Get Mystery Box with random crypto!

Запускаецца новы праект 'Альтанка' пры падтрымцы 'Супер Мова', | Супер Мова

Запускаецца новы праект "Альтанка" пры падтрымцы "Супер Мова", накіраваны на пашырэнне беларускамоўнай прасторы і наладжванне сувязяў з аднадумцамі!

Альтанка — клуб знаёмстваў па-беларуску.

Як працуе?

Кожны тыдзень удзельнікі атрымліваюць беларускамоўнага суразмоўцу для сустрэчы (анлайн ці афлайн), з якім можна пазнаёміцца, абмяняцца досведам і проста файна пабавіць час

Крокі:
1. Вы запаўняеце анкету.⠀

2. Паводле вашых інтарэсаў арганізатары штотыдзень падбіраюць вам чалавека, які можа быць для вас цікавым і карысным. Вы дамаўляецеся з суразмоўцам пра зручны дзень і час (анлайн ці афлайн) і сустракаецеся цягам тыдня.

3. Таксама ў вас будзе шанец спаткацца з "зорным госцем" нашага праекта! Сустрэча з "зорным госцем" будзе абірацца праз лёсаванне сярод удзельнікаў. У стартавым сезоне быў Сяргей Башлыкевіч, лідар гурта Leibonik

Падпіска на месяц (4 сустрэчы) каштуе 4 умоўных адзінкі і ажыццяўляецца праз Патрыёт.

Старт: 18.06.22

Рэгістрацыя да 17 чэрвеня 14:00

Спяшайцеся сябры!

#альтанка