Get Mystery Box with random crypto!

Міхаіл Апанасавіч Вітушка. (Мянушка - 'чорны кот') Нарадзіўс | )))

Міхаіл Апанасавіч Вітушка. (Мянушка - "чорны кот")

Нарадзіўся Вітушка 5 лістапада 1907 года ў Нясвіжы, памёр у 2006 годзе ў Мюнхене (пражыў 98 гадоў).

Міхаіл Вітушка атрымаў пачатковую адукацыю ў Клецкай ды Віленскай беларускіх гімназіях, пасля гэтага вучыўся ў пражскім універсітэце ды ў Варшаўскім палітэхнічным інстытуце, ужо ў тыя часы прымаў актыўны ўдзел у нацыянальным руху.

У часы акупацыі Нясвіжа большасць мясцовага ўрада займалі палякі якія ўсімі сродкамі намагаліся знішчыць беларускую інтэлігенцыю (у большасці, яны рабілі так: чыноўнік-паляк пісаў скаргу немцам на нейкага актывіста, немцы яго хапалі ды расстрэльвалі), такую ж скаргу напісалі і на Вітушку, але ён даведаўся пра гэта загадзя таму і паспеў збегчы з дома перад самым прыходам немцаў.

Міхаіл належаў да тых патрыётаў, якія не верылі ні немцам, ні нацыскай Нямеччыне, таму ён ў такімі д патрыётамі ўтварылі Беларускую незалежніцкую партыю (БНП) для барацьбы за незалежную Беларускую Народную Рэспубліку.