Get Mystery Box with random crypto!

)))

Лагатып тэлеграм-канала gerbpaghonia — ))) G
Лагатып тэлеграм-канала gerbpaghonia — )))
Адрас канала: @gerbpaghonia
Катэгорыі: Без катэгорыі
мова: беларускі
Падпісчыкі: 3
Апісанне з канала

)))

Ratings & Reviews

5.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

2

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 10

2021-07-27 15:00:17
"Першы зьезд беларусаў сьвету" 8 – 10 ліпеня 1993 года, Менск.
383 views12:00
Адкрыць / каментаваць
2021-07-27 12:00:07 Удзельнічаў у бітвах з крымскімі татарамі, пасольствах у Крым і Маскву. Перайшоў з праваслаўя ў кальвінізм. 5 лістапада 1569 года атрымаў ад вялікага князя Жыгімонта Аўгуста тытул графа на Лагойску і Бярдзічаве.

Быў двойчы жанаты.

Пахаваны 13 жніўня 1571 года ў Супрасльскім манастыры.
381 views09:00
Адкрыць / каментаваць
2021-07-27 12:00:07
Васіль Тышкевіч

Нарадзіўся ў 1492 годзе, з'яўляецца заснавальнікам роду Тышкевічаў.

Знаходзіўся ў магнацкай апазіцыі да Жыгімонта Аўгуста, выступаў супраць заключэння Люблінскай уніі, з гэтай прычыны ў 1569 быў пазбаўлены ваяводства падляшскага і прызначаны на намінальнае ваяводства смаленскае. Валодаў значнай часткай колішняга Лагойскага княства, маёнткам Ласасіная з дваром Бялавічы, Ражанай і Байкевічамі, Здзітавым, Хрысай, Споравым і інш. Пазней, атрымаў Ласасіную, Бялавічы, Байкевічы, Ражаную, Здзітаў, Хрысу і Спорава ў вечнасць ад Жыгімонта Аўгуста як выплату ранейшай пазыкі ў 12 тысяч коп грошаў. Купіў Камень-Харэцкі, Ружаны.
368 views09:00
Адкрыць / каментаваць
2021-07-27 08:00:13
27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР.
544 views05:00
Адкрыць / каментаваць
2021-07-26 15:00:12
26 ліпеня 1662 года кароль Ян II Казімір Ваза спецыяльнай граматай абавязаў менскіх мяшчан падпарадкоўвацца гарадскім законам, трымацца звычаяў и павіннасцей, у любых абставінах падпарадкоўвацца гарадскому магістрату і ўдзельнічаць у абароне гарадскіх умацаванняў.
451 views12:00
Адкрыць / каментаваць
2021-07-26 12:00:09 Еўінская друкарня — колішняя друкарня ў мястэчку Еўе (цяпер у Літве), якая дзейнічала з 1610 года да сярэдзіны XVII ст. Заснавана праваслаўным шляхціцам падкаморым троцкі Багданам Агінскім.

Друкарняй кіравалі пісьменнік-публіцыст і ігумен Еўінскага Успенскага манастыра Л. Карповіч і друкар Г. Івановіч, якімі было надрукавана некалькі кніг на польскай мове і 25 кірыліцай. Сярод выданняў — рэлігійная літаратура, а таксама такія шырокавядомыя навукова-папулярныя працы, як «Буквар славянскай мовы», «Граматыка» М. Сматрыцкага. Выдаваліся кнігі і на старабеларускай мове. Выданні, ажыццёўленыя кірыліцай, вызначаліся высокімі мастацка-паліграфічнымі якасцямі.

Друкарня спыніла сваю дзейнасць як з-за фінансавых цяжкасцей, так і з-за шматлікіх войнаў сярэдзіны XVII ст.
457 views09:00
Адкрыць / каментаваць
2021-07-26 08:00:07
"Граматыка" Мялеція Сматрыцкага
36 views05:00
Адкрыць / каментаваць
2021-07-25 15:00:07
25 ліпеня 1410 года пачалася аблога горада Марыенбург войскам ВКЛ і Каралеўства Польскага.
1.7K views12:00
Адкрыць / каментаваць