Get Mystery Box with random crypto!

Крычаўцы слалі князю Гераніму Фларыяну Радзівілу скаргі, але с | )))

Крычаўцы слалі князю Гераніму Фларыяну Радзівілу скаргі, але слугі арандатараў лавілі іх на дарогах і чынілі расправу. Войт вёскі Селішчы, Васіль Вашчыла, быў пакараны за тое, што ездзіў са скаргамі. Аднойчы Вашчыла быў збіты і кінуты ў астрог, а другім разам пакараны 150 бізунамі. Радзівіл, дзеля праверкі скаргаў, прысылаў сваіх камісараў, але Іцкавічы падкуплялі іх або абвяшчалі камісарамі сваіх людзей. Прыкладна так жа дзейнічаў і наступны арандатар, Марцыян Літавор Храптовіч. Крычаўцы пісалі ў сваіх скаргах пра тое, што «пан Храптовіч не лепшы за жыда-арандатара».

Хваляванні пачаліся ў канцы 1743 года, калі ўзброеныя сяляне пачалі нападаць на маёнткі шляхты, дамы купцоў і ліхвяроў, дзяліць іх маёмасць, знішчаць судовыя і даўгавыя кнігі, разганяць адміністрацыю. На чале паўстання сталі Васіль Вашчыла, бурмістар Іван Карпач і іншыя.

15 студзеня 1744 года Геранім Фларыян Радзівіл дзеля задушэння паўстання накіраваў у Крычаў значную колькасць войскаў на чале з палкоўнікам Пястжэцкім. Галоўныя сілы паўстанцаў у той час знаходзіліся ва ўсходняй частцы староства за ракой Сож. 18 студзеня паўстанцы падышлі да Крычава і атакавалі яго сіламі каля 2 тысяч чалавек, яны былі падтрыманыя беднатой гораду. Аднак добра абучанае і ўзброенае войска, падтрыманае артылерыяй замка, вымусіла сялян адступіць. Больш за 100 сялян загінула, 500 паранена і 77 узята ў палон, з якіх толькі 3 засталіся жывымі: старац і 2 бурмістры, астатнія былі павешаныя або пасаджаныя на кол. Паўстанцы адступілі і каля вёскі Царкавішча стварылі новы лагер.

У новым лагеры атрад паўстанцаў стаў папаўняцца людзьмі і ў хуткім часе іх колькасць дасягнула каля 4000 чалавек. Быў распрацаваны план акружэння і асады замка, якую меркавалася распачаць 26 студзеня. Пачуўшы пра такія намеры, Пястжэцкі вырашыў ударыць першы, ён нядаўна атрымаў падмацаванне з Себежа і Невеля, у яго распараджэнні мелася 400 спрактыкаваных салдат.

У ноч перад асадай на лагер паўстанцаў нечакана напалі атрады Пятжэцкага. Захопленыя знянацку сяляне адступілі, пакінуўшы на полі бою больш за 200 забітых і шмат параненых, 176 чалавек, у тым ліку і некаторыя кіраўнікі паўстання, трапілі ў палон.. У пачатку лютага 1744 паўстанне было задушана канчаткова, 60 паўстанцаў пасля бою былі жывымі пасаджаныя на калы ці павешаныя на круках і шыбеніцах.