Get Mystery Box with random crypto!

)))

Лагатып тэлеграм-канала gerbpaghonia — ))) G
Лагатып тэлеграм-канала gerbpaghonia — )))
Адрас канала: @gerbpaghonia
Катэгорыі: Без катэгорыі
мова: беларускі
Падпісчыкі: 3
Апісанне з канала

)))

Ratings & Reviews

5.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

2

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 2

2021-08-15 12:00:02
Мазырскі замак — драўлянае абарончае і адміністрацыйнае збудаванне ў Мазыры. Існаваў y 15—18 ст. на гарадзішчы старажытнага Мазыра (на фотаздымку яго сучасная рэканструкцыя). Пабудаваны на месцы ўмацаванага драўлянага замка 14 ст.

У XVI стагоддзі цэнтральная частка Мазыра была абнесеная астрогам. У 1520 — 30-я г. зруйнаваны татарамі. Каля 1543 года быў адноўлены драўляны замак з гароднямі і вежамі. Чатырохгранныя вежы мелі па сем баявых ярусаў з падсябіццямі, а зверху накрываліся шатровым дахам. Сцяна з гародняў мела два баявыя ярусы і таксама мела падсябіцці з бланкаваннем. Дзве гародні былі прыстасаваныя для жылых мэтаў. На замкавым двары стаяла замкавая царква Спаса, некалькі трохкамерных дамоў, скарбніца, свіраны, піўніца і іншыя.

Пасля перабудовы ў 1576 меў 5 вежаў. У 1609 цалкам згарэў, y 1613 адноўлены. У ходзе ваенных дзеянняў ХVII cт. замак неаднойчы быў разбураны і паступова прыйшоў y заняпад.
12 views09:00
Адкрыць / каментаваць
2021-08-15 09:38:22
Помнік Тадэвушу Касцюшку, усталяван у швейцарскім горадзе Золатурне
237 views06:38
Адкрыць / каментаваць
2021-08-14 15:03:56
У гэты дзень 1385 года ў Крэўскім замку была падпісана унія.
530 views12:03
Адкрыць / каментаваць
2021-08-14 13:37:29
«Рокаш»

Рокаш – старадаўняе права,
Яно продкаў тваіх запавет,
У той час, калі непавага,
Хоча знішчыць сьвядомасьці свет.

У той час, ты бяры сваю зброю,
І выходзіць бараніць тут жыццё!
Каб ніколі не быў над табою,
Кат варожы, акупант ды гніллё!

Пан Садоўскі 14.08.21
476 views10:37
Адкрыць / каментаваць
2021-08-14 12:00:01 З Кракава Скіргайла вярнуўся ў ВКЛ, а Барыс і Гануль разам з дэлегацыяй Польшчы адправіліся ў Венгрыю. Там яны правялі перамовы з каралевай Альжбетай, удавой Людовіка І Анжуйскага, маці каралевы Ядвігі.

У жніўні 1385 г. у Крэва — радавы замак Ягайлы, прыбылі паслы Польшчы. 14 жніўня таго ж года было падпісана пагадненне з Польшчай, што вядома пад умоўнай назвай «Крэўская унія». Па форме дакумент прадстаўляе сабой пацверджанне абяцанняў, якія далі Барыс і Гануль венгерскай каралеве Альжбеце ад імені вялікага князя літоўскага Ягайлы і яго паўнамоцнага пасла Скіргайлы.
478 views09:00
Адкрыць / каментаваць
2021-08-14 12:00:01
Крэўская унія

Пасля смерці ў 1382 годзе караля польскага Людовіка Венгерскага, які не меў сыноў, польскія магнаты пасля двухгадовых спрэчак абвясцілі каралевай яго малодшую дачку Ядвігу. Ініцыятарамі шлюбу Ядвігі з вялікім князем літоўскім Ягайлам былі магнаты Малапольшчы. Ужо ў красавіку 1383 г. адбыліся першыя польска-літоўскія кантакты, пад час якіх магла абмяркоўвацца магчымасць шлюбу Ягайлы з дачкой нябожчыка Людовіка І Анжуйскага — Марыяй альбо Ядвігай. Па версіі храніста Яна Длугаша, першымі з такой прапановай звярнуліся прадстаўнікі Літвы. Па версіі «Летапісца вялікіх князёў літоўскіх» — ініцыятыву праявіў польскі бок.

18 студзеня 1385 г. у Кракаў прыбыла пасольства ВКЛ на чале са Скіргайлам Альгердавічам. Паводле «Кракаўскага календара» і Крэўскага акта ў яго склад уваходзілі князі Барыс, Альгімонт і віленскі староста Гануль. Паводле «Прускай хронікі» С. Грунаў, прысутнічаў таксама Вітаўт, якога каралева Ядвіга запыталася пра смерць яго бацькі Кейстута.
475 views09:00
Адкрыць / каментаваць
2021-08-14 08:05:17
План бітвы пад Оршай 8 верасня 1514 года.
45 views05:05
Адкрыць / каментаваць
2021-08-13 21:54:37 Хобі для эрудытаў: абараняць «Пагоню» ў галоўнай сусветнай энцыклапедыі

Пра скандал у Вікіпедыі ў сувязі з выдаленнем артыкула пра беларускі герб «Пагоня» і пра тое, што трэба рабіць, каб такія сітуацыі не паўтараліся, піша Алесь Чайчыц.
Групка літоўскіх нацыяналістаў некалькі дзён таму выдаліла артыкул пра беларускі герб «Пагоня» ў англійскай Вікіпедыі. Прыйшла, нахабна падавіла нешматлікіх беларусаў і замежнікаў масай і ўпартасцю, і прасунула на ўзроўні розных вікіпедыйных арбітражаў, каб артыкул пра «Пагоню» замянілі спасылкай на артыкул пра герб Літвы. То-бок, каб атрымалася так, што наш нацыянальны герб насамрэч належыць літоўцам, а не з’яўляецца агульнай спадчынай, якой «Пагоню» лічыць абсалютная большасць што ў Літоўскай Рэспубліцы, што ў Беларусі.

Калі вас абурыла гэтая навіна, гэта значыць, для вас надышоў добры момант, каб далучыцца да нешматлікай і недастаткова моцнай каманды людзей, якія ў Вікіпедыі пішуць пра Беларусь, спрабуючы бараніць там беларускія інтарэсы, і сочаць, каб Беларусь там апісвалася аб’ектыўна і справядліва.
Чытаць далей: https://novychas.by/hramadstva/hobi-dlja-erudytau-abaranjac-pahonju-u-halounaj
308 views18:54
Адкрыць / каментаваць