Get Mystery Box with random crypto!

)))

Лагатып тэлеграм-канала gerbpaghonia — ))) G
Лагатып тэлеграм-канала gerbpaghonia — )))
Адрас канала: @gerbpaghonia
Катэгорыі: Без катэгорыі
мова: беларускі
Падпісчыкі: 3
Апісанне з канала

)))

Ratings & Reviews

5.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

2

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 5

2021-08-10 08:00:04
10 жніўня 1919 года ў Менску быў створаны Часовы беларускі нацыянальны камітэт. (На фота будынак, у якім месціўся ЧБНК)
542 views05:00
Адкрыць / каментаваць
2021-08-09 16:22:32
Летувіскія нацыяналісты ў ангельскамоўнай Вікіпэдыі дамагліся выдаленьня артыкулу пра беларускі герб «Пагоня», цяпер старонка Pahonia ёсць толькі перанакіраваньнем на артыкул пра герб сучаснай Літвы (Coat of arms of Lithuania), адпаведна герб Беларусі 1991—1995 цяпер герб Летувы.

Пішыце артыкулы зь гледзішча беларускай дзяржавы ў Вікіпэдыі на замежных мовах, якімі валодаеце.
466 views13:22
Адкрыць / каментаваць
2021-08-09 15:00:15
Часопіс «Наперад».

«Наперад» – гэта беларуская радыкальная газета якая выдавалася на беларускай мове ў Вільні з 12 снежня 1929 па 10 кастрычніка 1930 года.
572 views12:00
Адкрыць / каментаваць
2021-08-09 12:00:16 Вітушка быў аднім з тых хто распрацоўваў план антынацыскага паўстання ў Менску ў чэрвені 1944 года (якое, на жаль, не атрымалася), тады кіраўніцтва БНР перабралася далей на Захад.

Тое, што Нямеччына прайграла вайну было ўжо лагічна, таму ён разам з сваімі хаўруснікамі гатуе партызанскія атрады супраць савецкай улады.

На мяжы 1944-45 гадоў у Беларусь былі перакінуты некалькі дыверсіённых груп (у адной з такіх і быў Міхаіл Вітушка), якому на той час ЦК БНП даў званне генерала.

У горадзе Налібокі Вітушка аб'явіў аб стварэнні Беларускай вызваліцельнай арміі ў якую павінны былі ўвайсці ўсё ужо створаныя партызанскія атрады. Але назва не прыжылася і нашых "лесных братоў" клічалі партызанамі "Чорны кот", па мянушцы Вітушкі. (Калі вы хочаце, каб мы больш падрабязна напісалі пра арганізацыю "Чорных кот", то націскайце "+" у каментарах)

Пасля таго, як партызанскія атрады былі разбіты, то ён разам з ацалелымі атрадамі праз Польшчу ды Латвію з'ехаў на захад.

Справа на яго ў КДБ дагэтуль не зачыненая, паводле вядомых нам звестак, атрыманых ад сына Вітушкі нам вядома, што Чорны кот памёр 27 красавіка 2006 года ва ўзросце 98 гадоў.
581 views09:00
Адкрыць / каментаваць
2021-08-09 12:00:16
Міхаіл Апанасавіч Вітушка. (Мянушка - "чорны кот")

Нарадзіўся Вітушка 5 лістапада 1907 года ў Нясвіжы, памёр у 2006 годзе ў Мюнхене (пражыў 98 гадоў).

Міхаіл Вітушка атрымаў пачатковую адукацыю ў Клецкай ды Віленскай беларускіх гімназіях, пасля гэтага вучыўся ў пражскім універсітэце ды ў Варшаўскім палітэхнічным інстытуце, ужо ў тыя часы прымаў актыўны ўдзел у нацыянальным руху.

У часы акупацыі Нясвіжа большасць мясцовага ўрада займалі палякі якія ўсімі сродкамі намагаліся знішчыць беларускую інтэлігенцыю (у большасці, яны рабілі так: чыноўнік-паляк пісаў скаргу немцам на нейкага актывіста, немцы яго хапалі ды расстрэльвалі), такую ж скаргу напісалі і на Вітушку, але ён даведаўся пра гэта загадзя таму і паспеў збегчы з дома перад самым прыходам немцаў.

Міхаіл належаў да тых патрыётаў, якія не верылі ні немцам, ні нацыскай Нямеччыне, таму ён ў такімі д патрыётамі ўтварылі Беларускую незалежніцкую партыю (БНП) для барацьбы за незалежную Беларускую Народную Рэспубліку.
569 views09:00
Адкрыць / каментаваць
2021-08-09 08:00:17
9 жніўня мінулага года, беларусы пачалі актыўны супраціў супраць улады, якая прайграла выбары, але не захацела сыходзіць.
556 views05:00
Адкрыць / каментаваць
2021-08-08 15:00:05
Падчас паўстання 1794 года, 8 жніўня пачалася двухдзённая абарона Вільні ад расейскіх войскаў.
759 views12:00
Адкрыць / каментаваць
2021-08-08 12:00:02 Хроніка змяшчае звесткі па гісторыі беларускай культуры, пра помнікі археалогіі, архітэктуры, жывапісу Беларусі эпохі Сярэднявечча.

Яна карысталася вялікай папулярнасцю і аўтарытэтам на Беларусі, Украіне і Літве, была добра вядома ў Расіі, дзе неаднаразова перакладалася.
529 views09:00
Адкрыць / каментаваць