на Дзень народзінаў сына ў Лондан і не вярнуўся.

Другое: Банкіраў з дзяржаўных банкаў сапраўды кашмараць, кажуць, кашмарыць ДФР — учора некаторыя не вярнуліся з допытаў, у т.л. і блізкі сябра Румаса Генадзь Сысоеў, з якім яны разам ішлі ўсю дарогу. Румас бегаў па кабінетах і даваў асабістыя гарантыі, калі Сысоева з крымінальнай справай знялі з пасады кіраўніка Белінвестбанка.

Трэцяе: За што кашмараць? За даўнюю гісторыю з Тураўскім малочным заводам, які сябры-камерсанты пабудавалі ў чыстым полі за ільготныя дзяржаўныя бабкі Белаграпрамбанка, пазначыўшы тэрмін акупляльнасці 7 год — акурат у 2020-м. А там страты і ніякай надзеі на прыбытак.

У дэталях апісаў тут: https://nn.by/?c=ar&i=267731