Get Mystery Box with random crypto!

)))

Лагатып тэлеграм-канала gerbpaghonia — ))) G
Лагатып тэлеграм-канала gerbpaghonia — )))
Адрас канала: @gerbpaghonia
Катэгорыі: Без катэгорыі
мова: беларускі
Падпісчыкі: 3
Апісанне з канала

)))

Ratings & Reviews

5.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

2

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 3

2021-08-13 18:40:12
Цікава, што першымі абаронцамі Брэсцкай крэпасці былі польскія фальшыўкі.
408 views15:40
Адкрыць / каментаваць
2021-08-13 15:00:18
У гэты дзень 1959 г. нарадзіўся скульптар і фатограф Яўген Аляксеевіч Колчаў
443 views12:00
Адкрыць / каментаваць
2021-08-13 12:00:02
Януш Тышкевіч

Януш Скумін Тышкевіч нарадзіўся каля 1572 года.

Навучаўся ў Падуанскім універсітэце. Удзельнічаў у пасольствах у Прусію, перамовах са Швецыяй. Ваяваў супраць шведаў у Інфлянтах у вайне Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600 — 1618 і супраць туркаў у Хоцінскай бітве.

Аўтар дзённіка мірных перамоў са Швецыяй у 1625. Браў удзел у рэлігійнай палеміцы падчас складання Берасцейскай уніі, выдаў брашуру «Ліст да Барэцкага і Сматрыцкага супраць царквы ўсходняй».

У 1618 зрабіў ахвяраванне на карысць кляштара бенедыкцінцаў у Гродна.

Пахаваны 27 мая 1642 ў Вільні.
487 views09:00
Адкрыць / каментаваць
2021-08-12 20:30:18
12 жніўня 2004 году зьявіліся першыя артыкулы ў беларускай вэрсіі Вікіпэдыі. Аднак першы запіс па-беларуску на галоўнай старонцы «вольнай энцыкляпэдыі» зьявіўся яшчэ 27 студзеня 2004 году.

Першапачаткова беларускамоўныя артыкулы пісаліся клясычным правапісам. Разьдзел Вікіпэдыі афіцыйным правапісам быў створаны 27 сакавіка 2007 году, калі моўны падкамітэт фундацыі Wikimedia перанёс артыкулы «клясычнай» Вікіпэдыі на новы дамэн (цяпер be-tarask.wikipedia.org). Папярэдні дамэн «Беларускай Вікіпэдыі» be.wikipedia.org аддалі вікіпэдыстам, якія пішуць афіцыйным правапісам.
409 views17:30
Адкрыць / каментаваць
2021-08-12 15:00:19
Часопіс «Полымя».

«Полымя» гэта літаратурна-мастацкi i грамадска-палiтычны часопіс, які выдаецца з снежня 1922 году ў Менску.

«Поымя» з'яўляецца найстарэйшым беларускім літаратурна-мастацкім выданнем які друкуецца да гэтага часу.
556 views12:00
Адкрыць / каментаваць
2021-08-12 12:00:13 Аднак ніхто не хацеў нападаць першым і таму наш гетман прыняў рашэнне справакаваць расейцаў у бойку, там раздзяліць іх на невялікія групоўкі якія мы маглі знішчыць, так і зрабілі. Мы не маглі доўгі час іх перамагчы, бо да маскоўцаў заўсёды паступалі новыя сілы якія ішлі к ім да Копыся. Бітва цягнулася больш за 5 гадзінаў у якой нашыя войскі рабілі атакі каля 5-6 разоў (у гэтых атаках удзельнічаў сам Януш Радзівіл), пасля чаго адступаць да войска якое было схавана за ровамі, дзе маскоўцаў і разбівалі.

Позна вечарам уся наша конніца рушыла ў бой і, нарэшце, здолела разбіць шэрагі маскоўцаў і гнаць іх каля мілі. У выніку гэтага бою была адкінута ўся расейская конніца, што лічылася вялікай перамогай.
561 views09:00
Адкрыць / каментаваць
2021-08-12 12:00:13
Бітва пад Шкловам.

Бітва пад Шкловам адбывалася 12 жніўня 1654 года ў час Трынаццаці гадовай вайны.

У пачатку жніўня 1654 года з-за наступу арміі Масквы (якая была куды больш колькасна вялікай за наша), войска Рэчы Паспалітай на чале з вялікім гетманам літоўскім Янушам Радзівілам адступала, адразу адступі Воршы, а адтуль да Шклова дзе нашае войска канчаткова спынілася (Войска Рэчы Паспалітай было невялікім - 6-8 тыс.чалавек).

12 жніўня авангард Маскоўцаў падыйшоў да Шклова (каля 20 тысяч чалавек) і адразу напалі на вялікалітоўскую варту якая бараніла горад. Сітуацыя была вельмі жудаснай, бо да расейскага авангарда ішло яшчэ адно іх войска (каля 15 тысяч чалавек), у такіх абставінах Януш Радзівіл вырашыў прыняць бой з авангардам (расейскім авангардам кіраваў маскоўскі ваявода Якаў Чарскі) на вельмі зручным для нас месцы - дарогу на Шклоў, дзе равы маглі засланіць крылы ліцвінскага войска (такім чынам, расейцы не маглі скарыстацца сваёй колькаснай перавагай).
548 views09:00
Адкрыць / каментаваць
2021-08-12 08:00:13
Тэрыторыя Этнічнай Літвы (гэтаксама гэтыя тэрыторыі маюць назву "уласная Літва") ў час стварэння Вялікага Княства Літоўскага.
606 views05:00
Адкрыць / каментаваць