Get Mystery Box with random crypto!

)))

Лагатып тэлеграм-канала gerbpaghonia — ))) G
Лагатып тэлеграм-канала gerbpaghonia — )))
Адрас канала: @gerbpaghonia
Катэгорыі: Без катэгорыі
мова: беларускі
Падпісчыкі: 3
Апісанне з канала

)))

Ratings & Reviews

5.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

2

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 16

2021-06-28 18:13:56
Каля Акадэміі навук з’явіўся яшчэ адзін помнік Францыску Скарыне.
255 views15:13
Адкрыць / каментаваць
2021-06-28 12:03:24 Вялікую ролю ў ажыццяўленні беларусізацыі адыгралі беларусы з заходнебеларускіх зямель, якія прыеязжалі ў БССР, гнаныя, з аднаго боку, антыбеларускай палітыкай Польшчы, а з другога — натхнёныя верай у адраджэнне беларускага нацыянальна-культурнага будаўніцтва ў тагачаснай БССР.

Да 1928 года беларусізацыя дасягнула значных поспехаў. Яна палегчыла барацьбу з непісьменнасцю, садзейнічала ажыццяўленню асветніцкай работы, стварыла перадумовы для разгортвання нацыянальна-культурнага будаўніцтва ў БССР. За адносна кароткі час беларусізацыі адбыліся значныя зрухі: дзякуючы беларусіфікацыйным мерам (разам з камерцыйнымі іншымі сацыяльна-эканамічнымі працэсамі) у школе, установах культуры, прэсе і гэтак далей, і наплыву беларускага насельніцтва з вёскі, гарады БССР пачалі набіраць беларускі дух.

Беларусізацыя датычылася толькі ідэалагічна карысных сфер. Таму ініцыятыва часткі беларускіх кзяндзоў па беларусізацыі касцёла сустрэла пэўнае спачуванне ўладаў, але падрымкі не атрымала. У канцы 1920-х — пачатку 1930-х гадоў ксяндзы-рэфарматары (Карл Лупіновіч і іншыя) былі арыштаваныя.

У другой палове 1920-х поспехі ў ажыццяўленні палітыкі беларусізацыі пачалі разглядацца як умацаванне і пашырэнне беларускага нацыяналізму. Так, на ХІ з'ездзе КП(б)Б (лістапад 1927) заяўлялася, што неабходна пашыраць беларусізацыю і той жа час весці рашучую барацьбу з нацыянал-дэмакратызмам, які ў мінулым быў прагрэсіўнай з'явай, але ва ўмовах дыктатуры пралетарыяту набыў контррэвалюцыйны характар.

У маі 1929 года ЦК ВКП(б) накіраваў у БССР камісію, якая 27 чэрвеня 1929 года зрабіла крытычны даклад на адрас беларускай творчай інтэлігенцыі, таксама ў ім нэгатыўна ацэньвалася дзейнасць кіраўнікоў рэспублікі. Даклад камісіі быў накіраваны ў ЦК і ЦКК ВКП(б) і асабіста І. Сталіну.

Канцом беларусізацыі стала барацьба з нацыянал-дэмакратызмам стала сфабрыкаваная прысланым з Масквы старшынёй ДПУ БССР Р. Рапапортам справа гэтак званага «Саюза вызвалення Беларусі» па якой увясну-ўлетку 1930 года былі арыштаваныя больш за 110 дзеячаў навукі і культуры Беларусі, у 1931 годзе многія з іх былі асуджаныя ў выніку закрытых судовых працэсаў.
382 views09:03
Адкрыць / каментаваць
2021-06-28 12:03:24 Беларусізацыя

Пасля заканчэння грамадзянскай вайны ў Расеі, у БССР пачаліся першыя крокі беларусізацыі, якая закранула і часткова Смаленшчыну. Пачаўся перавод навучання ў школах пераважна на беларускую мову, ішла арганізацыя школ для нацыянальных меншасцей на іх роднай мове. Выдавецтва «Савецкая Беларусь» выпускала газеты, часопісы, кнігі на беларускай мове і мовах нацыянальных меншасцей. Пачаў дзейнічаць Беларускі дзяржаўны вандроўны тэатр Уладзіслава Галубка. Ствараецца сістэма дашкольнага выхавання і школьнай адукацыі, прафесійных вучылішчаў і тэхнікумаў. У 1921 годзе адкрыты Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Быў заснаваны інстытут беларускай культуры (Інбелкульт), шэраг бібліятэк. Пачалі працаваць Дзяржаўны музей і Цэнтральны архіў.

II сесія ЦВК БССР (15 ліпеня 1924 г.) паклала пачатак беларусізацыі як афіцыйнай дзяржаўнай палітыцы. Была створана спецыяльная камісія па яе правядзенні пад кіраўніцтвам Аляксандра Хацкевіча. Яна, сумесна з акруговымі камісіямі, абавязана была правесці шырокі комплекс мерапрыемстваў: перавод рэспубліканскіх устаноў і часцей Чырвонай Арміі на беларускую мову;
вылучэнне беларусаў на партыйную, савецкую, прафсаюзную работу;
арганізацыя работы навучальных устаноў на беларускай мове, развіццё беларускай літаратуры і гэтак далей. Пераход устаноў і арганізацый на беларускую мову планавалася ажыццявіць на працягу 1-3 гадоў.
У 1924—1925 гадах праводзілася работа па тлумачэнні сутнасці беларусізацыі. Ва ўстановах і арганізацыях вывучалася беларуская мова, ажыццяўляўся перавод на яе справаводства. У 1927 годзе беларускай мовай валодалі 80 % службоўцаў.

На адказную работу вылучалі не толькі беларусаў, але і часткова тых, хто вывучыў беларускую мову і добра ведаў мясцовыя ўмовы. Напрыклад, да 1927 года сярод кіраўнікоў акруг і раёнаў беларусаў было 48 %.

Паспяхова праходзіла беларусізацыя навучальных устаноў. Да 1928 года 80 % школ было пераведзена на беларускую мову навучання. Дзейнічалі курсы беларусазнаўства, якія рыхтавалі настаўнікаў і лектараў. Беларускую мову неслі ў масы беларускія пісьменнікі Уладзімір Дубоўка, Міхась Чарот, Кузьма Чорны і іншыя.

Мастацкія творы 1920-х гадоў сведчаць аб зменах, якія адбываліся ў грамадстве. Паэма Якуба Коласа «Новая зямля» дала цэласнае ўяўленне аб спадзяваннях беларускага сялянства, яго духоўным патэнцыяле. Развіваецца краязнаўства. На сярэдзіну 1920-х гадоў у БССР дзейнічала 240 краязнаўчых арганізацый. Краязнаўцы выступалі з дакладамі, выдавалі рукапісныя зборнікі, збіралі фальклорныя творы.

У ходзе беларусізацыі развівалася новая галіна ў навуцы — беларусазнаўства.

Беларусізацыя прадугледжвала культурнае развіццё іншых нацыянальнасцей, якія жылі ў рэспубліцы. Выкладанне ў школах вялося на 8 мовах нацыянальных меншасцей. Нацыянальна-культурнае будаўніцтва ў 1920-я гады ажыццяўлялася ў сутычках розных сіл. Адны спрабавалі прыпыніць беларусізацыю, другія — фарсіраваць. Пытанні барацьбы з шавінізмам і нацыяналізмам абмяркоўваліся на з’ездах КП(б)Б і Пленумах ЦК. У 1920-я гады партыйныя органы спрабуюць адыгрываць вядучую ролю ў правядзенні беларусізацыі, пачынаюць цягнуць навуку пад свой кантроль, руйнаваць яе нацыянальныя формы. Гэта асабліва праявілася ў адносінах да Інбелкульта, які страціў сваё першапачатковае прызначэнне.
358 views09:03
Адкрыць / каментаваць
2021-06-28 08:02:20
28 чэрвеня 1569 года была падпісана Люблінская унія, а ўжо 1 ліпеня яна была зацверджана дэпутатамі польскага і літоўскага соймаў.
2.6K views05:02
Адкрыць / каментаваць
2021-06-27 12:24:04
27 чэрвеня 1989 года ўстаноўчы з'езд Таварыства беларускай мовы прыняў зварот да ўсіх прыхільнікаў беларускага слова. Старшынём ТБМ быў абраны Ніл Гілевіч.
328 views09:24
Адкрыць / каментаваць
2021-06-27 09:00:42
Прывітанне ўсім, сёння нядзеля, а гэта значыць, што мы традыцыйна нагадваем вам пра нашую акцыю #зрабітэлеграмбеларускамоўным . як яе выканаць? Ды ўсё проста: налады - мова - беларуская мова.

Усе вы бачыце ў які цёмны час мы жывем, і каб вытрымаць, і перамагчы мы, павінны разумець, хто мы ў рэшце рэшт, а гэта немагчыма без мовы, культуры, ды гісторыі, таму, акрамя тэлеграма, спрабуйце, калі ласка, пераходзіць на нашу родную мову і ў жыцці.

Як прыклад, у краме скажыце "дзякуй" замест "спасибо" ў аўтобусе замест "остановите на следующей" скажыце "спыніцеся на наступным прыпынку" і.г.д

Зробім жа Беларусь беларускай! Жыве беларуская мова!
1.7K viewsedited  06:00
Адкрыць / каментаваць
2021-06-26 12:03:27 Крычаўцы слалі князю Гераніму Фларыяну Радзівілу скаргі, але слугі арандатараў лавілі іх на дарогах і чынілі расправу. Войт вёскі Селішчы, Васіль Вашчыла, быў пакараны за тое, што ездзіў са скаргамі. Аднойчы Вашчыла быў збіты і кінуты ў астрог, а другім разам пакараны 150 бізунамі. Радзівіл, дзеля праверкі скаргаў, прысылаў сваіх камісараў, але Іцкавічы падкуплялі іх або абвяшчалі камісарамі сваіх людзей. Прыкладна так жа дзейнічаў і наступны арандатар, Марцыян Літавор Храптовіч. Крычаўцы пісалі ў сваіх скаргах пра тое, што «пан Храптовіч не лепшы за жыда-арандатара».

Хваляванні пачаліся ў канцы 1743 года, калі ўзброеныя сяляне пачалі нападаць на маёнткі шляхты, дамы купцоў і ліхвяроў, дзяліць іх маёмасць, знішчаць судовыя і даўгавыя кнігі, разганяць адміністрацыю. На чале паўстання сталі Васіль Вашчыла, бурмістар Іван Карпач і іншыя.

15 студзеня 1744 года Геранім Фларыян Радзівіл дзеля задушэння паўстання накіраваў у Крычаў значную колькасць войскаў на чале з палкоўнікам Пястжэцкім. Галоўныя сілы паўстанцаў у той час знаходзіліся ва ўсходняй частцы староства за ракой Сож. 18 студзеня паўстанцы падышлі да Крычава і атакавалі яго сіламі каля 2 тысяч чалавек, яны былі падтрыманыя беднатой гораду. Аднак добра абучанае і ўзброенае войска, падтрыманае артылерыяй замка, вымусіла сялян адступіць. Больш за 100 сялян загінула, 500 паранена і 77 узята ў палон, з якіх толькі 3 засталіся жывымі: старац і 2 бурмістры, астатнія былі павешаныя або пасаджаныя на кол. Паўстанцы адступілі і каля вёскі Царкавішча стварылі новы лагер.

У новым лагеры атрад паўстанцаў стаў папаўняцца людзьмі і ў хуткім часе іх колькасць дасягнула каля 4000 чалавек. Быў распрацаваны план акружэння і асады замка, якую меркавалася распачаць 26 студзеня. Пачуўшы пра такія намеры, Пястжэцкі вырашыў ударыць першы, ён нядаўна атрымаў падмацаванне з Себежа і Невеля, у яго распараджэнні мелася 400 спрактыкаваных салдат.

У ноч перад асадай на лагер паўстанцаў нечакана напалі атрады Пятжэцкага. Захопленыя знянацку сяляне адступілі, пакінуўшы на полі бою больш за 200 забітых і шмат параненых, 176 чалавек, у тым ліку і некаторыя кіраўнікі паўстання, трапілі ў палон.. У пачатку лютага 1744 паўстанне было задушана канчаткова, 60 паўстанцаў пасля бою былі жывымі пасаджаныя на калы ці павешаныя на круках і шыбеніцах.
467 views09:03
Адкрыць / каментаваць
2021-06-26 12:03:27
Крычаўскае паўстанне 1740 — 1744 гадоў

Крычаўскае староства размяшчалася на мяжы з Расіяй і лічылася ўласнасцю караля Рэчы Паспалітай, аднак было перададзена ў «дзяржанне» магнацкаму роду Радзівілаў, якія здавалі яго ў арэнду.

У 1730-х гадах староства было ў арэндзе ў братоў Гдайлы і Шмуйлы Іцкавічаў, падчас чаго становішча сялян стала вельмі складаным. Арандатары вымагалі ў сялян павышанага чыншу, нярэдка не выдавалі квіткоў пра аплату і потым ізноў патрабавалі грошы. За карыстанне млынам Іцкавічы бралі не дзясятую, як звычайна, а сёмую мерку збожжа.
402 views09:03
Адкрыць / каментаваць