Get Mystery Box with random crypto!

Супер Мова

Лагатып тэлеграм-канала supermova — Супер Мова С
Лагатып тэлеграм-канала supermova — Супер Мова
Адрас канала: @supermova
Катэгорыі: адукацыя
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.05K
Апісанне з канала

Падмурак сьвядомасьці для кожнага беларуса. Годныя асобы, падзеі і кантэнт ў фота, відэа, аўдыё і тэкставым фармаце.
-афіша беларускамоўных афлайн і анлайн мерапрыемств
-правілы тарашкевіцы і лацінкі
Чат @supermovachat
Сувязь @supermova_bot

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 15

2022-06-18 22:02:09 Дзённік бабы Клары .

18 чэрвеня

Што ні кажы, а праклён вялікую сілу мае, калі ад сэрца ідзе. Бывае сама сябе баюся - як каго прыпяку слоўцам, то й бяда можа здарыцца. Ну хоцькі сёння ўзяць, як з Лёнькам сталася.

Лёнька-барадач піхух знатны, Гэля ягоная дзе толькі гарэлку не хавае. Але свіння заўжды гразі знойдзе. Сёння з ранку ўжо насцябаўся, як вяпрук, ды ну валачыцца па дварох, людзям галаву дурыць.

Толькі сабе заціркі раскалбатала – чую, цягне тытунём у хату. Іду на ганак і бачу: стаіць той Лёнька ля майго возу, барада па пуза, у зубах цыгарка. За драбіны ўхапіўся, караскаецца на воз - а ніяк, хістае яго, як гаўно ў сажалцы. Ну й я яго цвічыць:

- А каб ты смалы напіўся! Куды ты бічкуесся, ашавэрак?! Ты ж мне драбіны паломіш!! Злезь зараз жа, недаварак, ці чуеш ты?!

А як жа, паслухаў ён – пнецца на воз, як жаба на купіну.

- До на маё сена барадой трэсці, борух патлаты! Накідаеш тут сваё валоссе, яно скаціне ўсе кішкі заб’е.
- А ты бараду маю не чапай! Зайздросна табе, з'яда мардалысая, што ў мяне поўна хара шарсце й яшчэ расце? Зімой грэе, летам халадок дае!
- А ідрыт тваю лапці, ідзі ты лесам разам са сваёй вяхоткай! Ды цыгарку сваю выкінь, бо сена падпаліш. Курэц-дурэц, каб у цябе барада курэла!

Тут драбіна хрась – не вытрымала, Лёнька як гакнецца вобзем, ажно зубы ляснулі. Цыгарка-та з роту й выскачыла. Ён давай па зямлі вакол мацаць, недакурак шукаць – няматака! А тут з барады дым як папрэ, закурэла барада! Ну Лёнька гізаваць, было кінуўся да вядра па ваду, а там пуста. Лётае па двары, як скажэнны, раве на ўсю вёску, што дурны ў малінах – ратуй, бабця, клікай хуткаю, засмажуся на костку!

Я тады ў хату, а вады ж няма, дык я за місу з заціркай – і плясь яму ў хару ўвесь сняданак. Шчыльна лягла зацірачка ў валасы, дулю выкалупаеш.

Ну то будзе дурню закусь на ўвесь дзень: зрабіў чарку, бараду пасмактаў – і поўны штаны шчасця! А я сабе яшчэ зраблю. З мёдам.

Слоўнік бабы Клары

Пітух - жлукта, п’яніца
Насцябаўся, як вярпук (набраўся, як жаба гразі/мулу, як сучка блох) – напіўся як свіння
Зацірка – старажытная ежа на вадзе ці малацэ, робіцца з мукі і яек. Калі дадаць масла, разынкі, мёд ды арэхі – смачна))
Раскалбата́ць – перамяшаць, замясіць нешта ў ёмістасці
Драбіны – 1) здымная агароджа воза ў выглядзе лесвіцы альбо цалкам верхняя частка воза без колаў 2) складная ці перасоўная лесвіца, драбіна – прыступка такой лесвіцы
Сажалка - невялічкі штучны вадаём
Цвічыць – адчытваць (“забіваць цвікі”)
Бiчкавацца – узлазіць, караскацца на што-небудзь
Ашавэрак, недаварак, скажэнны – дурань
А як жа! – 1) як бы ня так, нічога падобнага (чакаў, што штосьці адбудзецца, але яно не адбылося 2) пры адказе на пытанне – а як жа (так, зразумела, канешне)
Пнуцца як жаба на купіну (лезці як жаба на корч) - рабіць упарта абы што
Борух – нязграбны мужчына
З’яда (заяда, заядуха) – злая баба
Халадок – цянёк
Вяхотка — звязаная з калючай травы, з вехця мачалка, каб шараваць посуд.
Гізаваць — імкліва бегаць, мітусіцца (ратуючыся ад укусу гіза)

#supermova #мова #дзённік #sensored

Малюнак @belarusianmonsters
348 views19:02
Адкрыць / каментаваць
2022-06-18 19:00:04 ​​Лета – час незвычайных кактэйлей! Чаму б не прыгатаваць беларускія шоты самастойна? Трымайце просты рэцэпт “Крывавай панны”: у аснове – крамбамбуля.

Вазьміце:

крамбамбуля – 2 часткі
таматавы сок – 3 часткі

У шклянку наліце таматавы сок. Пасьля асьцярожна, па лязе нажа, каб зьнянацку не перамяшаць інгрэдыеты, уліце крамбамбулю. У якасьці гарніру дадайце сельдэрэй, аліўкі і сыр.

Прыемнага вечара!

#мова #supermova #беларускія_напоі
431 views16:00
Адкрыць / каментаваць
2022-06-18 17:02:08
18 чэрвеня 1806 года нарадзіўся Міхал Валовіч

Восем тысяч шпіцрутэнаў, калесаванне, чвартаванне – так гучаў карны прысуд, вынесены 27-гадоваму шляхціцу Валовічу. Гродзенскі губернатар праявіў “гуманізм”: цяжкія катаванні былі замененыя на павешанне. Цела Валовіча было ўначы вывезенае і схаванае на адным з вапнавых кар’ераў, каб паплечнікі не знайшлі і не зрабілі месцам шанавання.

Міхал Валовіч браў удзел у паўстанні 1830–1831 гадоў, пасля паразы эміграваў у Францыю. Само паўстанне ацэньваў крытычна: маўляў, яно бараніла інтарэсы шляхты і не ўлічвала сялянаў, таму і прайграла. Так, Валовіч далучыўся да экспедыцыі Заліўскага з мэтай падняць на барацьбу ўвесь край, меўся ачоліць Слонімска-Наваградскую акругу.

19 сакавіка 1833-га паўстанцы перайшлі мяжу. Дзейнасць пачалі на Слонімшчыне: з вакольных вёсак да іх пацяклі сяляне. Атрад акружылі царскія войскі над Шчарай, Валовіч з паплечнікамі трапіў у палон, быў пакараны смерцю.

@Budzmaby
415 views14:02
Адкрыць / каментаваць
2022-06-18 12:00:06 ​​​​ Код адсутнасці. Асновы беларускай ментальнасці

18 чэрвеня 1950 — нарадзіўся Валянцін Акудовіч, беларускі філёзаф, паэт, літаратурны крытык.

«Хросны бацька» літаратурна-мастацкага руху авангардыстаў «Бум-Бам-Літ»

Код адсутнасці - кніга беларускага філёзафа, якая паўстала з лекцыяў у Беларускім Калегіюме аб беларускай мэнтальнасьці.

Пасьля віхураў 20 стагодзьдзя, напрыканцы Беларусь стала незалежнай.
Аднак усе мары і надзеі беларускага адраджэньня пачатку дзевяностых гадоў мінулага стагодзьдзя апынуліся марнымі аўтар прапнуе свае адказы на пытаньне чаму так сталася.
Чаму дэмакратычныя і незалежніцкія памкненьні не былі ўспрынятыя большасьцю беларускага грамадзтва?
Чаму зьнішчаецца мова і культура беларусаў на гэты я ды іншыя пытаньне адказ знойдзеце ў гэтым выданьні.

Аўтар у пачатках паўстаньня беларускай нацыі шукае тыя ключавыя моманты, што паўплывалі на фармаваньне беларускай мэнтальнасьці ў сучасным выглядзе.
Аўтарскія адказы на пытаньні беларускай мэнтальнасьці не прэтэндуюць на ісьціну апошняй інстанцыі, але даюць глебу да разважаньняў і дыскусіі наконт беларускай нацыі.

#мова #супермова #каляндар
198 views09:00
Адкрыць / каментаваць
2022-06-17 20:02:06 ​​ Запрашаем на анлайн гутарку па тэме: КАЛЬКАВАНЬНІ Й ПАЗЫЧЭНЬНІ Ў БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ Сябры, зноў сустракаемся з вамі анлайн – гэтым разам, каб абмеркаваць : надзённую праблему расейскамоўнага думаньня й ягонага ўплыва на беларускую гаворку сындром…
379 views17:02
Адкрыць / каментаваць
2022-06-17 17:00:06 ​​Шчыры нацыяналіст перад сумленьнем чыст

17 чэрвеня - нарадзіўся Алесь Францішак Мышкевіч, франтмэн The Superbullz, бас-гітарыст Крамбамбулі, Volski , @j_mors, @brutto_nostra

Творчыя людзі павінны займацца творчасьцю, сваімі песнямі, каб іх пасылы дайшлі да народа. А народу трэба падтрымліваць тых, хто займаецца творчасцю, прыходзіць на канцэрты, не жалець часу. Музыкам заўсёды прыемна, калі залы поўныя.(с)

Віншуем шчырага, пранацыянальнага беларуса! Зычым творчага натхненьня, энергіі, энтузіязму, файных ідэй і праектаў!

Раім паглядзець яго новы кліп THE SUPERBULLZ - Byvaj, які выйшаў акурат сёньня.

ŽYVIE BIEŁARUŚ
SŁAVA UKRAINE
ZA NAŠU I VAŠU SVABODU!

Таксама глядзіце Бяспечны LIVE з удзелам Алеся-Францішка Мышкевіча

#мова #supermova #музыка #SUPERBULLZ #годна
258 viewsedited  14:00
Адкрыць / каментаваць
2022-06-17 14:15:01
КУШЛЯНСКІ ФЭСТ
18/06/2022
11:00 - 15:00

У праграме фэсту:
экскурсіі па музеі-сядзібе ад Алеся Жамойціна;
музычная праграма ад этна-праекта Патрыцыі Свіцінай (БДУКІМ);
літаратурны квіз са “Скарбонкай гульняў” ад Наталлі Галко;
творчыя сустрэчы з літаратарамі: Віктарам Шніпам, Інай Фраловай, Генадзем Аўласенкам (ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”);
пазнавальна-забаўляльная праграма ад Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры (майстар-класы, музейныя гульні, аквагрым);
народны тэатр лялек “Батлейка”;
народны тэатр песні “Вечарынка”;
узорны ансамбль народнай песні “Кучарочкі”;
Уваход на фестываль вольны!
Месца правядзення: Музей-сядзіба Ф.Багушэвіча ў Кушлянах. (філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры).
Кошт трансферу Мінск-Кушляны-Мінск з экскурсійным суправаджэннем – 30 руб. Папярэдні запіс абавязковы: тэл. +375 (17) 363-56-21, +375 (17) 363-94-65.
100 views11:15
Адкрыць / каментаваць
2022-06-17 11:00:04 ​​ "Лепш позна, чым ніколі"

17 чэрвеня 1885 - статуя Свабоды прыплыла ў Нью-Ёрк

францускі карабель «Ізэр» прывёз яе ў выглядзе 350 частак, раскладзеных па 214 скрынях, у Новы Сьвет — у якасьці падарунку францускага народу амэрыканскаму.
Ад пачатку плянавалася, што падарунак аўтарства архітэктара Бартольды прыбудзе ў Нью-Ёрк да стагодзьдзя абвяшчэньня Дэклярацыі аб незалежнасьці ЗША, але прыпазьніўся трохі, бывае. 28 кастрычніка 1886-га адбылося ўрачыстае адкрыцьцё статуі.
Лепш позна, чым ніколі — кажа Статуя Свабоды, маючы на ўвазе ў тым ліку і тых, хто ніяк не здабудзе сабе волю, але вельмі хоча. За рознымі жалезнымі шырмамі і іншымі кардонамі на ўсходзе. Я пасьвячу — кажа яна, а вы дзейнічайце. Сачыце за агнём.

Чытайце: Лепш позна, чым ніколі

А цяпер вернемся да нашых сымбаляў. Як заўсёды Ніякай літасці ад Альгерба Б:

Так і з чырвона-зялёным «палотнішчам». Звыкліся. Нармальна. Хапае іншых праблем.
Хай лепш такі трыкатажны цуд, чым расейскі трыкалёр. Праўда ж?
Злыя мы людзі. Яны ж адзін без аднаго жыць ня могуць, наш «гасударсьцьвенны» і іхны «імперскый». А можа, гэта любоў?

Чытайце: Вось сымбаль іх...

Хочацца яшчэ ўзгадаць пра бессэнсоўнае перайменаваньне менскіх вуліц.

Здаецца, прычына адна. Паказаць менчукам, хто тут гаспадар, паказаць, што вось, мы тут усё зараз памяняем, папераназываем, проста так, ад няма чаго рабіць, а вы нічога ня зможаце запярэчыць, паслухмяна пачняце называць вуліцы па-новаму, зьмірыцеся і зробіце выгляд, што так было заўжды. Блытаніна і марнаваньне грошай ня страшныя — звыкніцеся, і не з такім звыкаліся. А захочам — наогул усё тут пазносім нафіг, і нічога нам за гэта ня будзе. Чарговы этап праверкі на ляяльнасьць, на тое, колькі і чаго можа праглынуць адзін асобна ўзяты горад. А мала падасца — вабшчэ вас зачыркнём, так і будзеце хадзіць зачоркнутыя, а горад назавем красіва і саўрэменна: Масква.

Чытайце: Дарагія мае мінсквічы

Але хочацца памарыць і сказаць сваім словамі:

Праспэкт Францішка Скарыны, які раптам зрабіўся праспэктам Незалежнасьці, зноў стане галоўным праспектам горада, у гонар чалавека, якога ведае і шануе Еўропа больш за яго нашчадкаў.
Замест "Вострава слёз" на Нямізе будзе пастаўлены той жа велічы, як і статуя Свабоды, помнік Францішка Скарыны, выдавецкі знак якога "сонца з паўмесяцам" будзе асвятляць "малодшым, сярэднім і старэйшым братам" шлях да свабоды і гуманізма. Бо веды і здольнасці гэтыя веды аналізаваць - робяць чалавека свабодным!
"Лепш позна, чым ніколі".

А пакуль усім раім наведаць спектакль КАР'ЕРА ДОКТАРА РАУСА, каб даведацца больш пра жыццё Францішка Скарыны, чалавека, які апярэдзіў свой час.

#мова #супермова #каляндар #бахарэвіч
282 views08:00
Адкрыць / каментаваць
2022-06-16 22:00:34
Запускаецца новы праект "Альтанка" пры падтрымцы "Супер Мова", накіраваны на пашырэнне беларускамоўнай прасторы і наладжванне сувязяў з аднадумцамі!

Альтанка — клуб знаёмстваў па-беларуску.

Як працуе?

Кожны тыдзень удзельнікі атрымліваюць беларускамоўнага суразмоўцу для сустрэчы (анлайн ці афлайн), з якім можна пазнаёміцца, абмяняцца досведам і проста файна пабавіць час

Крокі:
1. Вы запаўняеце анкету.⠀

2. Паводле вашых інтарэсаў арганізатары штотыдзень падбіраюць вам чалавека, які можа быць для вас цікавым і карысным. Вы дамаўляецеся з суразмоўцам пра зручны дзень і час (анлайн ці афлайн) і сустракаецеся цягам тыдня.

3. Таксама ў вас будзе шанец спаткацца з "зорным госцем" нашага праекта! Сустрэча з "зорным госцем" будзе абірацца праз лёсаванне сярод удзельнікаў. У стартавым сезоне быў Сяргей Башлыкевіч, лідар гурта Leibonik

Падпіска на месяц (4 сустрэчы) каштуе 4 умоўных адзінкі і ажыццяўляецца праз Патрыёт.

Старт: 18.06.22

Рэгістрацыя да 17 чэрвеня 14:00

Спяшайцеся сябры!

#альтанка
77 views19:00
Адкрыць / каментаваць
2022-06-16 21:00:03 ​​Блумсдэй

У сусьветнай літаратуры іншага такога дня няма і, хутчэй за ўсё, ужо ня будзе. Магчыма, ён доўжыцца дагэтуль.

Так кажуць пра сёньняшні дзень — і ўсе астатнія падзеі згасаюць, варта ўспомніць, што 16 чэрвеня ўсё прагрэсіўнае чалавецтва адзначае Bloomsday. Дзень, калі адбываецца дзеяньне найвялікшага ў сьвеце раману «Уліс», дзень, калі Джэймс Джойс пазнаёміўся з сваёй Норай. Будучай жонкай, якая не чытала ягоных кніг і зь якой ён, вечна п’яны, хворы, вясёлы, усё больш сьляпы і нязьменна геніяльны, пражыў усё жыцьцё. Потым яна скажа: «Джэймс зрабіў мне нямала благога — але такога чалавека, як ён, я больш не сустракала і ніколі не сустрэну».

Што і дзе адбываецца ў рамане на працягу аднаго чэрвеньскага дня 1904 году, усе ведаюць. Хто ня ведае — што ж, ім не пашанцавала. А вось што ж адбылося ў гэты дзень у так званай рэальнасьці?

Калі хаціце даведацца, чытайце атрыкул - Вечар Норы, Блюмаў дзень

Калі вам "не пашанцавала", чытайце раман Уліс ў перакладзе Яна Максімюка па-беларуску

І як не ўзгадаць легендарны беларускі гурт Уліс, актуальнасць песень якога не знікла.

Што будзе потым тут: карчма цi турма?
За падарунак твой падзякi няма.
Залiты крывёю барыкады ў маiх снах.
Скрыжаваньнi вулiц,
Вайны грамадзянскай жах.

Уліс - Калі Імпэрыя Зьнікне

#supermova #мова #каляндар #джойс #уліс #ulis
181 views18:00
Адкрыць / каментаваць