Get Mystery Box with random crypto!

)))

Лагатып тэлеграм-канала gerbpaghonia — ))) G
Лагатып тэлеграм-канала gerbpaghonia — )))
Адрас канала: @gerbpaghonia
Катэгорыі: Без катэгорыі
мова: беларускі
Падпісчыкі: 3
Апісанне з канала

)))

Ratings & Reviews

5.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

2

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 7

2021-08-03 15:00:17
"Беларускае жыццё" – гэта штотыднёвы часопіс які выдаваўся з чэрвеня 1919 года ў Вільні, а з снежня 1919 года да сакавіка 1920 года ў Менску.
377 views12:00
Адкрыць / каментаваць
2021-08-03 12:00:28 Акрамя БВК пры польскім войску ў 1918 годзе існавала БВК на Румынскім фронце пры Цэнтральнай беларускай вайсковай радзе, якая стварала беларускія вайсковыя фармацыі, непадкантрольныя Польшчы, Германіі або Расеі (Беларуская пяхотная дывізія на Румынскім фронце).

P.s: дзякуй вам вялікі за актыўнасць пад былым пастом пра БВК :3.
159 views09:00
Адкрыць / каментаваць
2021-08-03 12:00:28
Беларуская вайсковая камісія (БВК). 1919-1921г.г.

Беларуская вайсковая камісія гэта орган па фарміраванні ў польскім войску беларускіх частак у 1919-1921г.г, якая была ўтворана 2 жніўня 1919 паводле рашэння Беларускага з’езда Віленшчыны і Гарадзеншчыны, якая падпарадкоўвалася Цэнтральнай Радзе Віленшчыны і Гарадзеншчыны паводле дамоўленасці з кіраўніком Польскай дзяржавы Юзафам Пілсудскім.

БВК падтрымлівала сувязь з найвышэйшай радай БНР, таму што яе задачай было стварэнне ды распрацоўка праекта беларускай войска ў складзе польскай арміі. Паводле плана беларускай вайсковай камісіі (ды польскіх уладаў), беларускія жаўнеры павінны былі б змагацца з бальшавікамі на польска-савецкай вайне. Аднак, пушчай і было сфарміравана 2 беларускіх батальёна, але ж у вайне яны не прымалі ўдзел (не ўлічваючы дапамогу Слуцкім паўстанцам у 1920 годзе).

Была ліквідаваная польскімі ўладамі 21 красавіка 1921 года.
164 views09:00
Адкрыць / каментаваць
2021-08-03 08:00:15
3 жніўня 1569 года Герцагства Курляндыя ды Земгальскае, разам з Інфлянтамі сталі васаламі Рэчы Паспалітай.
272 views05:00
Адкрыць / каментаваць
2021-08-02 15:00:16
Помнік Усяславу Чарадзею.

Гэты помнік быў усталяваны ў Полацку ў 2007 годзе, гэтак жа, гэты помнік стаў першым конным помнікам за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі.
429 views12:00
Адкрыць / каментаваць
2021-08-02 12:00:19 Перад новымі актыўнымі дзеяннямі ВКЛ набыла 5 тысяч польскіх жаўнераў (і атрымала 1 тысячу конніцы ды 500 пяхоты ў дапамогу).

У пачатку ліпеня нашае войска пайшло на тэрыторыю Масковіі, 16 ліпеня быў вызвалены Гомель (жыхары горада самі адчынілі горад перад войскам), крыху пазней мы занялі Почап ды Рагадош. 29 жніўня, пасля ажно месячнай аблогі быў заняты Старадуб (адзін з галоўных гарадоў Северскай зямлі).

У чэрвені 1535 года, Маскоўскія войскі ізноў увайшлі на нашу тэрыторыю. (Дзейнічалі на Полаччыне ды Мсціслаўшчыне, спалілі Воршу, Крычаў ды Дуброўна).

Праз некаторы час нашае войска пакінула Северскую зямлю (акрамя Гомеля), маскоўскае войска таксама павярнулася дамоў.

У 1536 годзе у абодвух старон былі спробы працягнуць вайну, але ні ў каго гэта нармальна не атрымалася, таму, пасля доўгіх перамоў быў заключаны мір (у лютым 1537 года) па якому мы пакідалі сабе Гомель, а Масковія брала сабе Себеж і Завалочча, астатнія мяжу ніяк не змянялі.
429 views09:00
Адкрыць / каментаваць
2021-08-02 12:00:19
Старадубская вайна (1534-37 г.г)

Старадубская вайна – 5-ая вайна паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай.

Усе пачалося яшчэ ў 1533 годзе пасля смерці маскоўскага князя Васіля 3, што абудзіла надзею ў ВКЛ на вяртанне нашых зямель якія мы страцілі ў дзвюх ранейшых войнаў(1500-1503; 1512-1522), з-за якіх мы страцілі каля 30% сваёй тэрыторыі.

Трэба заўважыць, што момант для паспяховай вайны быў цудоўны, бо ў Масковіі быў разлад пасля смерці былога князя.

Вялікі князь загадаў сабраць паспалітае рушэнне, што і было зроблена. У 1534 годзе, пад Менскам сабралася 24 тысячнае войска, а Ю. Радзівіл прывёў яшчэ 20 тысяч вояў пад Магілёў, адтуль нашыя войскі рушылі на Смаленск і Северскую зямлю, аднак захапіць атрымалася толькі горад Радагош. Пасля гэтага войскі вярнуліся ў ВКЛ ды раз'ехаліся на зіму.

Зімой жа, нечакана, на нас напала Масковія, якая амаль не сустрэла тут моцнага супраціву, вясной жа павярнуліся на сваю тэрыторыю.
404 views09:00
Адкрыць / каментаваць
2021-08-02 08:00:08
2 жніўня 1919 года была ўтворана Беларуская вайсковая камісія, якая выступала за фармаванне ды беларусізацыю нацыянальнага войска. Усю дакументацыю яна вяла на беларускай мове, БВК нават здолела стварыць два беларускамоўныя батальёны.

(Калі вы хочаце даведацца пра ВБК больш падрабязна, то напішыце ў каментарах "+", так мы пабачым, што вам цікава гэта тэма).
613 views05:00
Адкрыць / каментаваць