Get Mystery Box with random crypto!

​​ 'Лепш позна, чым ніколі' 17 чэрвеня 1885 - статуя Свабо | Супер Мова

​​ "Лепш позна, чым ніколі"

17 чэрвеня 1885 - статуя Свабоды прыплыла ў Нью-Ёрк

францускі карабель «Ізэр» прывёз яе ў выглядзе 350 частак, раскладзеных па 214 скрынях, у Новы Сьвет — у якасьці падарунку францускага народу амэрыканскаму.
Ад пачатку плянавалася, што падарунак аўтарства архітэктара Бартольды прыбудзе ў Нью-Ёрк да стагодзьдзя абвяшчэньня Дэклярацыі аб незалежнасьці ЗША, але прыпазьніўся трохі, бывае. 28 кастрычніка 1886-га адбылося ўрачыстае адкрыцьцё статуі.
Лепш позна, чым ніколі — кажа Статуя Свабоды, маючы на ўвазе ў тым ліку і тых, хто ніяк не здабудзе сабе волю, але вельмі хоча. За рознымі жалезнымі шырмамі і іншымі кардонамі на ўсходзе. Я пасьвячу — кажа яна, а вы дзейнічайце. Сачыце за агнём.

Чытайце: Лепш позна, чым ніколі

А цяпер вернемся да нашых сымбаляў. Як заўсёды Ніякай літасці ад Альгерба Б:

Так і з чырвона-зялёным «палотнішчам». Звыкліся. Нармальна. Хапае іншых праблем.
Хай лепш такі трыкатажны цуд, чым расейскі трыкалёр. Праўда ж?
Злыя мы людзі. Яны ж адзін без аднаго жыць ня могуць, наш «гасударсьцьвенны» і іхны «імперскый». А можа, гэта любоў?

Чытайце: Вось сымбаль іх...

Хочацца яшчэ ўзгадаць пра бессэнсоўнае перайменаваньне менскіх вуліц.

Здаецца, прычына адна. Паказаць менчукам, хто тут гаспадар, паказаць, што вось, мы тут усё зараз памяняем, папераназываем, проста так, ад няма чаго рабіць, а вы нічога ня зможаце запярэчыць, паслухмяна пачняце называць вуліцы па-новаму, зьмірыцеся і зробіце выгляд, што так было заўжды. Блытаніна і марнаваньне грошай ня страшныя — звыкніцеся, і не з такім звыкаліся. А захочам — наогул усё тут пазносім нафіг, і нічога нам за гэта ня будзе. Чарговы этап праверкі на ляяльнасьць, на тое, колькі і чаго можа праглынуць адзін асобна ўзяты горад. А мала падасца — вабшчэ вас зачыркнём, так і будзеце хадзіць зачоркнутыя, а горад назавем красіва і саўрэменна: Масква.

Чытайце: Дарагія мае мінсквічы

Але хочацца памарыць і сказаць сваім словамі:

Праспэкт Францішка Скарыны, які раптам зрабіўся праспэктам Незалежнасьці, зноў стане галоўным праспектам горада, у гонар чалавека, якога ведае і шануе Еўропа больш за яго нашчадкаў.
Замест "Вострава слёз" на Нямізе будзе пастаўлены той жа велічы, як і статуя Свабоды, помнік Францішка Скарыны, выдавецкі знак якога "сонца з паўмесяцам" будзе асвятляць "малодшым, сярэднім і старэйшым братам" шлях да свабоды і гуманізма. Бо веды і здольнасці гэтыя веды аналізаваць - робяць чалавека свабодным!
"Лепш позна, чым ніколі".

А пакуль усім раім наведаць спектакль КАР'ЕРА ДОКТАРА РАУСА, каб даведацца больш пра жыццё Францішка Скарыны, чалавека, які апярэдзіў свой час.

#мова #супермова #каляндар #бахарэвіч