Get Mystery Box with random crypto!

)))

Лагатып тэлеграм-канала gerbpaghonia — ))) G
Лагатып тэлеграм-канала gerbpaghonia — )))
Адрас канала: @gerbpaghonia
Катэгорыі: Без катэгорыі
мова: беларускі
Падпісчыкі: 3
Апісанне з канала

)))

Ratings & Reviews

5.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

2

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 6

2021-08-08 12:00:02
«Хро‌ніка по‌льская, літо‌ўская, жамо‌йцкая і ўсяе‌ Русі‌» — найбольш вядомая праца, складзеная Мацея Стрыйкоўскага ў 1570-я гг. Упершыню апублікавана на лацінскай мове ў Краляўцы у 1582 годзе. Гэта першая друкаваная гісторыя Вялікага Княства Літоўскага.

Хроніка прысвечана каралю Стэфану Баторыю, віленскаму біскупу Радзівілу, сынам Юрыя Алелькавіча. Твор складаецца з пяці частак: рыфмаванай аўтабіяграфіі Стрыйкоўскага, прадмовы са зваротам да шляхты, самой Хронікі (25 кніг, падзеленых на главы), спіса памылак друку, рэестра ўласных імёнаў.

Хроніка вылучаецца шырынёю ахопу падзей (ад біблейскіх часоў да 1580 года ўключна).

Стрыйкоўскі апісвае палітычную гісторыю Польшчы, Вялікага Княства Літоўскага і Русі, закранае праблемы этнагенезу славян, сцвярджае адзінства іх паходжання, высока ацэньвае гістарычнае мінулае ўсходне-славянскіх народаў і літоўцаў, услаўляе іх гераічныя справы.

Стрыйкоўскі вельмі падрабязна раскрывае гісторыю Вялікага Княства Літоўскага ад Палемона да Стафана Баторыя.
524 views09:00
Адкрыць / каментаваць
2021-08-08 08:31:58
Паўліна Мядзёлка была першая хто выканаў галоўную ролю ў п'есе "Паўлінка"
513 views05:31
Адкрыць / каментаваць
2021-08-06 08:00:12
Усіх віншуем са святам "беларускага кнігадруку", бо 6 жніўня 1517 года Францыск Скарына выдаў першую надрукаваную кнігу – "Псалтыр".
296 views05:00
Адкрыць / каментаваць
2021-08-05 15:00:29
Мемарыяльны крыж і камень быў ўсталяваны на месцы бітвы пад Клецкам у 1996 годзе да 490-ых угодкаў Клецкай бітвы.
385 views12:00
Адкрыць / каментаваць
2021-08-05 12:00:25 Па правай гаці пераправа ішла даволі хутка, таму менавіта туды і ўдарыла татарскае войска з-за чаго нашае войска панесла вялікія страты, тады Глінскі прыспешыў пераправу левага крыла, адтуль мы і нанеслі моцны удар, разрэзаў татарскае войска на 2 часткі, пасля гэтага і правы фланг пайшоў у контратаку. Татары пачалі збягаць, але большасць трапіла ў абцугі.

За ўцекачамі пачалася пагоня якая цягнулася некалькі дзён.

Татарскі хан Мэнглі-Гірэй быў настолькі ўражаны бітвай, што часова стаў хаўруснікам ВКЛ.
419 views09:00
Адкрыць / каментаваць
2021-08-05 12:00:24
Бітва пад Клецкам.


Летам 1506 года армія татар ( 12 тысяч чалавек) уварвалася на тэрыторыю Вялікага Княства Літоўскага ды захапілі гарады Слуцак ды Клецк, а адтуль атрадамі (загоны) нападалі на Наваградак і Ліду

У той час, хворы князь Аляксандр прыехаў у Ліду каб узяць у свае рукі ўладу над вялікалітоўскім войскам ( 6-7 тысяч чалавек), але з-за свайго стана адразу паехаў дамоў у Вільню а кіраўніцтва перадаў гетману Кішке ды маршалку Глінскаму, пасля гэтага нашыя войскі некалькі дзён стаялі ля Наваградка, а 4 жніўня яны пайшлі ў бок Клецка, бо мы даведаліся пра тое, што значная частка войска татар стаіць менавіта там, па дарозе Кішка перадаў уладу Міхаілу Глінскаму.

Раніцай 5 жніўня нашае войска было ля Клецка на беразе ракі Лань, дзе і спынілася. На супрацьлеглым беразе ракі ўжо стаяла татарскае войска. Пачалася перастрэлка з лукаў і арбалетаў (перастрэлка цягнулася каля 3-ох гадзін), за гэты час войска ВКЛ падрыхтавала 2 гаці па якіх нашая конніца пачала пераправу цераз раку.
424 views09:00
Адкрыць / каментаваць
2021-08-05 08:00:10
У гэты дзень, у 1772 годзе здарылася адна з самых жудасных падзей у гісторыі Беларусі, а менавіта, Першы падзел Рэчы Паспалітай паміж Расеяй, Аўстрыяй ды Прусіяй.
540 views05:00
Адкрыць / каментаваць
2021-08-04 11:00:10
Кукумба - невялікая каманда, якая стварае беларускамоўны кантэнт: анімэ, фільмы і серыялы з беларускамоўнай агучкай і субцітрамі.

Падпісвайцеся на канал: https://t.me/kykymba_by
272 views08:00
Адкрыць / каментаваць
2021-08-04 08:00:12
104 гады таму нарадзіўся выдатны беларускі пісьменнік ды годны сын сваёй радзімы – Янка Брыль.
348 views05:00
Адкрыць / каментаваць