Get Mystery Box with random crypto!

Ілюстрацыя фінансавага стану гэтага самага Тураўскага малаказа | HARBACEVIČ

Ілюстрацыя фінансавага стану гэтага самага Тураўскага малаказавода, які ўзводзілі на ільготныя дзяржаўныя бабкі ў інтарэсах і па праекце колішняга таварыша Румаса Ігара Чарняўскага (ён там сузаснавальнік): 54,2 млн непакрытых стратаў, 317,1 млн абавязкаў па крэдытах і лізінгу.

Імаверна, частка запісаных у крэдыты грошай могуць быць грашыма акцыянераў у выглядзе займаў. Гэта такі хітрык, які робіць выплату падаткаў трошкі прыемней.

Але, хай нават так, усё адно карціна такая, што надзеі на самаакупляльнасць завода амаль няма.