Get Mystery Box with random crypto!

Супер Мова

Лагатып тэлеграм-канала supermova — Супер Мова С
Лагатып тэлеграм-канала supermova — Супер Мова
Адрас канала: @supermova
Катэгорыі: адукацыя
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.05K
Апісанне з канала

Падмурак сьвядомасьці для кожнага беларуса. Годныя асобы, падзеі і кантэнт ў фота, відэа, аўдыё і тэкставым фармаце.
-афіша беларускамоўных афлайн і анлайн мерапрыемств
-правілы тарашкевіцы і лацінкі
Чат @supermovachat
Сувязь @supermova_bot

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 17

2022-06-14 17:00:04 Моўная Афіша 14-19.06.
(Аднаўляецца цягам тыдня)

Фэсты
18.06
- КУШЛЯНСКІ ФЭСТ “Іграю як знаю, скачу як хачу!”

Вандроўкі
14.06
- шпацыр ШПАЦЫР ЗАЛАТАЯ ГОРКА - КАМАРОЎКА!
18.06 - вандроўка ў старажытны Полацк разам з гісторыкам Сяргеем Тарасавым.
19.06 - вандроўка на знакамітую ШЧУЧЫНШЧЫНУ
25-26.06 - купальскі сплаў на байдарках "Міфалагічная Вялля"

Анлайн-мерапрыемствы:
- гутаркі Вольнай мовы
14.06 - анлайн-zoom-семінар з Ганнай Севярынец па стварэнні плана чытання беларускай літаратуры
14.06 - Штоаўторак размаўляем “гісторыі знаёмства” свае ці іншыя цікавыя з
14.06 - анлайн-лекцыя Ператвараемся ў Шоу-Бізнэс: манетызацыя вашай творчасьці і культурніцкай дзейнасьці
16.06 - бясплатны вэбінар "Мода і стыль" крывічанак

Канцэрты і танцы
️14.06 - канцэрт Алеся Чумакова ў «Кавярню над Нямігай»
- панядзелак і чацвер Беларускія традыцыйныя танцы ў Менску

Выставы і імпрэзы
16.06
- куратарскія экскурсіі па выставе “Залаты век беларускага іканапісу. XVII стагоддзе”.
да 16.06 - Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
да 26.06 - Выстава выцінанак Галіны Жураўлёвай у Лепелі
да 01.07 - персанальная выставы Анастасіі Балыш “Асоба” прысвечаная Яну Барэйка Ходзька Заслаўе
Выстава Куфар старажытнасцяў працуе у мінскай "Кавярні над Нямігай".

Музеі
Музей гісторыі беларускай літаратуры і яго філіі
Літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа і яго філіі
Выставы і мерапрыемствы ў Нацыянальным гістарычным музеі
Выставы і падзеі ў Нацыянальным мастацкім музеі

Спектаклі
спектаклі «Рэспублiканскага тэатра беларускай драматургii»
спектаклі «Тэатра юнага гледача»
спектаклі «Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа» г. Віцебск
спектаклі «Беларускі тэатр “Лялька”» г. Віцебск

Падтрымка беларускай мовы
Альтанка — клуб знаёмстваў па-беларуску.
Ваша "Кавярня над Нямігай" тэрмінова шукае беларускамоўнага барысту.
Аграсядзіба «Даліна Утульнасці» у вёсцы Сёмкава з беларускай гісторыяй
Новы выпуск «Разумнятаў». Рушым у край замкаў
Парк Янкі Купалы — Месца сілы #1. Экскурсія з Паўлам Каралёвым

#supermova #мова #афіша
588 views14:00
Адкрыць / каментаваць
2022-06-14 15:00:05 ​​ Прызнаваў толькі адно права —
звацца беларускім сьпеваком


14 чэрвеня 1900 — нарадзіўся Міхась Забэйда-Суміцкі, беларускі сьпявак. Акрамя клясычнага рэпэртуару М. Забэйда-Суміцкі абавязкова ўключаў у кожнае сваё выступленьне народныя песьні і вакальныя творы беларускіх кампазытараў. Папулярызаваў беларускую народную песьню ў сьвеце.

На 1935—1936 гады заключыў кантракт з познанскім опэрным тэатрам. Там сьпяваў усё па-польску. Канфлікт паўстаў на глебе нацыянальнага пытаньня: Міхась Забэйда-Суміцкі ніяк не жадаў называць сябе вялікім польскім сьпеваком, прызнаючы толькі адно права — звацца беларускім.

Займаўся актыўнай канцэртнай дзейнасьцю, гастраляваў па гарадах Польшчы (у тым ліку Заходняй Беларусі), Латвіі, Эстоніі. Акрамя клясычнага рэпэртуару М. Забэйда-Суміцкі абавязкова ўключаў у кожнае сваё выступленьне народныя песьні і вакальныя творы беларускіх кампазытараў.

Беларуская частка канцэртаў складалася з рамансаў і песень Манюшкі, Туранкова, Чуркіна, Аладава, Галкоўскага, Грачанінава, Казуры. Радыёвыступы Забэйды-Суміцкага трансьляваліся ў Парыжы, Празе, Нью-Ёрку, Лёндане і іншых гарадох.

Менавіта ў гэты пэрыяд сьпеваку ўдалося наладзіць у польскім аддзяленьні фірмы «Odeon» запіс першай з шэрагу грампласьцінак з апрацоўкамі беларускіх народных песень «Малады дубочак», «Чаму ж мне ня пець», «Ляціць сарока», «Конь бяжыць, зямля дрыжыць», «Шчука, рыба ў моры», «Ой, рана-рана куры запелі», «Рабіна-рабіначка», «Як памёрла матулька», «Ой, у лесе, лесе», «Лявоніха».

Ён сьпяваў на 16 мовах, а на працягу аднаго канцэрту нярэдка выконваў песьні на дзесяці мовах, прычым ніколі не дазваляў сабе зазіраць у тэксты.

У Празе яго наведвалі: Максім Танк, Янка Брыль, Уладзімер Караткевіч, Алег Лойка, А. Гарадзіцкі, Сяргей Грахоўскі. Ён ліставаўся зь Янкам Брылём, Уладзімерам Караткевічам, Нілам Гілевічам.

І ўвесь час марыў пра Беларусь, хацеў дажыць век на роднай зямлі. Свой багаты архіў ён разам зь бібліятэкаю паводле запавету пакінуў Беларусі.

Беларускія народныя песні ў выкананні Міхася Забэйды-Суміцкага (1965)

Поўнаметражны дакументальны фільм аб знікаючых культурных традыцыях Беларусі глядзіце па спасылцы Песні старой Еўропы – старажытныя беларускія народныя песні

#мова #супермова #героі #гонар #годна #песьні
209 views12:00
Адкрыць / каментаваць
2022-06-14 11:00:06 ​​Запамятаны айцец-заснавальнік Беларусі

14 чэрвеня 1867 - нарадзіўся Мітрафан Доўнар-Запольскі (м. Рэчыца) — беларускі гісторык, этнограф, фальклярыст і літаратуразнаўца, адзін з заснавальнікаў нацыянальнай гістарыяграфіі.

Калі б урад добра разумеў, што кіруемы край не польскі, а беларускі, то апёрся б на гэты беларускі элемент і знайшоў бы ў ім падтрымку. Але ўрад усё ж працягваў бачыць у насельніцтве краю толькі “палякаў”, пагарджаючы беларускім сялянствам і беларускай культурай...

Доўнар-Запольскі абгрунтоўваў права Беларусі на дзяржаўнасьць, між іншым у сваіх кнігах: Гісторыя Беларусі, Асновы Дзяржаўнасьці Беларусі.

Быў чальцом камісіі БНР па арганізацыі Беларускага ўнівэрсытэту. Выкладаў у ВНУ Харкава і Баку. 3 1 кастрычніка 1925 і да 1 верасьня 1926 працаваў загаднікам катэдры гісторыі Беларусі ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце. 3 восені 1926 у Маскве.

Зрабіў вялікі ўнёсак у разьвіцьцё беларускай этнаграфічна-фальклярыстычнай навукі: зьбіраў і выдаваў фальклёр, вывучаў і апісваў сямейны побыт, сямейнае звычаёвае права, вясельныя абрады, распрацоўваў праграмы этнаграфічнага вывучэньня Беларусі (кнігі Нарысы сямейнага звычайнага права сялян Менскай губерніі, Вясельныя песьні Пінчукоў, Беларускае вяселле ў культурна-рэлігійных перажытках і інш.).

Выдаў Баркулабаўскі летапіс.

Не пазьбег завуаляванай формы рэпрэсіяў: выбраньне акадэміка АН СССР было заблякаванае, рукапіс кнігі «Гісторыя Беларусі» асуджаны як ідэйна-заганны, было паскоранае выйсьце на пэнсію. 3 чэрвеня 1937 году Галоўная ўправа ў справах літаратуры і выдавецтваў Беларускай ССР (Галоўліт БССР) выдала Загад № 33 «Сьпіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі зь бібліятэк грамадзкага карыстаньня, навучальных установаў і кнігагандлю». Паводле Загаду, «усе кнігі» Мітрафана Доўнара-Запольскага прадугледжвалася «спальваць».

#мова #supermova #гісторыя #этнаграфія #бнр
379 views08:00
Адкрыць / каментаваць
2022-06-13 17:00:03 ​​Адбудаваў беларускі Вавэль

13 чэрвеня 1702 — нарадзіўся Міхал Казімер Радзівіл «Рыбанька», вялікалітоўскі дзяяч

Найбольш уплывовы прадстаўнік роду Радзівілаў у сярэдзіне XVIII стагодзьдзя, адзін з найбагацейшых магнатаў Рэчы Паспалітай.

Ён адбудоўваў Нясьвіж і Нясьвіскі замак, якія моцна пацярпелі ў Вялікую Паўночную вайну (1700—1721), запрашаў у свае маёнткі архітэктараў (І. Ждановіч), мастакоў (Гескія), артыстаў, рамесьнікаў.

Аднак на ўсё трэба глядзець уласнымі вачыма. Цікава, а як на самой справе выглядае адноўлены Нясьвіскі замак, у якім стане і на якім узроўні яго музэйная экспазыцыя? Выпраўляйцеся ў Нясьвіж

Міхаіл Радзівіл "Рыбанька" заснаваў Нясьвіскую друкарню, Нясьвіскі кадэцкі корпус, у якім рыхтаваліся афіцэры для яго ўласнага войска, Нясьвіскі тэатар Радзівілаў разам з жонкай Францішкай Уршуляй Радзівіл. Трымаў шмат мануфактураў (суконную і дывановую ў Нясьвіжы, шкляныя ў Налібаках і Ўрэччы, шаўковых паясоў у Слуцку, фаянсавую ў Сьвержані, шпалерную ў Карэлічах). На працягу ўсяго жыцьця вёў дзёньнік («дыярыюш»).

Чаму менавіта "Рыбанька"? Глядзеце ў відэа Гісторыя Беларусі. Міхал Казімір Радзівіл "Рыбанька"

"Рыбанька рыба рыбка"
Аднаўляй Нясьвіж спрытна
...
Будуй і майструй несупынна
Будуй і майструй несупынна
...
Recha - Рыбка

#supermova #мова #гісторыя #нясьвіж #вкл #рыбанька
413 views14:00
Адкрыць / каментаваць
2022-06-13 16:02:34
Вечар беларускай стэндап камедыi!

Паважаныя гледачы, запрашаем вас у стендап камедзі хол, дзе ў бліжайшы панядзелак адбудзецца стендап па-беларуску! Прыходзьце паслухаць!

г. Мінск, вул. Куйбышава, 45
Уваход да 19:30, пачатак у 20:00.
15 рублёў.
+375 29 123 44 11

Калі Вы лічыце гэты пост вартым увагі, зрабіце рэпост!
341 views13:02
Адкрыць / каментаваць
2022-06-13 13:16:48 ​​Шыхт, зважай! Крокам руш!

13 чэрвеня 1889 - нарадзіўся Павал Жаўрыд (в. Цецяроўка, Менская в-ць) - адзін з кіраўнікоў Слуцкага збройнага чыну.

Вучыўся ў Слуцкай гімназіі, дзе пасябраваў зь вядомым беларускім эсэрам Маркам Асьвяцімскім і будучым пісьменьнікам Фабіянам Шантырам. З Шантырам ён ужо з 4-й клясы зьбіраў нелегальныя сходы, распаўсюджваў літаратуры й рабіў даклады на рэвалюцыйную тэму. Гімназісты далі яму мянушку «Арганізацыя».

Працягнуў адукацыю на юрыдычным факультэце Варшаўскага ўнівэрсытэту. У 1916 годзе мабілізаваны ў расейскае войска. У 1917 годзе скончыў Віленскую вайсковую вучэльню, эвакуіраваную ў Палтаву. Накіраваны ў Туркестан, пазьней на Румынскі фронт, пасьля Лютаўскае рэвалюцыі абраны старшынём палкавога камітэту. На тым участку вайны сканцэнтравалася амаль 100 тысячаў беларусаў. Ад беларусаў-вайскоўцаў дэлегаваны на Першы Ўсебеларускі зьезд 1917 году ў Менску.

У канцы 1920 году Найвышэйшай радай БНР прызначаны камісарам Случчыны. Кіраваў Слуцкім паўстаньнем.

Арыштаваны ДПУ БССР 18 ліпеня 1930 году па справе «Саюзу вызваленьня Беларусі». Асуджаны за «шкодніцтва і антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК. Вызвалены 21 чэрвеня 1934 году. Пасьля выхаду зь лягеру жыў у ссылцы ў Сарапуле, Удмурцкая АССР. Зноў арыштаваны ў 1937 годзе і асуджаны на 10 гадоў лягераў, верагодна, этапаваны ў Паўночна-чыгуначны канцлягер НКУС Комі АССР (пас. Княж-Пагост), дзе памёр ад хваробы.

Пра Слуцкі Збройны Чын чытайце болей у нашым мінулым допісе.

Тры літаратурныя творы пра Слуцкае паўстаньне, якія варта прачытаць тут.

#мова #supermova #слуцак #паўстаньне
461 viewsedited  10:16
Адкрыць / каментаваць
2022-06-12 18:59:56 А дзень чырвоны зацвіце,
І мы гукнем яму: «Дабрыдзень».
І са шчытом ці на шчыце
Ў краіну нашу зноў мы прыйдзем.

Андрэй Хадановіч распавядае пра адну з самых жудасных трагедый у гісторыі Беларусі - ноч расстраляных паэтаў, якіх забілі ўлады ў 1937 годзе:




Размова:
- як Міхась Чарот зрабіў «Купалінку» песняй, якую мы ведаем цяпер;
- якога паэта лічаць беларускім Ясеніным;
- чаму яўрэйскія паэты не мелі шанцаў выжыць у Беларусі ў 1930-я.

"Вяртаем памяць пра адно з найцікавейшых беларускіх пакаленняў у літаратуры. Гэта справа нашага культурнага багацця і гэта справа нашай самапавагі. Мы не перакрочым у шчаслівую будучыню, не разабраўшыся належным чынам з нашым трагічным мінулым.

Болей увагі да гэтага пакалення, і, магчыма, мы дамо рады з сённяшнімі выпрабаваннямі і сённяшнямі нашчадкамі катаў, забойцаў і тэрарыстаў, якіх мы безумоўна пераможам. Жыве беларуская паэзія! Беларусь Жыве!"


Паэты не паміраюць! Чакаем вашых падабаек і падпісак:




#мова #supermova #курапаты #хадановіч
344 views15:59
Адкрыць / каментаваць
2022-06-12 15:00:04 ​​Жыцьцё шэптам

12 чэрвеня 1929 году нарадзілася Анна Франк – аўтарка славутага “Дзёньніка Анны Франк”, дзе яна апісала сваё жыцьцё падчас нямецкай акупацыі Нідэрляндаў. Яна зь сям’ёй 25 месяцаў жыла ў сховішчы ў Амстэрдаме, пакуль нацысты ў жніўні 1944 году іх не арыштавалі і не накіравалі ў канцлягер Бэрген-Бэльзэн, дзе Анна памерла ў лютым 1945-га, калі ёй было 15 гадоў.

...12 чэрвеня 1942 году нямецкая дзяўчынка яўрэйскага паходжаньня Ганна Франк, якая жыла ў Амстэрдаме, атрымала ў падарунак на дзень нараджэньня нататнік у чырвонай вокладцы. У той дзень ёй споўнілася трынаццаць.

У самым пачатку ліпеня Франкам прыйдзе позва ў гестапа на імя старэйшай сястры Ганны Марго. І 6 ліпеня, ратуючыся ад немінучай гібелі, яны пераселяцца ў свой прытулак на вуліцы Прынсэнграхт, дзе ў задніх памяшканьнях фірмы «Опэкта», у якой працаваў яе бацька, яны таемна пражывуць больш за два гады. Разам зь яшчэ чатырма асуджанымі на сьмерць. Супрацоўнікі фірмы будуць дапамагаць ім, але знойдзецца здраднік, які выдасьць уладам таямніцу дома на Прынсэнграхт. І 4 жніўня 1944 году іх схопяць.

...Увесну 1944-га Ганна з бацькамі пачуе па радыё, як адзін зь міністраў нідэрляндзкага ўраду ў эміграцыі заклікае грамадзянаў фіксаваць, запісваць, захоўваць дзеля будучыні ўсё, што яны перажылі пад акупацыяй. З таго моманту яна ўсьвядоміць, што насамрэч піша ў сваім нататніку. Прыватны дзёньнік зробіцца літаратурай ня з волі аўтара.

Дзёньнік Ганны Франк — прыклад таго, як сьвет, нават сьціснуўшыся да памераў прытулку, застаецца сьветам людзей. Нават у такіх умовах яны знаходзяць нагоды для сварак. Але і цуды, якія дорыць чалавеку жыцьцё, працягваюць адбывацца.

Ператварэньне дзяўчынкі Ганны ў маленькую жанчыну няўхільнае і пераможнае, нягледзячы на ўсе акупацыі, уцёкі, расавыя законы і вымушаную кляўстрафабічную рэальнасьць, у якой даводзіцца існаваць. У нейкім сэнсе — самае красамоўнае сьведчаньне перамогі жыцьця над сьмерцю. Як і сьмех Ганны — нават жывучы вось так, шэптам, яна знаходзіць у сабе моц усьміхацца.

Паводле А. Бахарэвіча

У доме, дзе жыла сям’я Анны да перасяленьня ў сховішча і дзе яна пачала пісаць дзёньнік, ад 2005 году дзейнічае рэзыдэнцыя для пісьменьнікаў, якія ня могуць свабодна жыць і працаваць у сваёй краіне.

#мова #supermova #героі #гісторыя #аннафранк
402 views12:00
Адкрыць / каментаваць
2022-06-12 12:00:06 Леапольд Родзевіч

12 чэрвеня 1895 - нарадзіўся Леапольд Родзевіч (фальварак Кур'янаўшчына, Лагойскі раён, Менская в-ць) - драматург, празаік, публіцыст, паэт, дзяяч рэвалюцыйнага руху Заходняй Беларусі.

Сваю пісьменьніцкую кар'еру Леапольд пачаў у Вільні, дзе апынуўся ў таварыстве беларускіх пісьменьнікаў, сярод іншых Максіма Гарэцкага і Зьмітрака Бядулі. З 1911 пачаў рэгулярна друкавацца ў "Нашай Ніве". Далучыўся да тэатральнай трупы І. Буйніцкага.

З 1925 года Л. Родзевіч жыў у Менску. Працаваў рэдактарам газеты Чырвоны сьцяг, затым часопіса Бальшавік (1933–1935), быў членам камісіі па вывучэньні Заходняй Беларусі пры АН БССР. Друкаваўся ў часопісах «Чырвоны сейбіт», «Полымя», іншых выданнях. У гэтыя гады ў Менску выходзяць яго кнігі «На паняволеных гонях» (вершы), «Рэвалюцыйным шляхам», «Вогнішча барацьбы», «Апавяданьні з жыцьця Заходняй Беларусі».

18 ліпеня 1933 года Л. Родзевіч быў арыштаваны, асуджаны на 5 гадоў і высланы ў Саратаўскую вобласць. Працаваў у лясніцтве. Паўторна арыштаваны ў 1938 годзе. Загінуў у канцлагеры. Дакладная дата смерці невядомая.

Пазнаёміцца з творамі Леапольда Родзевіча можна тут.

Я салдат малады,
Я дзяцюк хоць куды,
І без меры я дуж.
Зваць мяне - беларус.

Эх, як стане у рад
Малайцоў гэткіх шмат!
Усе вольны яны,
Беларусі сыны.

Салдацкая песня - Леапольд Родзевіч

#мова #supermova #пісьменьнік #драматургія
425 viewsedited  09:00
Адкрыць / каментаваць
2022-06-11 21:00:01 Дзённік бабы Клары

11 чэрвеня

Не _стае мне моцы з тым *пустазеллем_! Толькі была прадрала начыста ўсе лех*і, а праз тыдзень ізноў трава па калена. А каб табе злое, бяда-лебяда, кабы бульба так буяла, як ты прэш. Ну што зробіш, _гачку ў рукі, спіну хусткай *падперезала_, каб ветрам не прадзьмула ды пайшла дзірва*н нішчыць.

Рачкую я сабе, скубу паціху што пад руку трапіць – _быллё дык быллё, а морква – дык моркву. Тут з-за хмызу Дзяніс кудлаты высунуўся, нешта *падпашкі_ хавае, шчэрыцц*а:

- Кінь ты свой бур’ян, баба Клара. Трымай дарунак! Гэта ноўтбук, я сабе новы купіў. Хадзем у хату, будзем з цябе зорку _ціўцера рабіць!
- Які шчэ нубук? Ты мне *
зубы не галі_, абармот. Навошта мне гэтае жалеззе, шчэ як узарвецца, дык хату мне спаліць.
- Нічога ён не ўзарвецца, до
лухту вярзц*і. Варушы давай _ступакамі, а то аддам яго Вічцы.

Каб той *
галямоўжы_ Вічцы штосьці дасталася?! Ды ніколі ў жыцці таму ня быць! Кінула я ў баразну свае прылады, спіну здранцвелу*ю разагнула, ды й _паклыгала дахаты.

Паставіў Дзяніс нубук на стол, вечка адкрыў – *
аяяй_, ну чыста твая тэлевізія, толькі памерам менш. А Дзяніс кажа: “Дык гэта, бабця, тэлевізія і ёсць, толькі куды як разумнейшая. Cядай бліжэй, зараз зробім запіс.” Села, глянула - а ёш тваю макаўк*у, у тым нубуку мая хата, Дзяніс, і я сама!

Што толькі не вычвараць, _ашуканцы! Ўжо й да маёй хаты дабраліся. Ну яго к манахам, выключай, кажу, яшчэ чаго напрыдумлялі, каб мяне разам з маёй гаспадаркай у тэлевізію засунуць! Сачыць за мной надумалі, ці што?!

Дзяніс смяецца ды кнопкі ціскае. *
Пашоргаўся_ ён там нешта – і пайшло кіно, дзе я толькі што з ім размаўляла. Кажа - ніхто за табой не віжу*е, на халеру ты каму здалася! А гэтае кіно можна каму заўгодна даслаць, але няма часу, пазней завітаю, памылю ды й адправім.

Як так "памылю"? Памыць кіно з мылам, ці што? Ці то сам нубук трэба намыліць? Ну гэта я магу, зараз вады нагрэю, памыю, не вялікая справа. Сапраўды ж нейкі ён мурзаты, ажно чорны. Вядома ж як хлопцы дабро даглядаюць - усё запэцкаюць, абляпаюць ды апаскудзяць.

А шчэ можна яго пяском нацерці, то будзе ззяць, як у ката яйцы! Во – пяском самае тое, так і зраблю. То Дзяніс _ачмурэе, як прыйдзе!

*Слоўнік бабы Клары*

Не стае моцы - няма сіл
Пустазелле (пустазёл) – бур’ян, расліны, якія растуць самі па сабе
Ляха (абл.),ДМ лясе; мн. лехі, лёх - градка
Гачка (абл., Магілёўшчына) – матыка
Падперазаць – павязаць, падвязаць
Дзірван — зямля, шчыльна парослая травой
Быллё – высокае сцяблістае пустазелле
Падпашкі ( пад пахай), паха – унутраная частка плечавога выгібу
Шчэрыцца - усміхацца.
Ты мне зубы не галі! = ня шчэр
Ціўцер – Twitter
Ступак (абл.) - частка нагі ад костачкі ўніз; ступня
Вярзці лухту – казаць абы што
Галямоўжа - неахайны чалавек
Дранцьвéць - дзеравянець, нямець, страчваць адчувальнасць
Клыгаць – павольна крочыць
Аяй, аяяй - выклічнік прыемнага здзіўлення
Ёш тваю макаўку! – выраз здзіўлення
Ашуканец – жулік, прайдзісвет
Шоргацца – шаравацца, варушыцца
Віжаваць - сачыць
Ачмурэць (разм.) - страціць здольнасць ясна ўспрымаць навакольнае; адурэць.

#supermova
#мова #дзённік #sensored

Малюнак [@belarusianmonsters](https://www.instagram.com/p/Ccm35PHIqxW/)
183 views18:00
Адкрыць / каментаваць